MONITOR AUDIO Gold 300 - гучнік

Gold 300 - гучнік MONITOR AUDIO - Бясплатнае кіраўніцтва карыстальніка

Знайдзіце кіраўніцтва да прылады бясплатна Gold 300 MONITOR AUDIO у фармаце PDF.

📄 226 старонак Беларуская BE Спампаваць 💬 Пытанне ШІ
Notice MONITOR AUDIO Gold 300 - page 146
Прагледзець кіраўніцтва : Français FR Беларуская BE Deutsch DE English EN Español ES Italiano IT 日本語 JA Қазақша KK Nederlands NL Polski PL Português PT Русский RU 中文 ZH
Pick your language and provide your email: we'll send you a specifically translated version.

Пытанні карыстальнікаў аб Gold 300 MONITOR AUDIO

0 пытанне пра гэтую прыладу. Адкажыце на тыя, што ведаеце, ці задайце сваё.

Задаць новае пытанне аб гэтай прыладзе

Электронная пошта застаецца прыватнай: яна выкарыстоўваецца толькі для таго, каб паведаміць вам, калі хто-небудзь адказвае на ваша пытанне.

Пакуль няма пытанняў. Будзьце першым, хто запытае.

Спампуйце інструкцыі для вашага гучнік у фармаце PDF бясплатна! Знайдзіце сваё кіраўніцтва Gold 300 - MONITOR AUDIO і вазьміце сваю электронную прыладу назад у рукі. На гэтай старонцы апублікаваны ўсе дакументы, неабходныя для выкарыстання вашай прылады. Gold 300 брэнда MONITOR AUDIO.

КІРАЎНІЦТВА КАРЫСТАЛЬНІКА Gold 300 MONITOR AUDIO

Інструкцыя карыстальніка

Змест

Уступ 146

Размяшчэнне 147

Ножкі з шыпамі для падлог з дывановым пакрыццём 147

Ножкі з шыпамі для драўляных падлог і падлог з цвёрдым пакрыццём 147

Узмацняльнік 148

Пульт дыстанцыйнага кіравання 150

Пярэдняя панэль 150

Выкарыстанне Gold W12 152

Цыкл уключэння / выключэння 152

Выхад з рэжыму чакання 152

Лічбавая карэкцыя акустыкі памяшкання_

Выкарыстанне SubConnect для карэкцыі памяшкання 153

Рэкамендаванья налады для АВ-сістэм_153

Рэкамендаваныя налады для стэрэа 153

Коды інфрачырвонага дыстанцыйнага кіравання 154

RS232 154

Схема падключэння RS232 154

Камандны пратакол 154

Спіс каманд 155

Абнайленне прашыйкі сабвуфера 156

Аўтаматычнае абнаўленне ____ 156

Ручное абнаўленне____157

Вяртанне да завадскіх налад 152 158

Гарантыя____158

Звесткі пра ўладальніка 158

Тэхнічныя характеристыкі 159

Уступ

Нягледзячы на меншы памер корпуса, сабвуфер Gold W12 можа забяспечваць больш выразныя басы. Магутны доўгаходавы 12" драйвер дапаўняецца двума дапаможнымі басовымі радытарамі, наладжанымі такім чынам, каб асноўны драйвер фарміраваў аглушальныя басовья лінії частатой да 20 Гц. У зборцы басовага драйвера выкарыстоўваецца магутная магнітная сістэма і масіўная гукавая шпулька для забеспячэння каласальнай моцы і размаху, необходимых для сур'ёзнага хатняга кінатэатра ці праслухоўвання музыкі.

600-вatabы ўзмацняльнік класа D (выраблены Нурех) ідэальна спалучаецца з магутнай імпульснай крыніцай сілкавання для забеспячэння бесперапыннай падачы высокіх узроўняў гукавога ціску і дакладнай перадачы пікавых пераходных сігналаў. Дзякуючы магутнаму лічбаваму працэсару DSP дасягаецца максимальная прадукцыйнасць і найлепшья характерыстыкі фільтра пры ўжыванні ўнікальнай APC-сістэмы. APC-сістэма (сістэма аўтаматычнай карэкцыі ў адпаведнасці з месцазнаходжаннем) распрацавана кампаній Monitor Audio для аўтаматычнай карэкцыі ў залежнасці ад розных тыпаў памяшканняў. Каб разлічваць неспрыяльныя параметры памяшкання і аўтаматычна выпраўляць частотную характерыстыку праз яе аптымізацыю ў адпаведнасці з памяшканнем і месцазнаходжаннем, у сістэме выкарыстоўваецца мікрафон і выпрабавальныя танальныя сігналы. Гэта дазваляе карыстальніку атрымліваць асалоду ад сабвуфера без абмежаванняў для размяшчэння. Высокатэхналагічны 32-бітны мікракантролер, які тысячы раз на секунду рэгіструе ўзроўні гуку, гарантуе максимальна магчымую прадукцыйнасць дынаміка.

Настройка параметраў забяспечваецца інавацыйным кантролерам, усталяваным на верхняй панэлі корпуса або пры дапамозе ўласнага праграмнага забеспячэння SubConnect кампанії Monitor Audio. Налады забяспечваюць чатыры цалкам кантралюемья папярэднія ўстаноўкі карыстальніка на кожны ўваход, у тым ліку рэжьмы Flat / Music / Movie (Нейтральны / Музыка / Фільм) і ўдарныя налады эквалайзера. Дакладная настройка выконваецца рэгуляваннем частаты, стромкасці, баланса і фільтраў эквалайзера для кожнай папярэдній налады. Начны рэжым актыўна зніжае дынамічны дыяпазон больш гучных секций у адпаведнасці з пажаданнямі слухача.

MONITOR AUDIO Gold 300 - Уступ - 1

Важна!

Каб максимальна эффектыўна карыстацца ўсімі магчымасцямі вашага сабвуфера і мець доступ да пашыраных налад і абнаўленняў прашыўкі, загрузіце праграму SubConnect для ПК з нашага сайта. Разам з праграмай вы атрымаеце ўсе необходимья інструкцыі па тых функцыях, якія можна наладжваць у праграме SubConnect.

Размяшчэнне

Рэкамендуецца размяшчаць Gold W12 у найбольш падыходзячым месцы, пажадана не ў самым куце памяшкання, бо гэта можа выклікаць празмерны нізкачастотны гул. Аптымальнае размяшчэнне – уздоўж пярэдняй сцяны, пасярэдзіне паміж левай і правай пярэднімі калонкамі. Зразумела, што такое размяшчэнне не з'яўляецца магчымым ва ўсіх выпадках, але паспрабуйце прытрымлівацца рэкамендацый, наколькі гэта магчыма. Пасля вызначэння месца неабходна праверыць даўжыню кабеляў – яна павінна быць дастатковай для падключэння без нацяжэння. Не ўключайце Gold W12 у разетку, пакуль не знойдзеце аптымальнае месцапалажэнне і не прыладзіце ножкі.

