VT-1537 W - фрыцюрніца Vitek - Бясплатнае кіраўніцтва карыстальніка
Знайдзіце кіраўніцтва да прылады бясплатна VT-1537 W Vitek у фармаце PDF.
| Тып прадукту | Фрыцюрніца |
| Брэнд | Vitek |
| Мадэль | VT-1537 W |
| Ёмістасць | 2.5 L |
| Магутнасць | 1800 W |
| Напружанне | 220-240 V, 50/60 Hz |
| Памеры (Ш x Г x В) | 350 x 250 x 250 mm |
| Вага | 3 kg |
| Колер | Белы |
| Кантроль тэмпературы | Рэгуляваны тэрмастат |
| Індыкатар | Індыкатар ўключэння і гатоўнасці |
| Ручка | Халодная на дотык ручка |
| Функцыі бяспекі | Абарона ад перагрэву, аўтаматычнае адключэнне |
| Кошык для смажання | Здымны з ручкай |
| Масляны бак | Здымны, антыпрыгарнае пакрыццё |
| Фільтр | Фільтр ад пахаў |
| Чыстка | Здымныя часткі можна мыць у посудамыйнай машыне |
| Даступныя запасныя часткі | Фільтр, кошык, масляны бак |
| Мэтавае выкарыстанне | Дамашняе выкарыстанне |
Часта задаваемыя пытанні - VT-1537 W Vitek
Пытанні карыстальнікаў аб VT-1537 W Vitek
0 пытанне пра гэтую прыладу. Адкажыце на тыя, што ведаеце, ці задайце сваё.
Задаць новае пытанне аб гэтай прыладзе
Спампуйце інструкцыі для вашага фрыцюрніца у фармаце PDF бясплатна! Знайдзіце сваё кіраўніцтва VT-1537 W - Vitek і вазьміце сваю электронную прыладу назад у рукі. На гэтай старонцы апублікаваны ўсе дакументы, неабходныя для выкарыстання вашай прылады. VT-1537 W брэнда Vitek.
КІРАЎНІЦТВА КАРЫСТАЛЬНІКА VT-1537 W Vitek
Фрыцюрніца прызначана для абсмажвання разнастайных прадуктаў (пераважна бульбы, гародніны, мяса, рыбы, цеста, грыбоў) у гарачым тлушчы ці алеі (фрыцюры).
АПИСАННЕ
- Корпус
- Здымнае вечка
- Назіральнае акно
- Здымная ёмістасць для алею
- Индыкатар працы
- Таймер
- Рэгулятар тэмпературы
- Кнопка адкрыця вечка
- Кошык для прадуктай
- Складная ручка кошыка
- Кнопка-фіксатар ручкі
ПАПЯРЭДЖАННЕ:
Перад выкарыстаннем фрыцюрніцы ўважліва прачытайце кіраўніцтва на эксплуатацыі і захоўвайце яго на працягу ўсяго тәрміна эксплуатацыі. Выкарыстоўвайце прыладу толькі па яе прамым прызначэнні, як выкладзена ў дадзеным кіраўніцтве. Няправільны зварот з прыборам можа прывесці да яго паломкі, прычынення шкоды карыстачу ці яго маёмасці.
- Перад уключэннем у сетку пераканайцеся, што працойнае напружанне прыбора адпавядае напружанню сеткі.
- Сеткавы шнур забяспечаны «еўравілкай»; уключайце яе ў разетку, якая мае надзейны кантакт зазямлення.
- Каб пазбегнуць рызыкі ўзнікнення пажару, не выкарыстоўвайце перахаднікі пры падключэнні прылады да электрычнай разеткі.
- Каб пазбегнуць рызыкі ўзнікнення пажару ці паражэння электрычным токам, не выкарыстоявайце перахаднікі пры падключэнні прылады да электрычнай разеткі.
