Vitek VT-1228 B - праска

VT-1228 B - праска Vitek - Бясплатнае кіраўніцтва карыстальніка

Знайдзіце кіраўніцтва да прылады бясплатна VT-1228 B Vitek у фармаце PDF.

📄 40 старонак Беларуская BE Спампаваць 💬 Пытанне ШІ 10 пытанняў ⚙️ Характарыстыкі
Notice Vitek VT-1228 B - page 31
Прагледзець кіраўніцтва : Беларуская BE Čeština CS Deutsch DE English EN Қазақша KK Română RO Русский RU Українська UK
Pick your language and provide your email: we'll send you a specifically translated version.
Тып прадукту Дарожны прас
Брэнд Vitek
Мадэль VT-1228 B
Электрасілкаванне 110/220 В, ~ 50/60 Гц (з пераключальнікам напругі)
Спажываная магутнасць 1000 Вт
Матэрыял падэшвы Нержавеючая сталь
Рэзервуар для вады Здымны, празрысты
Рэгуляванне тэмпературы Так: Нізкая (Сінтэтыка), Сярэдняя (Шоўк/Вовна), Высокая (Бавоўна/Лён)
Функцыя пары Пастаянная пара, дадатковы ўдар парай, вертыкальнае паравынне
Складаная ручка Так, з кнопкай фіксацыі
Выбар напругі Пераключальнік на 110 В і 220 В
Індыкатар нагрэву Святлодыёдны індыкатар гарыць падчас нагрэву, гасне пры дасягненні зададзенай тэмпературы
Меры бяспекі Не апускайце ў ваду, выкарыстоўвайце на цеплаўстойлівай паверхні, адключайце ад сеткі, калі не выкарыстоўваеце
Чыстка Працірайце корпус вільготнай тканінай; выдаляйце накіп з падэшвы растворам воцату
Захоўванне Вертыкальна, у прахалодным сухім месцы, апаражніце рэзервуар для вады
Камплект пастаўкі Прас, рэзервуар для вады, мерны шкляначка, інструкцыя па эксплуатацыі
Тэрмін службы 3 гады
Рамонтапрыдатнасць Толькі ўпаўнаважаны сэрвісны цэнтр
Адпаведнасць Дырэктыва ЭМС 89/336/ЕЭС, Дырэктыва па нізкім напружанні 73/23/ЕЭС

Часта задаваемыя пытанні - VT-1228 B Vitek

Як правільна ўсталяваць напругу для майго праса?
Перад падключэннем праса ўсталюйце пераключальнік электрасілкавання у адпаведнасці з мясцовай напругай (110 В або 220 В). Пасля выкарыстання пры 110 В заўсёды вяртайце пераключальнік у становішча 220 В, каб прадухіліць пашкоджанне пры падключэнні да разеткі з больш высокай напругай.
Ці можна выкарыстоўваць вадаправодную ваду ў прасе?
Так, можна выкарыстоўваць вадаправодную ваду. Аднак не напаўняйце рэзервуар для вады араматызаванымі вадкасцямі, воцатам, растворам крухмалу, сродкамі для выдалення накіпу або хімічнымі рэчывамі. Для найлепшага выніку выкарыстоўвайце дыстыляваную ваду, калі ваша вадаправодная вада жорсткая.
Як выкарыстоўваць функцыю пары?
Для паравога прасавання ўсталюйце рэгулятар тэмпературы на 'макс' і напаўняйце рэзервуар для вады. Уключыце прас і чакайце, пакуль індыкатар нагрэву не згасне. Затым перасуньце ручку пастаяннай падачы пары налева, каб актываваць пару. Для дадатковай пары націскайце кнопку дадатковага выкіду пары з інтэрваламі 10-15 секунд.
Як чысціць падэшву?
Пераканайцеся, што прас адключаны і цалкам астыў. Працярыце падэшву тканінай, змочанай у растворы воцату з вадой, каб выдаліць асадак, затым адпаліруйце сухой тканінай. Не выкарыстоўвайце абразіўныя рэчывы або вострыя металічныя прадметы.
Ці можна прасаваць без прасавальнай дошкі?
Так, вы можаце прасаваць на плоскай цеплаўстойлівай паверхні, накрытай складзеным махровым ручніком. Пазбягайце шкляных або пластыкавых паверхняў. Гэта ідэальна для паездак, калі няма прасавальнай дошкі.
Як выкарыстоўваць вертыкальнае паравынне?
Усталюйце рэгулятар тэмпературы на 'макс'. Трымайце прас вертыкальна на адлегласці 10-15 см ад адзення. Націскайце кнопку дадатковага выкіду пары з інтэрваламі 10-15 секунд. Не выкарыстоўвайце на сінтэтычных тканінах і ніколі не адварвайце адзенне, калі хтосьці яго носіць.
Якія тканіны можна прасаваць пры нізкай тэмпературы?
Нізкая тэмпература (пазначана адной кропкай) падыходзіць для сінтэтыкі, нейлону, акрылу і поліэстэру. Заўсёды спачатку правярайце этыкетку па догляду адзення і тэстуйце на схаваным участку.
Як напаўняць рэзервуар для вады?
Адключыце прас і ўсталюйце тэмпературу на 'мін' і падачу пары на 'X'. Акуратна адкрыйце вечка рэзервуара для вады, наліце ваду з дапамогай мернага шкляначкі, затым шчыльна зачыніце вечка. Не перапаўняйце.
Як трэба захоўваць прас?
Пасля выкарыстання ўсталюйце тэмпературу на 'мін' і падачу пары на 'X'. Адключыце ад сеткі і дайце прасу цалкам астыць. Апаражніце рэзервуар для вады, адкрыўшы вечка і выліўшы ваду. Захоўвайце прас вертыкальна ў сухім прахалодным месцы, недаступным для дзяцей.
Што рабіць, калі пара не выходзіць?
Праверце, ці ўсталяваны рэгулятар тэмпературы на 'макс' (пара патрабуе высокай тэмпературы), ручка падачы пары знаходзіцца ва ўключаным становішчы, і ў рэзервуары для вады ёсць вада. Таксама пераканайцеся, што прас цалкам нагрэты (індыкатар выключаны). Калі праблемы застаюцца, звярніцеся да інструкцыі.