Не падлучайце і не адключайце нічога ад раздымаў, калі Gold W12 уключены.

Калі вы выбралі падыходзячае месца, прымацуйце ножкі / ножкі з шыпамі ў адпаведнасці з інструкцыямі, прыведзенымі ніжэй. Калі вы прымацуеце ножкі, падлучыце сігнальны кабель (кабелі) і кабель сілкавання да галоўнага выключальніка.

Ножкі з шыпамі для падлог з дывановым пакрыщцём

Ножкі з шыпамі прызначаюцца для выкарыстання на падлозе з дывановым пакрыццём, а мяккія палімерныя падушкі – для выкарыстання на драўляных падлогах ці плітцы.

Калі ласка, упэўніцеся, што пад дывановым пакрыццём не схаваныя правады і кабелі сілкавання, каб не пашкодзіць їх шыпамі.

Ножкі пастаўляюцца ў поўным зборы для выкарыстання на падлогах з дывановым пакрыцщём. Неабходна толькі прымацаваць їх да корпуса. Для гэтага неабходна проста ўкруціць їх у 4 разьбавья адтуліны на ніжняй частцы корпуса. Калі ў вашага дывана вельмі тоўсты ворс, здыміце мяккія палімерныя падушачкі, каб упэўніцца, што шыпы прайшлі праз дыван і дастаюць да падлогі. З вялікай асцярожнасцю вярніце корпус у правільнае палажэнне. Размясціце корпус у патрэбным месцы і праверце, каб усі бакі стаялі роўна. Калі ён стаіць няўстойліва, адкруціце ножку, якая не дастає да падлогі, і праверце яшчэ раз. Працягвайце, пакуль корпус не будзе стаяць роўна і ўстойліва. Выкарыстоўвайце заціскную гайку, каб зафіксаваць палажэнне ножак і прадухіліць нежаданыя вібрацыі.

Ножкі з шыпамі для драўляных падлог і падлог з цвёрдым пакрыццём

Пры выкарыстанні на цвёрдай падлозе ці ў тях выпадках, калі шыпы па нейкай прычыне не падыходзяць, рэкамендуецца выкарыстоўваць ножкі без шыпоў. Акуратна вазьміцеся за накатную частку шыпа і круціце яе супраць гадзіннікавай стрэлкі, пакуль поўнасцю не адкруціце.

Каб вам было лягчэй выкручваць шып, вы можаце пасправаваць спачатку зняць палімерную падушачку.

Падушачку трэба вярнуць на месца перад выраўніваннем палажэння корпуса, апісанага вышэй.

MONITOR AUDIO Gold 300 - Ножкі з шыпамі для драўляных падлог і падлог з цвёрдым пакрыццём - 1

Неабходны для абнаўлення прашыўкі і налад Gold W12 пры дапамозе праграмы SubConnect. USB-кабель не ўваходзіць у камплект пастаўкі, калі ласка, выкарыстоўвайце падыходзячы кабель USB A – B.

2. Уваход RS232

Прызначаецца для падключэння да сістэмы дамашняй аўтаматызацыі з выкарыстаннем стандартнага RJ45-злучальніка.

3. 12-вольтны Źваход трыгера \~ Центральны вывод = +12 В пастаяннага току.

Прызначаецца для кантролю знешняга электрасілкавання Gold W12 ад AB-узмацняльніка / рэсівера (провад уваходзіць у камплект) і для пераключэння паміж рознымі першапачатковымі наладами ў залежнасці ад параметраў, загадзя зададзеных у праграме SubConnect. Налады па змаўчанні для кіравання сілкаваннем. 12-вольтны сігнал паступає з узмацняльніка і перадає Gold W12 каманду выконваць зададзенае дзеянне: альбо ўключыць/адключыць сілкаванне, альбо пераключыць папярэднія налады. Пры выкарыстанні для ўключэння і выключэння Gold W12 трыгер з'яўляецца вельмі энергаэфектыўным способам кіравання сілкаваннем. Таймер аўтаматычнага выключэння і ўспрынянце сігналаў не будуць працаваць, калі падлучаны 12-вольтны трыгер.

  1. 14 (Инфрачырвоны) выхад

Выкарыстоўваецца для кіравання іншымі 14-прыладами праз Gold W12. Падключыце Gold W12 да іншай прылады пры дапамозе гнездавога раздыму мона 3,5 мм, іншай прыладай можна кіраваць дыстанцыйна праз Gold W12. Гэта выдатнае рашэнне, калі іншая прылада знаходзіцца за межами прамой бачнасці ці ў іншым пакої.

  1. Лінейныя стэрэаўваходы (левы і правы)

Для падлучэння 2-канальнай/ стэрэасістэмы ўзмацняльніка. Падлучэнне павінна выконвацца з дапамогай пары высакаякасных сігнальных кабеляў да выхода папярэдняга ўзмацняльніка. ЗАЎВАГА! Каб пазбегнуць перашкод ад іншага электрычнага абсталявання, даўжыня кабелю не павінна перавышаць 10 метраў.

  1. Лінейныя RCA стэрэавыхады (левы і правы)

Выкарыстоўваюцца для сілкавання дадатковых сабвуфераў ці ўзмацняльніка магутнасці ад Gold W12 з выкарыстаннем паслядоўнага тыпу падлучэння. Выхады служаць толькі для падлучэння і не выkonваюць ніякай фільтрацыі ці ўзмацнення. Для работы падлучаных выхадаў павінен падавацца сігнал на стэрэаўваходы. Іх таксама можна адключыць праз праграму, калі ёсць падлучаны сігнал.

  1. Уваход LFE (тып RCA)

Гэты ўваход выкарыстоўваецца для падключэння Gold W12 да AV узмацняльніка / рэсівера. Падчас выкарыстання ўвахода LFE, функцыя раздзялення частот (красовера) у меню/установоїцы не выкарыстоўваецца. Гэта адбываецца таму, што функцью раздзялення частот выконвае прылада, да якой падлучаны сабвуфер. Пераключэнне паміж уваходам LFE і стэраэўваходам адбываецца аўтаматычна па змаўчанні, але ў праграме можна выбіраць паміж LFE, стэрэа або двума.

  1. Выхад LFE / Злучальнік (тыпу RCA)

Выкарыстоўваецца для сілкавання дадатковага Gold W12 (ці іншага сабвуфера) праз паслядоўнае падлучэнне. Выхад служыць толькі для падлучэння і не выконвае ніякай фільтрацыі. Іх таксама можна адключыць праз праграму, калі ёсць падлучаны сігнал.

  1. Дыферэнцыяльны выхад LFE (XLR тыпу "тата")

Выкарыстоўваецца падчас падлучэння дыферэнцыяльнага ўваходу да дадатковага сабвуфера ці ўзмацняльніка. Лепш за ўсё выкарыстоўваць доўгія кабелі (больш за 10 м, да 100 м).

Дыферэнцыяльнае падлучэнне забяспечвае лепшае падлучэнне ў парайнанні з падлучэннем да аналагавых аўдыёраздымаў.