- Размяшчайце прыладу на роўнай, устойлівай цеплаўстойлівай паверхні так, каб доступ да сеткавай разеткі быў свабодным.
- Выкарыстоўвайце прыладу ў месцах з добрай вентыляцый. Каб пазбегнуць ўзгарання, ні ў якім разе не размяшчайце прыладу побач са шторамі ці фіранкамі, а таксама не накрывайце яе падчас працы.
-
Не размяшчайце прыбор зблізку лёгкаўзгаральных рэчываў, паперы, кардона і пластыка.
-
Не дапушчайце звісання сеткавага шнура са стала, а таксама яго кантакту з гарачьмі паверхнямі, ці вострымі кантамі кухоннай мэблі.
- Не выкарыстоўвайце прыбор па-за памяшканнямі.
- Не ўключайце прыбор пры адсутнасці алею ў ёмістасці.
- Ніколі не пакідайце без нагляду прыбор падчас працы, а таксама ў выпадку, калі алей для смажання яшчэ не астыў.
- Каб пазбегнуць апёку парай, не нахіляйцеся над прыборам.
- Не пакідайце адкрытым вечка фрыцюрніцы падчас яе працы.
- Будзьце асцярожныя: падчас працы корпус прыбора моцна награваецца, не дакранайцеся да гарачых паверхняў.
- Сачыце за тым, каб узровень алею ў фрыцюрніцы быў не ніжэй мінімальнай адзнакі і не вышэй максимальнай.
- Пры працы з гарачым алеем выкарыстоўвайце толькі тэрмаўстойлівае кухоннае прыладдзе з цеплаізаляванымі ручкамі.
- Ніколі не злівайце алей, пакуль ён гарачы, дайце яму астыць.
- Па магчымасці загружайце ў фрыцюрніцу сухія прадукты, паколькі трапленне нават невялікай колькасці вільгаці ў гарачы алей прыводзіць да распырсквання алею.
- Не перагружайце фрыцюрніцу прадуктами. Гэта можа прывесці да їх узгарання.
- У выпадку ўзгарання алею, адключыце прыбор ад сеткі і накрывце шчыльнай, па магчымасці негаручай, тканню.
- Не перасоўвайце прыбор, пакуль алей для смажання цалкам не астыў. Для пераносу прылады выкарыстоўвайце ручкі на корпусе.
- Адключайце прыладу ад сеткі перад чысткай ці ў выпадку, калі Вы ёй не карыстаєцеся.
- Пры адключэнні вілкі сеткавага шнура з разеткі не цягніце за шнур, а трымайцеся за вілку рукой.
- Не бярыцеся за вілку сеткавага шнура мокрымі руками.
- Не карыстайцеся прыладай у непасрэднай блізкасці ад кухоннай ракавіны, не падвяргайце яе ўздзеянню вільгаці.
- Каб пазбегнуць ўдару электрычным токам не апускайце сеткавы шнур, сеткавую вілку ці сам прыбор у ваду ці любья іншья вадкасці. Калі гэта адбылося, НЕ БЯРЫЦЕСЯ за прыбор, неадкладна адключыце яго ад электрасеткі і только пасля гэтага дастаньце прыбор з вады. Звярніцеся ў аутарызаваны сэрвісны центр для праверкі ці рамонту прыбора.
• Перыядычна правярайце цэласнасць сеткавага шнура і вілкі.
Беларуская
- Забараняецца выкарыстойваць прыладу пры пашкоджанні сеткавай вілкі ці шнура, калі яна працуе з перабоямі, а таксама пасля яе падзення. Не спрабуйце самастойна романтаваць прыладу. Па ўсіх пытаннях рамонту звяртайцеся ў аўтарызаваны сәрвісны цәнтр.