Пытанні карыстальнікаў аб VT-1228 B Vitek

0 пытанне пра гэтую прыладу. Адкажыце на тыя, што ведаеце, ці задайце сваё.

Задаць новае пытанне аб гэтай прыладзе

Электронная пошта застаецца прыватнай: яна выкарыстоўваецца толькі для таго, каб паведаміць вам, калі хто-небудзь адказвае на ваша пытанне.

Пакуль няма пытанняў. Будзьце першым, хто запытае.

Спампуйце інструкцыі для вашага праска у фармаце PDF бясплатна! Знайдзіце сваё кіраўніцтва VT-1228 B - Vitek і вазьміце сваю электронную прыладу назад у рукі. На гэтай старонцы апублікаваны ўсе дакументы, неабходныя для выкарыстання вашай прылады. VT-1228 B брэнда Vitek.

КІРАЎНІЦТВА КАРЫСТАЛЬНІКА VT-1228 B Vitek

  1. Ручка
  2. Кнопка дадатковай падачы пары
  3. Вечка залівальнай адтуліны
  4. Рэзервуар для вады
  5. Сеткавы шнур
  6. Падстава праса
  7. Кнопка для складвання ручкі
  8. Перамыкач напругі сілкавання 110/220 В
  9. Падэшва праса

  10. Індыкатар уключэння награвальнага элемента

  11. Рэгулятар тэмпературы

  12. Ручка ўкл./выкл. сталай падачы пары
  13. Мерная шкляначка

МЕРЫ БЯСПЕКІ

Перад эксплуатацый уважліва прачытайце інструкцью, а таксама звярніце ўвагу на ілюстрацыі.

  • Перад уключэннем праса ў электрычную сетку ўсталюйце перамыкач напругі сілкавання ў адпаведнасці з напругай у электрычнай сетцы. Пасля выкарыстання праса пры напрузе сеткі 110 В заўсёды ўсталёўвайце перамыкач у становішча 220 В, гэта прадухіліць выйсце праса з ладу пры ўключэнні праса ў электрычную сетку з падвышанай напругай.
  • Непадлучайцепрасдаразетак, прызначаных для электрабрытваў (у цягніках далёкага следавання).
  • Перад уключэннем праса ў сетку цалкам разматайце сеткавы шнур.
  • Сеткавы шнур забяспечаны "еўравілкай"; уключайце яе ў разетку, якая мае надзейны кантакт зазямлення.
  • У пазбяганне рызыкі ўзнікнення пажару не выкарыстоўвайце перахаднікі пры падлучэнні прылады да электрычнай разеткі.
  • У пазбяганне перагрузкі электрычнай сеткі не ўключайце адначасова некалькі прылад з вялікай спажыванай магутнасцю.
  • Выкарыстоўвайце прас толькі ў мэтах, прадугледжаных інструкцый.
  • Не выкарыстоўвайце прыладу па-за памяшканнямі.
  • Стаўце прас на роўную, устойлівую паверхню, ці карыстайцеся прасавальнай дошкай.