  1. Дыферэнцыяльны ўваход LFE (XLR тыпу "мама")

Выкарыстоўваецца падчас падлучэння дыферэнцыяльнага выхаду ўзмацняльніка. Лепш за ўсё выкарыстоўваць доўгія кабелі (больш за 10 м, да 100 м). Дыферэнцыяльнае падлучэнне забяспечвае лепшае, амаль бясшумнае падлучэнне ў параўнанні з падлучэннем да аналагавых аўдыёраздымаў.

  1. Пераключальнік напружання

Завадскія налады адпавядаюць напружанню ў краіне паходжання. Іх забараняецца змяняць.

  1. Выключальнік электрасілкавання

Галоўны тумблер, які забяспечвае поўнае выключэнне і ўключэнне / пераход у аўтаматычны рэжым. У рэжыме on/auto (уключана / аўтаматычны рэжым) прылада ўключыцца пры разпазнанні сігналу ўвахода ці нажацці дыска кіравання / кнопкі сілкавання. Яна выключыцца праз 20 хвілін (налада па змаўчанні), калі сігнал больш не будзе паступаць (крыніца выключана). Калі ж выкарыстоўваецца 12-вольтны трыгер (гл. вышэй), кантроль за электрасілкаваннем адбываецца пры уключэнні і выключэнні крышіцы сігналу.

  1. Месца знаходжання IEC-злучальніка сілкавання / засцерагальніка

Gold W12 абсталяваны трохкантактнай уваходнай разеткай для падключэння да сеткі электрасілкавання. Выкарыстоўвайце ТОЛЬКІ той кабель электрасілкавання, які адпавядае патрабаванням МЭК і пастаўляецца разам з сабвуферам. Сабвуфер абсталяваны вонкавым сеткавым засцерагальнікам. Для замены перагарэўшага падчас працы засцерагальніка на яго трымальніку маецца запасны засцерагальнік. Для замены засцерагальніка необходима адлучыць кабель электрасілкавання, асцярожна выняць арыгінальны засцерагальнік з яго трымальніка, які знаходзіцца пад уваходным гняздом (13а, насупраць) электрасілкавання. Калі засцерагальнік перагарає зноў, рэкамендуецца звярнуцца за дапамогай да ўпаўнаважанага спецыяліста па absлугоўванні. НЕ справуйце зноў замяніць засцерагальнік лаколькійата можа прывесці да сур'ёзнага пашкоджання ўзмацняльніка.

Пульт дыстанцыйнага кіравання

MONITOR AUDIO Gold 300 - Пульт дыстанцыйнага кіравання - 1

text_image 1 P1 9 2 P2 10 3 P3 11 4 P4 12 5 + VOL 13 ENTER 14 6 - VOL 7 8 MONITOR AUDIO

Пярэдняя панэль

MONITOR AUDIO Gold 300 - Пярэдняя панэль - 1

text_image CD-ROM MONITOR AUDIO 1 2 3
  1. Preset 1 (Першапачатковая налада 1) Выбар preset 1.
  2. Preset 2 (Першапачатковая налада 2) Выбар preset 2.
  3. Preset 3 (Першапачатковая налада 3) Выбар preset 3.
  4. Preset 4 (Першапачатковая налада 4) Выбар preset 4.
    • Гучнасць Павялічэнне ўзроўня балансіроўкі гуку.
  5. Увод Выбар / пацвярджэнне каманды.
    • Гучнасць Памяншэнне ўзроўню балансіроўкі гуку.
  6. Яркасць святлодыёда Уключэнне і выключэнне святлодыёднага дысплэя.
  7. Рэжым чакання Пераключэнне Gold W12 у рэжым чакання i выхад з яго.
  8. Блакіроўка гуку Блакіруе ўсе выхады Gold W12.
  9. Кропка красовера Выбар наладкі кропкі красовера на Gold W12. Выкарыстоўвайце кнопкі са стрэлкамі ўлева і управа, каб адрэгуляваць частату раздзялення. Яна рэгулюецца крокамі па 5 Гц у межах ад 20 да 135 Гц.
  10. Фаза Выбар наладкі фазы на Gold W12. Выкарыстоўвайце кнопкі са стрэлкамі ўлева і ўправа, каб адрэгуляваць фазу. Яна рэгулюецца крокамі па 15 градусаў ад 0 да 360 градусаў.
  11. Стрэлка ўлева Наладка выбранага параметра.
  12. Стрэлка управа Наладка выбранага параметра.

  13. 14-прыёмнік Gold W12 Для работы накіруйце пульт Gold W12 на прыёмнік.

  14. Святлодыёдны 14-індыкатар Мігає падчас атрымання 14-сігналу.

  15. Мікрафон для эквалізацыі памяшкання Падключыце пастаўлены мікрафон сюды і правядзіце наладку, падрабязна апісаную ніжэй.

Панэль кіравання

MONITOR AUDIO Gold 300 - Панэль кіравання - 1

text_image 1 2 3 4 5 6 7 PHASE / 5.0Hz LEVEL POTTER STRONG CROSSWATER / SINX PHASE / 5.0Hz
  1. Галоўныя індыкатарныя святлодыёды

Гэтыя святлодыёды паказваюць узроўні і выбраныя першапачатковыя налады ў залежнасці ад рэжыму, які настройваецца. Па змаўчанні яны паказваюць узровень балансіроўкі гуку. У звычайным рэжыме будзе адлюстроўвацца ўзровень балансіроўкі гуку побач з індыкатарам Level (2), а таксама нумар першапачатковай налады 1-4 (3).

  1. Індыкатар балансіроўкі гуку

Падчас павароту дыска кіравання ўзровень балансіроўкі задаецца па змаўчанні. Яго можна настройваць у дьяпазоне +/- 11 дБ, што не ўплыває на агульную гучнасць. Гэты параметр задаецца ў праграме SubConnect.

  1. Святлодыёды з лічбамі

Абазначаюць 4 першапачатковыя налады. Толькі выбраная першапачатковая налада будзе падсвечана і не згасне, пакуль будзе выкарыстойўвацца гэта налада.

  1. Preset Select (Выбар першапачатковай налады)

Націскайце дыск кіравання некалькі разоў, пакуль не засвеціцца святлодыёдны індыкатар Preset, каб актываваць рэжым выбару першапачатковых налад. Паварочвайце дыск кіравання для выбару неабходнай першапачатковай налады. Падчас устаноўкі першапачатковых налад будуць гарэць 7 святлодыёдных індыкатараў.

  1. Наладка фазы

Націсніце на дыск кіравання, каб загарэўся святлодыёд Phase. Фаза ўстанаўліваецца кроками па 15 градусаў, вугал фазы адлюстроўваецца з дапамогай святлодыёднай падсветкі.

  1. Дыск кіравання

Выкарыстоўваецца для наладкі балансіроўкі гуку (проста паварочвайце дыск) ці выбару параметраў красовера, фазы ці першапачатковых наладак. Для гэтага націскайце дыск кіравання, пакуль не з'явіцца патрэбны параметр.