• Дадзеная прылада не прызначана для выкарыстання дзецьмі і людзьмі з абмежаванымі магчымасцямі. - Дадзеная прылада не прызначана для выкарыстання дзецьмі і людзьмі з абмежаванымі магчымасцямі, калі толькі асобай, якая адказвае за їх бяспеку, ім не дадзены адпаведныя і зразумелыя ім інструкцьі пра бяспечнае выкарыстанне прылады і тых небяспеках, якія могуль узнікаць пры яе няправільным выкарыстанні.
- 3 меркаванняў бяспекі дзяцей не пакідайце поліэтыленавыя пакеты, якія выкарыстоўваюцца ў якасці ўпакоўкі, без нагляду.
- Увага! Не дазваляйце дзецям гуляць з поліэтыленавымі пакетамі ці плёнкай. Небяспека ўдушша!
- Захоўвайце прыладу ў месцы недаступным для дзяцей.
У выпадку транспартавання ці захоўвання прылады пры паніжанай тэмпературы неабходна вытрымаць яе пры пакаёвай тэмпературы не меней дзвюх гадзін.
– Цалкам распакуйце прыладу і зніміце любья наклейкі, якія замінаюць працы прылады.
– Праверце цэласнасць прылады, пры наяўнасці пашкоджанняў не карыстайцеся прыладай.
– Перад уключэннем пераканайцеся, што напружанне электрычнай сеткі адпавядае працоўнаму напружанню прылады.
– Знешнія і ўнутраныя паверхні корпуса (1) пратрыце мяккай вільготнай тканінай, затым вытрыце насуха.
Папярэджанне: не дапушчайце траплення вады на награвальны элемент прыбора.
– Прытрымваючы вечка (2) рукой, адкрыйце яго, націснуўшы на кнопку (8).
– Здымныя дэталі: вечка (2), ёмістасць для алею (4), кошык (9) старанна прамыйце цёплай вадой з выкарыстаннем нейтральнага мыйнага сродку.
– Старанна прасушыце ёмістасць для алею (4) і ўстанавіце яе ў працоўную камеру.
Назіральнае акно
Каб пазбегнуць запацявання назіральнага акна (3), змажце ўнутраную паверхню шкла алеем.
Рэгулятар тэмпературы
Рэгулятар тэмпературы (7) забяспечвае падтрыманне тэмпературы алею ў ёмістасці (4), дьяпазон тэмператур ад 130 да 190°C надае шырокія магчымасці для прыгатавання розных прадуктаў.
Індыкатар працы
Чырвоны колер індыкатара (5) паказвае на тое, што прылада знаходзіцца ў рэжьме разагравання. Зялёны колер індыкатара паказвае на дасягненне ўстаноўленай тэмпературы алею ў ёмістасці (4).
Таймер
Выкарыстоўвайце кнопку таймера (6) для настройкі часу працы і прыпынку працэсу прыгатавання. Час працы адлюстроўваецца на дысплеі таймера.
ПРЫГАТАВАННЕ ПРАДУКТАЙ
– Устанавіце фрыцюрніцу за сухую ўстойлівую цеплаўстойлівую паверхню.
– Устаўце ёмістасць для алею (4) у корпус фрыцюрніцы (1).
Увага: Выкарыстоўваць прыбор без ёмістасці для алею строга забаронена.
- Заліце ў ёмістасць (4) каля 2,5 літраў алею добрай якасці так, каб узровень алею знаходзіўся паміж мінімальнай і максімальнай адзнакамі на ўнутраным боку ёмістасці (4) і зачыніце вечка (2).
Нататка:
- Рэкамендуецца выкарыстоўваць толькі высакаякасныя рафінаваныя алеі (сланечнікавы, кукурузны) і не выкарыстоўваць маргарын ці слівачнае масла, бо яны не вытрымліваюць павышанай тэмпературы.
- У якасці фрыцюру можна выкарыстоўваць сумесь жывёльных і раслінных тлушчай у адпаведнасці з рэкамендуемымі рэцэптамі.