  • Не пакідайце ўключены прас без нагляду.

  • Заÿсёды адключайце прас ад сеткі, калі не карыстаєцеся ім.
  • Пры напаўненні рэзервуара вадой заўсёды вымайце вілку сеткавага шнура з разеткі.
  • Адтуліна для запаўнення вадой павінна быць зачынена падчас прасавання.
  • Забараняецца заліваць у рэзервуар для вады араматызуючыя вадкасці, воцат, раствор крухмалу, рэагенты для выдалення шумавіння, хімічныя рэчывы і г.д.
  • Пазбягайце кантакту адкрытых участкаў га скуры з гарачымі паверхнямі праса ці выходзільнай парай, каб пазбегнуць атрымання апёкаў.
  • Сачыце, каб сеткавы шнур не звешваўся з краю прасавальнай дошкі, а таксама не дакранаўся гарачых паверхняў.
  • Перад адключэннем/падлучэннем праса да электрычнай сеткі ўсталюйце рэгулятар тэмпературы ў становішча "min", а рэгулятар сталай падачы пары ў становішча "Ж" (падача пары выключана).
  • Пры адключэнні праса ад электрычнай сеткі заўсёды трымайцеся за сеткавую вілку, ніколі не цягніце за сеткавы шнур.
  • Каб пазбегнуць паразы электрычным токам, не апускайце прас у ваду ці ў любую іншую вадкасць.
  • Перад тым як прыбраць прас на захоўванне, адключыце яго ад сеткі, дайце яму цалкам астыць і зліце рэшткі вады.
  • Не выкарыстоўвайце прас з пашкоджанай сеткавай вілкай, сеткавым шнуром, а таксама з любымі іншымі няспраўнасцямі.
  • Некарыстайцесяспрасампасляягопадзення, пры наяўнасці бачных пашкоджанняў ці ў выпадку праходжання.
  • У пазбяганне паразы электрычным токам ніколі не разбірайце прас самастойна; пры выяўленні няспраўнасці звяртайцеся только й аўтарызаваны сәрвісны цәнтр.
  • Не дазваляйце дзецям выкарыстоўваць прас у якасці цацкі.
  • Захоўвайце прыладу ў месцы, недаступным для дзяцей і людзей з абмежаванымі магчымасцямі. Недазваляйце ім карыстацца прыладай без нагляду.
    • Дадзеная прылада не прызначана для выкарыстання дзецьмі і людзьмі з абмежаванымі магчымасцямі, калі толькі асобам, якія адказваюць за їх бюспеку, не дадзены адпаведныя і зразумелыя

БЕЛАРУСКІ

інструкції пра бяспечнає карыстанне прыладай і тях небяспеках, якія могуць узнікаць пры няправільным карыстанні ёй.

  • Захоўвайце прас у вертыкальным становішчы ў сухім, прахалодным месцы, недаступным для дзяцей.
  • Дарожны прас дапаможа вам хутка прывесці вашы рэчы ў парадак падчас вандраванняў ці дзелавых паездак, але ён не з'яўляецца заменай звычайнаму побытаваму прасу.

Падчас вандраванняў прасавальная дошка не заўсёды апынаецца пад рукой, для такіх выпадкаў досыць пакласці на роўную паверхню згорнуты ў два разы махрысты ручнік. Папярэдне пераканайцеся, што паверхня спякота- і вільгацеўстойлівая. Не выкарыстоўвайце шкляныя ці пластыкавыя паверхні.

  • Выміце прас з пакавання, пры наяўнасці абароны на падэшве (9) выдаліце яе.
  • Пратрыце падэшву праса сухой тканінай.
  • Перад уключэннем праса ў электрычную сетку ўсталюйце перамыкач напругі сілкавання (8) у адпаведнасці з напругай у электрычнай сетцы. Пасля выкарыстання праса пры напрузе сеткі 110 В заўсёды ўсталёўвайце перамыкач (8) у становішча 220 В, гэта прадухіліць выйсце праса з ладу пры ўключэнні праса ў электрычную сетку з падвышанай напругай.