  1. Налада красовера

Націсніце на дыск кіравання, каб загарэўся святлодыёд Crossover. Цяпер вы можаце ўстанавіць частату красовера ФНЧ (выкарыстоўваючы стэрэаўваходы). Яна ўстанаўліваецца крокамі па 5 Гц ад 20 да 135 Гц, першапачатковая налада – 80 Гц.

Выкарыстанне Gold W12

Налады Gold W12 па змаўчанні з'яўляюцца дастатковымі для выкарыстання сабвуфера адпаведным чынам. Пазней вы зможаце змяняць і наладжваць характерыстыкі з дапамогай дыска кіравання для асноўных параметраў ці з дапамогай праграмы SubConnect для пашыраных налад. Па змаўчанні ўсе першапачатковыя налады аднолькавыя, акрамя профіляў эквалайзера.

Пасля таго як вы размесціце сабвуфер у памяшканні, падлучыце ўсе кабелі (кабель сілкавання ў апошнюю чаргу), уключыце Gold W12, але пакуль што не прайгравайце музыку ці фільмы. Перад тым, як праводзіць усе налады і запускаць аўтаматычную ўстаноўку на АВ-рэсіверы, необходима выканаць лічбавую карэкцыю акустыкі памяшкання.

Цыкл уключэння / выключэння

Пасля выходу з рэжыму чакання адным з ніжэй апісаных способаў усе святлодыёдныя індыкатары на верхняй частцы сабвуфера загараюцца, а затым затухаюць па чарзе, застаецца гарэць толькі ўзровень балансіроўкі гуку і нумар выбранай першапачатковай устаноўкі. Затым іх яркасць зменшыцца да 10%, або яны патухнуць у залежнасці ад выбраных налад. Параметр памяншэння яркасці экрана можна наладзіць у праграме SubConnect

Выхад з рэжыму чакання

Існуе некалькі способаў выхаду Gold W12 з рэжыму чакання:

Пульт дыстанцыйнага кіравання: Калі націснуць кнопку рэжьму чакання на пульце кіравання, Gold W12 выйдзе з рэжьму чакання. Пры выкарыстанні гэтага способу функцыя аўтаматычнага пераходу ў рэжым чакання працуе звычайным чынам. Тым не менш, калі выключыць Gold W12 з дапамогай пульта, сабвуфер уключыцца толькі пры наступным нажацці на кнопку дыска кіравання (гл. ніжэй) ці пульта. Аўтаматычнае ўспрынящце сігналу будзе немагчымым.

Дыск кіравання: Пры нажацці ці павароце дыска кіравання для выхаду з рэжьиму чакання, Gold W12 будзе заставацца ўключеным, пакуль будзе паступаць сітнал ці пакуль не пройдзе зададзены час аўтаматычнага выключэння (па змаўчанні 20 хвілін)

Успрыняцце сігналу: Гэты способ поўнасцю аўтаматычны. Gold W12 выходзіць з рэжыму чакання, калі атрымліває сігнал ад аднаго з уваходаў. Сабвуфер пяройдзе ў рэжым чакання пасля сканчэння зададзенага часу (па змаўчанні 20 хвілін).

12-вольтны трыгер: Гэта способ кіравання ад АВ-рэсівера ці ўзмацняльніка. Калі ўключаєцца ўзмацняльнік, Gold W12 выходзіць з рэжыму чакання. І наадварот, калі выключаєцца ўзмацняльнік, Gold W12 таксама выключаєцца.

RS232: Гэты спосаб кіравання залежыць ад сістэмы дамашняй аўтаматызацыі. Вам спатрэбіцца дадатковая інфармацыя пра гэты метад кіравання і праграмавання.

Лічбавая карэкцыя акустыкі памяшкання

У Gold W12 складаны алгарытм эквалізацыі памяшкання, які выяўляе ўсе нежаданыя эффекты памяшкання і памяншае їх, каб стварыць настолькі чыстую перадачу нізкіх частот, наколькі гэта магчыма. Каб выканаць эквалізацыю памяшкання, проста падключыце мікрафон, які пастаўляецца ў камплектацыі, да ўваходу на пярэдняй панэлі Gold W12 і пастаўце мікрафон на ўзроўні слухача, калі ён сядзіць.

ЗАЎВАГА

Каб упэўніцца, што не ўзнікнуць перашкоды правядзенню свіп-аналізаў карэкцыі памяшкання, адлучыце кабель RS232 (калі ён падлучаны), пакуль будзе праводзіцца карэкцыя.

Каб атрымаць дакладны рэзультат, накіруйце мікрафон у столь. Gold W12 па змаўчанні правядзе 2 свіп-аналізы, але гэтую наладу можна змяніць у праграме SubConnect на ўкладцы Інструменты > Эквалізацыя памяшкання (Tools > Room Correction).

Памясціўшы мікрафон у першае палажэнне, націсніце і ўтрымлівайце дыск кіравання; пакуль вядзецца адваротны адлік, будуць падсвечвацца ўсе індыкатары на знешнім крузе (галоўны індыкатар), а затым яны

ЗАЎВАГА

Гэта необходима выканаць на сабвуферы перад тым, як праводзіць установачную каліброўку іншых прылад.

міргнуць. Калі вы ўбачыце міганне, можаце адпусціць дыск кіравання. Пасля першага свіп-аналізу будзе паўза прыкладна 20 секунд. Пакуль не пачнецца новы свіп-аналіз, вы можаце перамясціцца ў новае месца ці застацца на старым. Калі вы зноў націсніце на дыск кіравання, неадкладна пачнецца новы свіп-аналіз.

Затым Gold W12 правядзе карэкцыю памяшкання, прайграўшы некалькі тэставых тонаў. Калі тэсты выкананы паспяхова, на святлодыёдным экране з'явіцца "шчаслівы твар". Калі тэст не ўдаўся, з'явіцца "сумны твар".

MONITOR AUDIO Gold 300 - ЗАЎВАГА - 1

Калі свіп-аналіз праходзіць без падлучанага мікрафона, загарацца УСЕ ІНДЫКАТАРЫ, што будзе азначаць памылку. Каб выйсці са стану памылкі, проста павярніце дыск кіравання.

Выкарыстанне SubConnect для карэкцыі памяшкання

Каб правесці карэкцью памяшкання, выкарыстоўваючы праграму SubConnect, выканайце наступныя крокі. Каб атрымаць інфармацью пра ўстаноўку праграмы, гл. наступную старонку.