– Устаўцевілкусеткавагашнураўразетку, раздасца гукавы сігнал, і загарыцца падсвятленне дысплея таймера (6).
– Устанавіце тэмпературу нагрэву, павярнуўшы ручку рэгулятара (7) да неабходнага лічбавага пазначэння (гл. пункт «Рэкамендацыі па прыгатаванню»).
– Устанавіце час працы, паслядоўна націскаючы кнопку таймера (6). Праз некалькі секунд пасля ўстаноўкі прылада пачне разагравацца, індыкатар (5) будзе гарэць чырвоным колерам, а сведчанні на дысплеі міргаць. - Калі алей нагрэецца да ўстаноўленай тэмпературы, індыкатар (5) будзе гарэць зялёным колерам.
– Расчыніце ручку (10) кошыка для прадуктаў. - Загрузіце ў кошык (9) неабходную колькасць прадуктаў (прадукты павінны быць сухімі, калі прадукты замарожанья, то паспрабуйце стрэсці з їх як мага больш лёду).
– Прытрымваючы вечка (2) рукой, адкрыйце яго, націснуўшы на кнопку (8).
Беларуская
– Асцярожна пагрузіце кошык (9) у ёмістасць з алеем (4) і шчыльна зачыніце вечка (2).
- Апусціце кошык (9) у алей. Для гэтага націсніце на кнопку (11) і плаўна перавядзіце ручку (10) у вертыкальнае становішча.
– Гукавы сігнал, які паўтараецца, паведаміць аб тым, што ўстаноўлены час прыгатавання прайшоў і прылада выключылася.
Нататка:
- Калі неабходна працягнуць прыгатаванне, паўтарыце настройку таймера кнопкай (6).
- Калі Вы жадаеце выключыць прыладу раней устаноўленага часу, націсніце і ўтрымлівайце кнопку (6) да абнулення сведчанняў на дысплеі (індыкатар (5) загасне).
- Падніміце кошык (9), перамясціўшы ручку (10) у вертыкальнае становішча і дайце лішкам алею сцячы.
– Прытрымваючы вечка (2) рукой, адкрыйце яго, націснуўшы на кнопку (8). Каб пазбегнущь алёку гарачай парай, не нахіляйцеся над фрыцюрніцай і не трымайце рукі над ёмістасцю з алеєм (4).
– Трымаючыся за ручку (10), дастаньце кошык з гатовымі прадуктами, выкладзіце гатовыя прадукты ў адпаведны посуд. - Павярніце рэгулятар тэмпературы (7) налева да ўпора і выцягніце вілку сеткавага шнура з разеткі.
– Дайце прыладзе астыць.
КАРЫСНЫЯ ПАРАДЫ
Алей
Выкарыстоўвайце алей высокай якасці, пераважна рафінаваны.
– Налівайце алей ў ёмістасць(4) да ўключэння прыбора.
– Фільтруйце алей пасля кожнага выкарыстання.
Ажыцяўляйце фільтраванне алею наступным способам:
• Пасля прыгатавання прадуктаў адключыце прыбор ад сеткі і дайце алею цалкам астыць.
- Змясціце фільтруючую паперу ці тонкую бавайняную тканіну ў металічнае сіта ці друшляк і працэдзіце алей.
– Не змешвайце розныя тыпы алею.
– Пры працяглых інтэрвалах паміж прыгатаваннем порцый прадуктаў выключайце фрыцюрніцу, націснуўшы і ўтрымліваючы кнопку (6) да абнулення сведчанняў на дысплеі (індыкатар (5) загасне).
- Прадукты з вялікім утрыманнем вады (напрыклад, бульба) лепш смажыць з невялікімі інтэрваламі, перыядычна вымаючы кошык і падтрасаючы змесціва кошыка.
– Пасля смажання порцыі прадуктаў выдаляйце рэшткі прадуктаў з алею адразу, такім чынам можна падоўжыць тәрмін службы алею.