Перш чым заліць ваду ў прас пераканайцеся, што ён адключены ад сеткі.

  • Падніміце ручку (1) і яна зафіксуецца, каб апусціць ручку (1, націсніце кнопку (7) і апусціце ручку.
  • Усталюйце рэгулятар тэмпературы (11) у становішча "min", а ручку сталай падачы пары (12) у становішча "✗" (падача пары выключана).
  • Адкрыйце вечка залівальнай адтуліны (3).
  • Не цягніце за вечка занадта моцна, досыць невялікага высілка.
  • Заліце ваду, выкарыстойваючы ёмістасць для залівання вады (13), затым шчыльна зачыніце вечка (3).

Нататка:

Падача пары не будзе ажыццяўляцца, калі ў рэзервуары няма вады.

  • Калі падчас прасавання неабходна даліць ваду, то адключыце прас і выміце сеткавую вілку з разеткі.
  • Забараняецца заліваць у рэзервуар для вады араматызуючыя вадкасці, воцат, раствор крухмалу, рэагенты для выдалення шумавіння, хімічныя рэчывы і г.д.
  • Пасля таго як вы скончыце pracаваць, выключыце прас, дачакайцеся яго поўнага астывання, пасля чаго адкрыйце вечка залівальнай адтуліны (3), перавярніце прас і зліце рэшткі вады.

Перад пачаткам эксплуатацыі пратэстуйце нагрэты прас на кавалачку тканіны, каб пераканацца ў тым, што падэшва праса (9) і рэзервуар для вады (4) чыстыя.

  • Заÿсёды перад прасаваннем рэчай глядзіце на цэтлік выраба, дзе паказана рэкамендуемая тэмпература прасавання.
  • Калі цэтлік з указаннямі па прасаванню адсутнічае, але вы ведаєце тып матэрыялу, то для выбару тэмпературы прасавання глядзіце табліцу.

Пазначэнні Тып тканіны (тэмпература)

Сінтэтыка, нейлон, акрыл, поліэстэр (нізкая тэмпература)
••Шоўк/поўсць (сярэдняя тэмпература)
•••(max)Бавоўна/лён (высокая тэмпература)
  • Табліца падыходзіць толькі для гладкіх матэрыялаў. Калі матэрыял іншага тыпу (гафраваны, рэльефны і г.д.), то лепш за ўсё яго прасаваць пры нізкай тэмпературы.
  • Спачатку адсартуйце рэчы па тэмпературы прасавання: сінтэтыку да сінтэтыкі, поўсць да поўсці, бавоўна да бавоўны і г.д.
  • Прас награваецца хутчэй, чым астывае. Таму спачатку рэкамендуецца прасаваць рэчы пры нізкай тэмпературы (напрыклад, сінтэтычныя тканіны).
  • Пасля чаго пераходзіце да прасавання пры больш высокіх тэмпературах (шоўк, поўсць). Вырабы з бавоўны і лёну прасуйце ў апошнюю чаргу.
  • Калі ў склад тканіны ўваходзяць змешаныя

БЕЛАРУСКІ

валокны, то необходима усталяваць тэмпературу прасавання самую нізкую (напрыклад, калі выраб складаецца з поліэстэру і з бавоўны, то яго варта pracаваць пры тэмпературы, падыходнай для поліэстэру "•").

  • Калі вы не можаце вызначыць склад тканіны, то знайдзіце на вырабе месца, якое не прыкметна пры нашэнні, і шляхам эксперымента абярыце тэмпературу прасавання (заўсёды пачынайце з самай нізкай тэмпературы і паступова павялічвайце яе, пакуль не даможацеся жаданага выніку).
  • Вельветавыя і іншыя тканіны, якія хутка пачынаюць ільсніцца, варта pracаваць строга ў адным кірунку (у кірунку ворса) з невялікім націскам.
  • Каб пазбегнуць з'яўлення льсняных плям на сінтэтычных і шаўковых тканінах, прасуйце їх са сподняга боку.
  • Падніміце ручку (4) і яна зафіксуецца, каб апусціць ручку (4) націсніце кнопку (7) і апусціце ручку.
  • Перад уключэннем праса ў электрычную сетку ўсталюйце перамыкач напругі сілкавання (8) у адпаведнасці з напругай у электрычнай сетцы. Пасля выкарыстання праса пры напрузе сеткі 110 В заўсёды ўсталёўвайце перамыкач (8) у становішча 220 В, гэта прадухіліць выйсце праса з ладу пры ўключэнні праса ў электрычную сетку з падвышанай напругай.
  • Разматайце сеткавышнуріўстаўце сеткавую вілку у разетку.
  • Завароткам рэгулятара (11) усталюйце патрабаваную тэмпературу прасавання: "•", "••", "•••" "max" (у залежнасці ад тыпу тканіны), пры гэтым загарыцца індыкатар (10).
  • Пастаўце прас у вертыкальнае становішча.
  • Калі тэмпература падэшвы праса (9) дасягне ўсталяванай тэмпературы, індыкатар (10) загасне, можна прыступаць да прасавання.