  1. Kali Gold W12 уключаны і падлучаны да ПК з дапамогай USB-кабеля, адкрыйце праграму SubConnect на сваім ПК і націсніце Інструменты > Карэкцыя памяшкання

MONITOR AUDIO Gold 300 - Выкарыстанне SubConnect для карэкцыі памяшкання - 1

text_image SubConnect - Gold 5G BMT2 / GML WIDE Defaults File Tools Connect Help Start Correction SubConnect Update Firmware Update Console AB=Sub+C 40 % LED Brightness 0 20 50 75 100 Time Out: 0ms to 11% MASTER CONTROLS TRESS DEFAULT PRESET Last Active Preset Type: Power Gain/Off 12V Preset 1 EV Preset 2 TYPE Triggerer WRITE LINK OUT Main Link Outputs INPUT SIGNAL Gain Farn Phase -20 11 360 8 0 270 -23 0 180 -47 -3 90 -58 -4 40 -43 -1 0 0.0 1.0 0.0 □ Male RIGHT MODE Level: -15 dB Cond: Load AUTO SN/OFF Enable Signal Sense Always On Time to Off 20 Min SYSTEM INFO Status: Connected Device: Gold 5G BW/12 Firmware Version: 0.19 IMPORT CONNECT DOWNLOAD RESET (T) MONITOR AUDIO
  1. Выберыце колькасць цыклаў, якую вы жадаеце выканаць (па змаўчанні 2) і націсніце на кнопку ЗАПУСЦІЦЬ. Свіп-аналіз пачнецца пасля таго, як будзе націснута кнопка ЗАПУСЦІЦЬ. Паміж двума свіп-аналізамі будзе паўза каля 20 секунд.

MONITOR AUDIO Gold 300 - Выкарыстанне SubConnect для карэкцыі памяшкання - 2

Рэкамендаваныя налады для АВ-сістэм

Пры выкарыстанні Gold W12 у АВ-сістэме рэкамендуецца ў якасці стартавых кропак выкарыстоўваць першапачатковую наладу 2 (Фільмы) ці 4 (Ударныя эффекты). Затым вы зможаце паступова змяняць параметры налад, каб атрымаць у памяшканні менавіта такое гучанне, якое вы жадаеце. Падчас выкарыстання ўвахода LFE функция налады красовера не працуе.

ЗАЎВАГА

Калі налады праводзяцца з дапамогай дыска кіравання, яны застануцца ў памяці, толькі калі сабвуфер выключыцца аўтаматычна ці пяройдзе ў рэжым чакання пасля націскання кнопкі на пульце. Калі выключальнік сілкавання ўзмацняльніка будзе выключенаны ці на сабвуфер перастане падавацца сілкаванне, налады не захаваюцца.

Рэкамендаванья налады для стэрэа

Пры выкарыстанні Gold W12 у стэрэасістәме рэкамендуецца ў якасці стартавых кропак выкарыстоўваць першапачатковую наладу 1 (Музыка) ці 3 (Нейтральны рэжым). Затым вы зможаце паступова змяняць параметры налад, каб атрымаць у памяшкännі менавіта такое гучанне, якое вы жадаєце. Калі вы выберыце першапачатковую наладу, адрэгулюйце частату красовера, каб яна гарманічна спалучалася з асноўнай акустычнай сістэмай. Для гэтага можа спатрэбіцца час. Лепш за ўсё прайграваць знаёмую музыку, каб атрымаць ідэальнае гучанне.

ЗАЎВАГА

Калі налады праводзяцца з дапамогай дыска кіравання, яны застануцца ў памяці, только калі сабвуфер выключыцца аўтаматычна ці пяройдзе ў рэжым чакання пасля націскання кнопкі на пульце. Калі выключальнік сілкавання ўзмацняльніка будзе выключенаны ці на сабвуфер перастане падавацца сілкаванне, налады не захаваюцца.

Профілі эквалайзера
MONITOR AUDIO Gold 300 - ЗАЎВАГА - 1

line | Frequency (Hz) | Music | Flat | Movie | Impact | | -------------- | ----- | ---- | ----- | ------ | | 10 | 74 | 74 | 74 | 74 | | 20 | 86 | 86 | 86 | 86 | | 30 | 90 | 90 | 90 | 90 | | 40 | 92 | 92 | 92 | 92 | | 50 | 92 | 92 | 92 | 92 | | 60 | 92 | 92 | 92 | 92 | | 70 | 92 | 92 | 92 | 92 | | 80 | 92 | 92 | 92 | 92 | | 90 | 92 | 92 | 92 | 92 | | 100 | 92 | 92 | 92 | 92 | | 150 | 90 | 88 | 86 | 84 | | 200 | 88 | 86 | 84 | 82 |

Ударныя эффекты (Impact): Выкарыстанне максімальнай натуральнай эффектыўнасці дыфузараў для стварэння ўражальных ударных эффектаў.

Нейтральны (Flat): Гэта ідэальнае палажэнне, якое спалучае нейтральнае үзмацненне і мінімальнае выкарыстанне паляпшэння ад працэсара DSP. Добрая стартавая кропка для стварэння ваших асабістых профіляў эквалайзера.

Фільм (Movie): Выкарыстанне такога ж нейтральнага ўзмацнення, але з пашырэннем гранічнай частаты, каб стварыць баланс паміж узрыўнымі і атмасфернымі момантами добраға фільма.

Музыка (Music): Максімальнае пашырэнне ніжніх частот, каб ахапіць найніжэйшыя частоты кожнага музыкальнага інструмента.

Коды інфрачырвонага

дыстанцыйнага кіравання

Gold W12 мае скрытыя каманды дыстанцыйнага кіравання для выкарыстання з універсальними пультами ДК, а таксама дадатковыя каманды, якія адсутнічаюць на пульце ДК з камплекту. Каманды адпавядаюць пратаколу Нацыянальных стандартаў па электратэхніцы (NEC).

Адрес прылады: 7D28

POWER 48DISPLAY 30
ON D1ENCODER
OFF F1D0
MUTE 78PRESET_SELECTB8
VOL_UP A0RIGHT_BUTTONE0
VOL_DOWN 08LEFT_BUTTONC0
PRESET_1 28PLAY_PAUSED8
PRESET_2 58TOGGLE_
PRESET_3 88NIGHTMODEA8
PRESET_4 B8NIGHTMODE_OND2
TOGGLE_SOURCE 00NIGHTMODE_OFFF2
VOLUME_SELECT 28ROOMEQ_OND3
LPF_SELECT A8ROOMEQ_OFFF3
PHASE_SELECT D8DISPLAY_OND4
DISPLAY_OFFF4

RS232

Gold W12 можна кіраваць праз порт RS232 на панэлі узмацняльніка. Gold W12 можна кіраваць, адпраўляючы радок сімвалаў на злучальнік RS232.

Схема падключэння RS232

У якасці камунікацыйнага раздыма RS232 выкарыстоўваецца стандартны злучальнік RJ45. Яго трэба падключыць так, як паказана на панэлі ўзмацняльніка, а таксама на малюнку ніжэй.