– Рэгулярна рабіце замену алею (прыблізна пасля 8-12 ужыванняў).
- Алей неабходна замяніць, калі ён пачынае пузырыцца пры награванні, мае непрыемны смак ці пах, а таксама, калі ён пацымнеў ці стаў густым.
- Калі Вы выкарыстойваеце фрыцюрніцу рэдка, захоўвайце алей ці тлушч у зачыненых пластыкавых ці шкляных ёмістасцях у прахалодным месцы (пераважна ў халадзільніку).
– Не захоўвайце алей ў фрыцюрніцы.
Рэкамендацыі па прыгатаванню
– Выкарыстоўвайце высакаякасны рафінаваны алей (напрыклад, сланечнікавы ці кукурузны).
– Пры смажанні некалькіх тыпаў прадуктаў у першую чаргу загружайце прадукты, якія патрабуюць меншай тэмпературы апрацоўкі.
– Перад смажаннем новай порцыі прадуктаў пачакайце 3-5 хвілін для таго, каб алей нагрэўся да патрэбнай тэмпературы. Калі індыкатар (5) будзе гарэць зялёным колерам, прыступайце да прыгатавання новай порцыі прадуктаў.
- Калі прадукты падвяргаліся папярэдний тэрмічнай апрацоўцы, як правіла, ім патрабуєцца больш высокая тэмпература смажання і меншы час прыгатавання, чым сырым.
Час прыгатавання
| Прадукты | Тэмпература | Вага (гр.) | Прыблізны час смажання (хвіл.) |
| Крэветкі | 130 | 250 | 3~5 |
| Цыбуля | 140 | 150 | 3~4 |
| Грыбы | 140 | 300 | 6~8 |
| Рыбная паляндвіца | 150 | 250 | 5~6 |
| Рыбная паляндвіца ў кляры | 150 | 250 | 6~8 |
| Рыбныя катлеты | 150 | 250 | 6~8 |
| Мяса кускавое | 170 | 400 | 7~10 |
| Стэйк | 170 | 250 | 7~10 |
| Кавалачкі курынай паляндвіцы ў сухарах | 180 | 300 | 7~10 |
| 190 | 300 | 8~10 | |
| Бульба фры | 190 | 700 | 10~12 |
Нататка: У табліцы паказаны час прыгатавання прадуктай у разагрэтым алеі (індыкатар (5) гарыць зялёным колерам). Сачыце за працэсам прыгатавання і карэкціруйце час прыгатавання самастойна.
Беларуская
Чыпсы
Каб атрымаць смачныя хрумсткія чыпсы, прытрымлівайцеся рэкамендацый:
– Нарэжце бульбу кружкамі таўшчынёй прыблізна 0,5 мм. Не выкарыстоўвайце маладую бульбу.
- Апаласніце нарэзаную бульбу пад струменем халоднай вады (гэта прадухіліць зліпанне асобных кавалачкаў падчас прыгатавання).
– Прасушыце нарэзаную і прамытую бульбу, прамакнуўшы яе чыстым кухонным ручніком.
Замарожаныя прадукты
- Замарожаныя прадукты необходима папярэдне цалкам размарозіць, каб пазбегнуць пырсак гарачага алею.
– Устанавіце тэмпературу нагрэву алею паводле маркіроўкі на пакаванні прадукта. Калі падобных указанняў няма, устанавіце тэмпературу прыгатавання 190°C.
– Перш, чым прыступіць да прыгатавання наступнай порцыі прадуктаў, дачакайцеся, пакуль алей нагрэецца да ўстаноўленай тэмпературы і індыкатар (5) будзе гарэць зялёным колерам.
ЧЫСТКА I ДОГЛЯД
- Сачыце за чысцінёй награвальнага элемента і дна ёмістасці для алею (4), у адваротным выпадку магчыма з'яўленне дыму і спецыфічнага паху падпаленага алею.