Нататка:

- Пры першым уключэнні награвальны элемент праса абгарае, таму магчыма з'яўленне невялікай колькасці дыму ці старонняга паху, гэта звычайная з'ява.

СУХОЕ ПРАСАВАННЕ

  • Ўсталюйце ручку вкл./выкл. сталай падачы пары (12) у становішча "☒" (падача пары выключана).
  • Завароткам рэгулятара тэмпературы (11) усталюйце патрабаваную тэмпературу прасавання.
  • Пастаўце прас у вертыкальнае становішча.
  • Калі тэмпература падэшвы праса (12) дасягне ўсталяванай тэмпературы, індыкатар (7) загасне, можна прыступаць да прасавання.
  • Пасля завяршэння працы, выміце вілку сеткавага шнура з разеткі і дачакайцеся поўнага астывання праса.
  • Націсніце на кнопку (7) і апусціце ручку праса (4) уніз.

ПАРАВОЕ ПРАСАВАННЕ

Пры паравым pracаванни неабходна усталяваць рэгулятар тэмпературы (11) у становішча "max".

  • Запоўніце рэзервуар вадой як апісана ў адпаведнай частцы.
  • Устаўце вілку сеткавага шнура ў разетку.
  • Рэгулятар тэмпературы (11) усталюйце ў становішча "max", пры гэтым загарыцца індыкатар (10).
  • Пастаўце прас у вертыкальнае становішча.
  • Калі тэмпература падэшвы праса (9) дасягне зададзенай, індыкатар (10) загасне, можна прыступаць да прасавання.
  • Уключыще сталую падачу пары, усталяваўшы ручку (12) у крайнее левае становішча (падача пары ўключана), пара пачне выходзіць з адтулін падэшвы праса (9).
  • Пасля выкарыстання праса ўсталюйце рэгулятар тэмпературы (11) у становішча "min", адключыце сталую падачу пары, усталяваўшы ручку (12) у становішча "✗" (падача пары выключана).
  • Выміце вілку сеткавага шнура з разеткі і дачакайцеся поўнага астывання праса.
  • Адкрыйце вечка (3) і зліце ваду з рэзервуара.
  • Націсніце на кнопку (7) і апусціце ручку праса (1) уніз.

УВАГА!

Калі падчас працы не адбываецца сталай падачы пары, праверце правільнасць усталёўкі рэгулятара тэмпературы (11), становішча ручкі (12) і наяўнасць вады ў рэзервуары (4).

БЕЛАРУСКІ

Функция падачы пары карысная пры разглажванні зморшчын і можа быць скарыстана толькі пры высокатэмпературным рэжыме прасавання (рэгулятар тэмпературы (11) у становішчы "max").

Пры націску кнопкі падачы пары (2) пара з падэшвы праса будзе выходзіць большінтэнсіўна.

Нататка:

- У пазбяганне выцякання вады з паравых адтулін націскайце кнопку дадатковай падачы пары (2) з інтэрвалам у 10-15секунд.

ВЕРТЫКАЛЬНАЕ АДПАРВАННЕ

Функциявертыкальнагаадпарванняможабыць скарыстана толькі пры высокатэмпературным рэжыме прасавання (рэгулятар тэмпературы (11) у становішчы "max").

Трымайце прас вертыкальна на адлегласці 10-15 см ад адзежы і націскайце кнопку падачы пары (2) з інтэрвалам у 10-15 секунд, пара будзе інтэнсіўна выходзіць з падэшвы праса (9).