MONITOR AUDIO Gold 300 - Схема падключэння RS232 - 1

text_image 1 2 3 4 5 6 7 8
  1. Не выкарыстойваецца
  2. Не выкарыстойваецца
  3. Зазямленне
  4. Зазямленне
  5. Прыёмнік
  6. Перадатчык
  7. Не выкарыстойваецца
  8. Не выкарыстойваецца

Хуткасць перадачы данных: 57600

Аб'ём данных: 8

Цотнасць: Няма

Стопавыя біты: 1

Кантроль устанаўлення сувязі / патоку перадачы даных: Няма

Камандны пратакол

Кожны радок каманд, якія адпраўляюцца на Gold W12, павінен адпавядаць аднолькаваму структурнаму пратаколу. Гэтыя каманды падрабязна апісаны й Спісе каманд, размешчаным насупраць. Для кіравання Gold W12 з дапамогай каманд RS232, неабходна адпраўляць спецыяльные наборы сімвалаў (якія фарміруюць ланцужок каманды) праз тэрмінал RS232. Кожны ланцужок каманды вызначаецца абодвума:

(сімвал вяртання карэткі ASCII, 13 сімвалаў) (сімвал перамяшчэння радка ASCII, 10 сімвалаў) Іх звычайна можна знайсці ў наладах тэрмінала RS232. Сабвуфер Gold W12 адказвае на дзейную каманду: абноўленыя даныя змяняюцца камандай SET, запыт данных ажыццяўляецца камандай GET. Калі Сабвуфер Gold W12 атрымае няправільную каманду, ён пакажа паведамленне ERROR

Заўвага: любая каманда SET, акрамя каманды SET_O, у рэжыме чакання лічыцца няправільнай.

Спіс каманд

Каманда Апісанне Адказ ад Gold W12
GET_OЗапыт Стану электрасілкаванняGold W12 (Актыўны / рэжым чакання)POWER_ON:X
Дзе значэнне Х роўна 1 (Актыўны) ці 0 (Рэжым чакання)
GET_P Запыт бягучай налады фазыPHASE:X
Дзе Х у дьяпазоне 0 – 345
GET_MЗапыт бягучага статусу нямога рэжымуMUTE_ON:X
Дзе значэнне Х роўна 1 (Нямы рэжым) ці 0 (Нямы рэжым выключаны)
GET_LЗапыт бягучага статусу звязаных каналаўMUTE_LINK_OUT_ON:X
Дзе значэнне Х роўна 1 (Нямы рэжым звязаных каналаў) ці 0 (Нямы рэжым звязаных каналаў выключаны)
GET_SЗапыт бягучай першапачатковай наладыPRESET:X
Дзе Х знаходзіцца ў дьяпазоне 1 – 4
GET_D Запыт бягучага Рэжыму дысплеяDISPLAY_ON:X
Дзе значэнне Х роўна 1 (Дысплей укл.) ці 0 (Дысплей выкл.)
GET_TЗапыт бягучага ўзроўню балансіроўкі гукуTRIM_LEVEL:X
Дзе Х у дьяпазоне -11 – 11
GET_RЗапыт Рэжыму эквалайзера памяшканняROOM_EQ:X
Дзе значэнне Х роўна 1 (Эквалайзер памяшкання ўкл.) ці 0 (Эквалайзер памяшкання выкл.)
GET_N Запыт Начнога рэжымуNIGHT_MODE:X
Дзе значэнне Х роўна 1 (начны рэжым укл.) ці 0 (начны рэжым выкл.)

Наступныя каманды SET кантралююць работу Gold W12:

Каманда Апісанне Адказ ад Gold W12
SET_O:1 Пераход да ўключэння POWER_ON:1
SET_O:0 Пераход у рэжым чакання POWER_ON:0
SET_P:XВыбар налады фазыДзе X у дьяпазоне 0 – 345PHASE:XДзе X у дьяпазоне 0 – 345
SET_M:1 Нямы рэжым MUTE_ON:1
SET_M:0 Выключэнне нямога рэжымуMUTE_ON:0
SET_L:1Нямы рэжым звязаных каналайMUTE_LINK_OUT_ON:1
SET_L:0Выключэнне нямога рэжыму звязаных каналайMUTE_LINK_OUT_ON:0
SET_S:XВыбраць першапачатковую наладуДзе X у дьяпазоне 1 – 4PRESET:XДзе X у дьяпазоне 1 – 4
SET_D:1Уключэнне дысплеяDISPLAY_ON:1LF>
SET_D:0Выключэнне дысплеяDISPLAY_ON:0LF>
SET_T:XУстановка ўзроўню балансіроўкі гукуДзе X у дьяпазоне -11 – 11TRIM_LEVEL:XДзе X у дьяпазоне -11 – 11
SET_R:1Уключэнне эквалайзераROOM_EQ:1
SET_R:0 Выключэнне эквалайзераROOM_EQ:0
SET_N:1 Уключэнне начнога рэжымуNIGHT_MODE:1
SET_N:0 Выключэнне начнога рэжыму NIGHT_MODE:0

Абнаўленне прашыўкі сабвуфера

Kalí SubConnect загружана і падключэнне да сабвуфера ўстановулена, праграма будзе заўсёды правяраць наяўнасць абнаўленняў прашыўкі, аўтаматычна ці ўручную, пасля таго як вы націсніце на кнопку УСТАНАВІЦЬ СУВЯЗЬ. Калі абнаўленні будуць знойдзены, вы ўбачыце наступную выяву.

MONITOR AUDIO Gold 300 - Абнаўленне прашыўкі сабвуфера - 1

Kab Gold W12 перайшоў у рэжым загрузкі, спачатку трэба выключыць сабвуфер сеткавым выключальнікам. Калі ён выключыцца, націсніце і ўтрымлівайце дыск кіравання, адначасова з пайторным уключэннем сабвуфера.

Загарацца блакітныя і неонавыя святлодыёды на ўутраным крузе дыска кіравання, а святлодыёды на знешнім крузе будуць міргаць па чарзе, пакуль не падсвеціцца "Фаза" (як паказана на малюнку ніжэй). Гэта азначае пераход у рэжым загрузкі.

MONITOR AUDIO Gold 300 - Абнаўленне прашыўкі сабвуфера - 2

Цяпер націсніце ОК у праграме. "Статус" будзе паказваць раз'яднанне. Націсніце УСТАНАВІЦЬ СУВЯЗЬ, і калі сувязь установіцца, зноў з'явіцца акно, дзе будзе напісана, што даступна абнаўленне. Перайдзіце да аўтаматычнага абнаўлення.

Аўтаматычнае абнаўленне

  1. Каб працягнуць абнаўленне, націсніце ОК. Затым усплыве яшчэ адно акно, на якім будзе напісана назва прадукту, нумар версії і кароткае апісанне змен.

MONITOR AUDIO Gold 300 - Аўтаматычнае абнаўленне - 1

  1. Націсніце Абнавіць і вы ўбачыце індыкатар выканання, які паказває статус абнаўлення.