- Адключыце прыладу ад сеткі і дачакайцеся поўнага астывання корпуса фрыцюрніцы (1) і алею.
– Дастаньце кошык (9).
– Дастаньце ёмістасць для алею (4), скарыстаны алей злице ў прыдатны посуд.
Важна:
- Не злівайце алей ў ракавіну, а ўтылізуйце яго разам з іншымі бытавымі адходамі.
- Алей, прыдатны для далейшага выкарыстання необходима прафільтраваць і захаваць для наступнага выкарыстання.
– Зніміце вечка (2).
– Здымныя часткі: вечка (2), ёмістасць для алею (4) і кошык (9) вымыйце цёплай вадой з выкарыстаннем нейтральнага мыйнага сродку.
– Не выкарыстоўвайце абразіўныя мыйныя сродкі і металічныя шчоткі. -
Корпус (1) са знешняга і ўнутранага боку пратрыце мякай вільготнай тканінай, затым вытрыце насуха.
-
Вечка (2) вытрыце насуха і ўстанавіце на фрыцюрніцу.
– Сачыце за тым, каб вада не трапляла на награвальны элемент прылады.
– Забаронена мыць вечка (2) у посудамыйнай машыне.
Папярэджанне:
Ніколі не апускайце корпус фрыцюрніцы, сеткавы шнур ці вілку сеткавага шнура ў ваду ці любья іншыя вадкасці.
ЗАХОЎВАННЕ
– Перад тым, як прыбраць прыбор на захоўванне, зрабіце яго чыстку.
- Захоўвайце прыбор у сухім прахалодным месцы, недаступным для дзяцей.
КАМПЛЕКТ ПАСТАЙКІ
Фрыцюрніца з ёмістасцю для алею - 1 шт.
Кошык для прадуктаў - 1 шт.
Инструкцыя - 1 шт.
Магутнасць: 1800–2000 Вт
Аб'ём алею: 2,5л.
Вытворца пакідае за сабой права змяняць характарыстыкі прыбора без папярэдняга апавяшчэння.
Тэрмін службы прыбора - 5 гадоў
Гарантыя
Падрабязнае апісанне умоў гарантыйнага асслугоўвання могут быть атрыманы у таго дылера, ў якога была набыта тэхніка. Пры звароце за гарантыйным асслугоўваннем абавязкова павінна быць прад'яўлена купчая альбо квітанцыя аб аплаце.

O'zbekcha
FRITYUR
Frityur turli masalliqni (asosan kartoshka, sal go'sht, baliq, xamir va qo'ziqorinni) qizigan jonivor moyi yoki o'simlik yog'ida (frityurda) qovurishga mo'ljallangan
QISMLARI
- Korpusi
- Olinadigan qopqoq
- Qaraydigan oyna
- Olinadigan yog' idish
- Ishlayotganini ko'rsatadigan chiroq
- Taymer
- Haroratni o'zgartiradigan murvat
- Qopqoqni ochadigan tugma
- Masalliq solinadigan savat
- Savatning yig'iladigan dastagi
- Savat dastagini mahkamlaydigan tugma
OGOHLANTIRISH:
Frityur ag'darilib ketsa qizigan yog' qattiq kuy-dirishi mumkin, SHUNING UCHUN Elektr shnuri stol chetidan osilib turmasLIGIGA, bolalarning qo'li YETMAYDIGAN JOYDA Bo'LISHIGA QARAB TURING.
EHTIYOT CHORALARI
Дата вытворчасці вырабу паказана ў серыйным нумары на таблічке з тэхнічнимі дадзенымі. Серыйны нумар прадстаўляе сабою адзінаццатае число, першья чатыры лічбы якога абазначаюць дату вытворчасці. Напрыклад, серыйны нумар 0606xxxxxxx азначае, што выраб быў зроблен ў чэрвені (шосты месяц) 2006 года.