Важная інфармацыя

  • Не рэкамендуеща выконваць вертыкальнае адпарванне сінтэтычных тканін.
  • Пры адпарванни не датыкайцеся падэшвай праса (9) да матэрыялу, каб пазбегнуць яго аплаўлення.
  • Ніколі не адпарвайце адзежу, апранутую на чалавека, бо тэмпература выходзільнай пары вельмі высокая, карыстайцеся плечкамі ці вешалкай.

ДОГЛЯДІ ЧЫСТКА

  • Пераканайцеся, што прас адключены ад сеткі і астыў.
  • Працірайце корпус праса злёгку вільготнай тканінай, пасля гэтага пратрыце яго насуха.
  • Адклады шумавіння на падэшве праса можна выдаліць тканінай, змочанай у воцатна-водным растворы.
    • Пасля выдалення адкладаў пратрыце паверхню падэшвы сухой тканінай.
  • Не выкарыстоўвайце для чысткі падэшвы і корпуса праса абразіўныя сродкі для чысткі.
  • Пазбягайце кантакту падэшвы праса з вострымі металічнимі прадметами.

ЗАХОЎВАННЕ

• Павярніце рэгулятар тэмпературы (11) супраць гадзіннікавай стрэлкі да становішча "min", усталюйце ручку сталай падачы пары (12) у становішча "✗" (падача пары выключана).
- Выміце вілку сеткавага шнура з разеткі.
- Пастаўце прас вертыкальна і дайце яму цалкам астыць.
- Адкрыйце вечка залівальнай адтуліны (3), перавярніце прас і зліце пакінутую ваду з рэзервуара (4).
- Зачыніце вечка (3).
- Захоўвайце прас у вертыкальным становішчы ў сухім прахалодным месцы, недаступным для дзяцей.

Камплект пастаўкі

  1. Прас - 1 шт.
  2. Ёмістасць для залівання вады - 1 шт.
  3. Інструкцыя па эксплуатацыі - 1 шт.

Электрасілкаванне: 110/220 В, \~ 50/60 Гц Спажываная магутнасць: 1000 Вт

Вытворца пакідае за сабой права змяняць характеристыкі прыбора без папярэдняга паведамлення.

Тэрмін службы прыбора - 3 гады

Гарантыя

Падрабязнае апісанне умоў гарантыйнага асслугоўвання могут быць атрыманы у таго дылера, ў якога была набыта тэхніка. Пры звароце за гарантыйным асслугоўваннем абавязкова павінна быць прад'яўлена купчая альбо квітанцыя аб аплаце.

Vitek VT-1228 B - Гарантыя - 1

Дадзены выраб адпавядае патрабаванням ЕМС, якія выказаны ў дырэктыве ЕС 89/336/ЕЕС, і палажэнням закона аб прытрымліванні напружання (73/23 ЕС)

ЎЗБЕК

DAZMOL

ASOSIY QISMLARI

  1. Dastak
  2. Qo'shimcha bug' berish tugmasi
  3. Suv quyish joyi qopqog'i
  4. Suv idish
  5. Elektr shnuri
  6. Dazmol asosi
  7. Dastakni yig'ish tugmasi
  8. Ishlaydigan elektr quvvatini ozgartirish murvati 110/220 V
  9. Dazmollash joyi
  10. Qizitish elementi ishlayotganini ko'rsatish chirog'i
  11. Haroratniozgartirish murvati
  12. Doyimiy bug' berishni ishlatish/o'chirish murvati
    13.Suv quyish idishi

XAVFSIZLIK QOIDALARI

Дата вытворчасці вырабу паказана ў серыйным нумары на таблічке з тэхнічнимі дадзенымі. Серыйны нумар прадстаўляе сабою адзінаццатае число, першья чатыры лічбы якога абазначаюць дату вытворчасці. Напрыклад, серыйны нумар 0606xxxxxxx азначае, што выраб быў зроблен ў чэрвені (шосты месяц) 2006 года.

UZ

Жихоз ишлаб чикарилган муддат техник хусусиятлар кürсатилган лавхачадаги серия ракамида кürсатилган. Серия раками ўн битта сондан иборат бўлиб уларнинг биринчи тўрттаси ишлаб чикарилган вақтни ифода этади. Мисол учун 0606xxxxxxx серия раками жихоз 2006 йилнинг июн ойида (олтинчи ойда) ишлаб чикарилганлигини билдиради.

UZ

Памочнік па кіраўніцтве
Падтрымліваецца Anthropic
Чаканне вашага паведамлення
Інфармацыя аб прадукце

Марка : Vitek

Мадэль : VT-1228 B

Катэгорыя : праска