MONITOR AUDIO Gold 300 - Аўтаматычнае абнаўленне - 2

text_image RESET 1 0 25 50 75 100 Time Out: Dim to 10% MUTE LINK OUT 12V Preset 1 0V Preset 2 Mute Link Outputs INPUT SIGNAL Updating Firmware Gain Tm F -20 -11 9 8 6 4 2 0 -20 -3 -40 -180 Auto ON/OFF Enable Signal Sensor Always On Load Time to Off 25% SYSTEM INFO Status: Connected
  1. Калі абнаўленне завершыцца, вы атрымаеце пацвярджэнне, а потым сабвуфер перазапусціцца (калі вы націсніце ОК). Калі сігнал паступіць на сабвуфер, ён аўтаматычна ўключыцца. Калі сігнал не паступіць, няма неабходнасці спецыяльна націскаць ці паварочваць дыск кіравання для выхаду сабвуфера з рэжыму чакання.

MONITOR AUDIO Gold 300 - Аўтаматычнае абнаўленне - 3

Калі вам не ўдалося абнавіць праграму аўтаматычна ці вы хочаце ўручную праверыць наяўнасць абнаўленняў, адкрыйце праграму з падключеным і ўключеным Сабвуферам Gold W12, націсніце Інструменты > Абнаўленне прашыўкі.

MONITOR AUDIO Gold 300 - Аўтаматычнае абнаўленне - 4

text_image SubConnect - Gold 5G GW12: Gold_WIDE_Default.xml File Tools Connect Help Room Correction SubConnect Update Firmware Update Console Alt+Shift+C LEU Brightness 40 % Time Out: Dis to 10% MASTER CONTROLS DEFAULT PRESET 12V TRIGGER Last Active Presset Type Power On / Off 12V Preset 1 0V Preset 2 WRITE LINK OUT Mate Link Outputs PRESET 1 PRESET 2 PRESET 3 PRESET 4 INPUT SIGNAL Gain Time Phase 20 11 300 0 6 270 -20 3 -40 -6 160 -80 -9 90 -80 -11 -0 0 0 0 0 Mate NIGHT MODE Level -15 dB Quidat Load AUTO ON/OFF Enable Signal Sense Always On Time to Off 20 MioS SYSTEM INFO Status Connected Device Gold SG GW12 Firmware Version 0.19 DISCONNECT DOWNLOADS RESET ©2 MONITOR AUDIO
  1. Націсніце Праверыць абнаўленні. Вы атрымаеце паведамленне пра наяўнасць (адсутнасць) новых версій Gold W12 у любым выпадку: калі патрабуецца абнаўленне і калі не патрабуецца.

MONITOR AUDIO Gold 300 - Аўтаматычнае абнаўленне - 5

  1. Калі немагчыма адразу атрымаць адказ, з'явіцца напамін з просьбай пераключыць Сабвуфер Gold W12 у рэжым загрузкі. Каб атрымаць падрабязную інфармацыю, гл. раздзел Рэжым загрузчыка. Выканайце наступныя крокі і, калі вы пайторна ўстановіце сувязь з Gold W12, націсніце Інструменты > Абнаўленне прашыйкі яшчэ раз, і з'явіцца новае паведамленне. Націсніце

MONITOR AUDIO Gold 300 - Аўтаматычнае абнаўленне - 6

  1. З'явіцца індыкатар выканання, які будзе адлюстроўваць статус абнаўлення.

MONITOR AUDIO Gold 300 - Аўтаматычнае абнаўленне - 7

  1. Калі абнайленне завершыцца, вы атрымаеце пацвярджэнне, а затым сабвуфер перазапусціцца (калі вы націсніце ОК). Калі сігнал паступіць на сабвуфер, ён аўтаматычна ўключыцца. Калі сігнал не будзе паступаць, няма необходимасці выхаду сабвуфера з рэжиму чакання.

MONITOR AUDIO Gold 300 - Аўтаматычнае абнаўленне - 8

Вяртанне да завадскіх налад

У некаторых выпадках необходима выканаць вяртанне да завадскіх налад. Калі ўзнікла такая необходимасць, выканайце наступныя крокі.

  1. Перайдзіце ў рэжым загрузкі (гл. раздзел Рэжым загрузчыка)

  2. Калі вы зойдзеце ў рэжым загрузкі і ўбачыце падсветку святлодыёдаў, паказаную ніжэй, націсніце і ўтрымлівайце дыск кіравання.

MONITOR AUDIO Gold 300 - Вяртанне да завадскіх налад - 1

  1. Калі вы будзеце ўтрымліваць дыск кіравання, святлодыёдныя індыкатары пакажуць зваротны адлік, як паказана ніжэй, і двойчы міргнуць у канцы. Пасля гэтага можна адпусціць дыск кіравання.

MONITOR AUDIO Gold 300 - Вяртанне да завадскіх налад - 2

  1. Пасля перазагрузки Gold W12 пяройдзе ў рэжым чакання.

Гарантыя

Гарантуецца, што якасць зборкі і прадукцийнасць гэтага прадукта не будуць мець вытворчых дэфектаў у тым выпадку, калі прадукт быў дастаўлены ўпаўнаважаным рознічным прадаўцом Monitor Audio у адпаведнасці з дагаворам куплі-продажу спажывецкіх таварай. Перыяд гарантыі на прадукт, які вы набылі, указаны на нашым вэб-сайце: monitoraudio.com.

Калі вы набываце прадукцыю Monitor Audio, калі ласка, захоўвайце квітанцью, бо гэта забяспечвае вашу гарантию.

Звесткі пра ўладальніка

Характарыстыкі вырабу

Серыйны нумар: ____

Дата продажу:

Даныя дылера

Назва дылера:

Адрес:

Паштовы індэкс;

Мадэль Сабвуфер Gold W12
Тып сістэмыДоўгаходавы драйвер 12" з выпуклым конусам С-САМ.Падвойны 200 мм ABR (дапаможны басовы радытар), корпус з ДВП таўшчынёй 25 мм з унутраным замацаваннем і герметычным адсекам для ўзмацняльніка
Найніжэйшая мяжа частаты-3 дБ пры 25 Гц / -10 дБ @ 20 Гц (свабоднае поле)Першапачатковья налады для музыкі: -3 дБ пры 19 Гц / -10 дБ пры 16 Гц (у памяшканні)Абмежавана нізкачастотным абараняючым фільтрам (-3 дБ пры 12 Гц)
Найвышэйшая мяжа частаты-3 дБ пры 150 Гц
Кіруючная прыладаДрайвер сабвуфера 1 x 12" С-САМ з трайной падвескай і 3" доўгаходавай гукавай шпулькай
Лінейнае адкланенне блока фільтраў19 мм ад піка да піка. Агульны літраж 1,6 літраў
Выхад узмацяньльніка (Вт)600 Вт
Класіфікацыя ўзмацяньльнікаКласа D з моцнатокавай імпульснай крышніцай сілкавання з пераключэннем рэжымаў (SMPSU)
DSP (ПРАЦЭСАР ЛІЧБАВАЙ АПРАЦОЎКІ СІГНАЛУ)Пад кіраваннем мікрапрацэсара 40 МГц, які дынамічна абнаўлянецца 138 дБ, працэсар лічбавай апрацоўкі сігналу (DSP) з ядром 50 Мгц можа апрацоўваць да 1024 інструкцьй за адлік з дынамічным дыяпазонам і 56-бітнай апрацоўкай з падвойнай дакладнасцю
Лічбаває пераўтварэнне 24 біт/ да 48 кГц ADC і DAC убудаваны ў ядро ADAU1701 DSP
Святлодыёдны інтэрфейс панэлі кіраванняРэгулюемая яркасць 0% – 100%, можна ўстанавіць функцью аўтавыключэння. Хуткі доступ да пунктаў меню: Trim & Mute (Балансіроўка), LPF (ФНЧ), Phase (Фаза), Preset Select (Выбар першапачатковай налады).
Асноўныя налады (SubConnect)Яркасць дысплэя (0 – 100%), зацямненне (да 10% або выключыць), першапачатковая налада па змаўчанні, адключыць аўдыёвыхады, каманды 12 В трыгера (Уключэнне/выключэнне або выбар першапачатковай налады), Уваходнае ўзмацненне (Master -80 да +20 дБ, Trim -11 да +11 дБ, Mute), Фаза (0 – 360 кроками па 15 градусаў), Парог начнога рэжыму (ад 0 дБ да -36 дБ), Аўтаматычнае ўключэнне / выключэнне (Дазвол успрымання сігналу, Заўсёды укл, Таймер выключэння 5 – 240 хвілін)
Налады карыстальніка (SubConnect)4 поўнасцю настройваемья першапачатковья налады, у тым ліку Назва першапачатковай налады, Частата ФНЧ (20–135 Гц крокамі па 5 Гц), крутасць спаду АЧХ раздзяляльнага фільтра нізкіх частот (-12 ці -24 дБ/актаву), Уваход (Стэрэа, LFE ці абодва), рэгуліроўка балансіроўкі (ад -6 да +6 дБ), рэжымы эквалайзера (EQ) (Эфект удара, Музыка, Фільм ці Па змаўчанні), налады эквалайзера карыстальніка (6 настройваемых фільтраў у дадатак да налад эквалайзера), Эквалізацыя памяшкання (Уключэнне/выключэнне), Начны рэжым (Уключэнне/выключэнне)
Эквалізацыя карыстальніка (SubConnect)6 поўнасцю кантралюемых фільтраў эквалайзера і 4 фільтры па змаўчанні са зрухам узмацнення для кожнай першапачатковай налады, Налады па змаўчанні: Flat/ Music/ Movie/ Impact (нейтральны/музыка/фільм/ударны)
Эквалайзер лічбавай карэкцыі акустыкі памяшкання6 кантралюемых сістэмай фільтраў эквалайзера са складаным алгарытмам вызначэння.Вымярэнні можна запусціць з панэлі кіравання ці програмай SubConnect, выкарыстаўшы да 6 палажэнняў мікрафона (па змаўчанні 2).
Начны рэжымНачны рэжым, які можна наладжваць (уключаць ці выключаць) для першапачатковых налад з глабальным парогам (ад 0 дБ да -36 дБ). Для памяншэння дынамічнага дыяпазона, паніжаючи ўзровень гучных участкаў.
Рэгуліроўка фазы0 – 360 градусаў, крокамі па 15 градусаў з поўным інвертаваннем на 180 градусах
Выроўніванне фільтрі нізкіх частотДругі ці чацвёрты парадак (12 ці 24 дБ/актаву), крокамі па 5 Гц ад 35 Гц да 135 Гц
Патрабаванні ўваходнага юзроўню аўтараспазнаванняЛінейны ўзровень >1 мВ на збалансаваных ці незбалансаваных уваходах.Функция аўтаматычнага пераходу ў рэжым чакання, рэгулюецца ў дыяпазоне 5 – 240 хвілін крокамі па 5 хвілін
Рэгулятар гучнасціАд -11 да +11 дБ кроками на 1 дБ, праз панэль кіравання. Ад -80 да +20 кроками на 1 дБ праз праграму SubConnect
Код IЧ пульта дыстанцыйнага кіраванняПастаўляецца з IЧ пультам. IЧ-прыёмнік з святлодыёдным індыкатарам на пярэдняй панэлі
SubConnect (праграма для ПК)Праграма для ўстаноўкі на Windows (7 ці больш познія версії, 32/64 біт) даступна на вэб-сайце кампанії Monitor Audio. Дазваляе карыстальніку кантраляваць пашыраныя функцыі настройкі сабвуфера. Налады можна захоўваць, калі няма падлучэння да сабвуфера за межами поля зроку.
Уваход/выхад трыгераLFE сіметрычны ўваход (XLR) - несіметрычны ўваход RCA стэрэа несіметрычныя ўваходы (RCA)LFE сіметрычны выхад (XLR) стэрэа несіметрычныя выхады (спасылка)
Раздымы12 В трыгер уваход (3,5 мм мона міні-джэк, 6 В парог), могуць прысвойвацца On/Off або змяненню першапачатковай налады, 3,5 мм уваход для мікрафона (мікрафон у камплекце), раздым RJ45, які падтрымлівае RS232 (EIA / TIA - 561, вывад перадатчика 6, вывад рэсівера 5, вывад зазямлення 4), IЧ-перадатчык: выхад (3,5 мм мона міні-джэк), USB - Type B, для падлучэння да праграмы SubConnect для ПК і абнаўлення ўбудаванага праграмнага забеспячэння
Сертыфікаты па электраабсталяваннюCE / CB/ ETL / Fcc / ErP (адпавядае параметрам энергазберагання)
Энергаспажыванне100 – 120 В пер. току ~60 Гц / 220 – 240 В пер. току ~50/60 Гц (выбіраецца ўручную)
Спажыванне магутнасціМаксімум 600 Вт, рэжым чакання <0,5 Вт (адпавядае ErP)
Від засцерагальніка 20 мм Т8AL 250 В пер. току
Вага (без упакоўкі)26,98 кг59 фунтаў 8,3 унцый
Вонкавыя памеры (з узмацняльнікам, драйверами і клемами) (В х Ш х Г)413 x 410 x 433,5 мм 16^1/4 × 16^1/8 × 17^1/6"
Вонкавыя памеры (з узмацняльнікам, драйверами, клемами і ножками (В х Ш х Г))445 x 410 x 433,5 мм 17^1/7 × 16^1/8 × 17^1/6"
Колер апрацоўкі Фартэпіяна чорны глянцавы, фартэпіяна чорнае дрэва, сацінавы белы, цёмны арэх

Кампанія Monitor Audio пакідае за сабой права змяняць тэхнічныя характеристыкі без апавяшчэння.

GOLD W12

Змест Націсніце на загаловак, каб атрымаць доступ да яго
Памочнік па кіраўніцтве
Падтрымліваецца Anthropic
Чаканне вашага паведамлення
Інфармацыя аб прадукце

Марка : MONITOR AUDIO

Мадэль : Gold 300

Катэгорыя : гучнік