VT-1614 ST - Сокавыціскалка Vitek - Бясплатнае кіраўніцтва карыстальніка
Знайдзіце кіраўніцтва да прылады бясплатна VT-1614 ST Vitek у фармаце PDF.
| Тып прадукту | Сокавыціскалка |
| Брэнд | Vitek |
| Мадэль | VT-1614 ST |
| Памеры (вышыня х шырыня х глыбіня) | 40 см x 20 см x 30 см |
| Вага | 5 кг |
| Электрасілкаванне | 220-240 В, 50/60 Гц |
| Спажываная магутнасць | 800 Вт |
| Рэгуляванне хуткасці | 2 хуткасці + імпульс |
| Дыяметр загрузачнай трубкі | 75 мм |
| Ёмістасць кантэйнера для соку | 1,5 л |
| Ёмістасць кантэйнера для мякаці | 2 л |
| Матэрыял | Нержавеючая сталь (фільтр), пластык без BPA |
| Функцыі | Аддзяленне мякаці, рэверснавая функцыя, анты-кап |
| Чыстка | Дэталі можна мыць у посудамыйнай машыне (акрамя маторнага блока) |
| Ахоўныя функцыі | Абарона ад перагрузкі, некаўзападаючыя ножкі, блакіруючы рычаг |
| Камплектацыя | Збан для соку, кантэйнер для мякаці, шчотка для чысткі, кніга рэцэптаў |
| Наяўнасць запасных частак | Так (фільтр, збан, штурхач і г.д.) |
| Узровень шуму | < 80 дБ |
| Гарантыя | 2 гады |
Часта задаваемыя пытанні - VT-1614 ST Vitek
Пытанні карыстальнікаў аб VT-1614 ST Vitek
0 пытанне пра гэтую прыладу. Адкажыце на тыя, што ведаеце, ці задайце сваё.
Задаць новае пытанне аб гэтай прыладзе
Спампуйце інструкцыі для вашага Сокавыціскалка у фармаце PDF бясплатна! Знайдзіце сваё кіраўніцтва VT-1614 ST - Vitek і вазьміце сваю электронную прыладу назад у рукі. На гэтай старонцы апублікаваны ўсе дакументы, неабходныя для выкарыстання вашай прылады. VT-1614 ST брэнда Vitek.
КІРАЎНІЦТВА КАРЫСТАЛЬНІКА VT-1614 ST Vitek
- Штурхач
- Гарлавіна вечка
- Вечка
- Фільтр-тарка
- Сеткаваты фільтр
- Соказборнік
- Носік для зліву соку
- Фіксатар
- Маторны блок
- Перамыкач рэжымаў працы (I-0-II)
- Кантэйнер для мякаці
- Вечка ёмістасці для соку
- Сепаратар (пенааддзяліцель)
- Емістасць для соку
МЕРЫ БЯСПЕКІ
Перад выкарыстаннем сокавыціскалкі ўважліва прачытайце сапраўднае кіраўніцтва на эксплуатацыі і захоўвайце яго на працягу ўсяго тәрміна эксплуатацыі. Выкарыстоўвайце прыладу толькі па яе прамым прызначэнні, як выкладзена ў дадзеным кіраўніцтве. Няправільны зварот з прыборам можа прывесці да яго паломкі, прычыненню шкоды карыстачу ці яго маёмасці.
- Максімальна дапушчальны час бесперапыннай працы - не больш 2 хвілін з перапынкам не меней 3 хвілін.
- Перад першым уключэннем пераканайцеся, што напруга ў электрычная сетцы адпавядае працоўнай напрузе прыбора.
- Выкарыстоўвайце сокавыціскалку толькі на сухой, роўнай і ўстойлівай паверхні.
- Перад першым выкарыстаннем сокавыціскалкі старанна прамыйце ўсе здымныя дэталі, якія будуць кантактаваць з перарабляемымі градуктами.
- Будзце асцярожнымі, калі трымаеце ў руках фільтр-тарку, паверхня дыскавай таркі вельмі вострая.
- Правярайце фільтр-тарку і сеткаваты фільтр перад кожным выкарыстаннем сокавыціскалкі. Калі вы выявіце якія-небудзь механічные пашкоджанні, спыніце
выкарыстанне прылады і неадкладна замяніце фільтр-тарку ці сеткаваты фільтр.
- Выкарыстоўвайце толькі тыя здымныя дэталі, якія ўваходзяць у камплект пастаўкі.
- Забараняецца выкарыстоўваць прыладу па-за памяшканнямі.
- Не размяшчайце прыладу і сеткавы шнур зблізку гарачых паверхняў, крыніц цяпла і вострых беражкоў мэблі.
- Перш чым пачаць карыстацца прыборам, пераканайцеся, што ўсе дэталі ўсталяваны правільна.
- Карыстацца сокавыціскалкай можна толькі ў тым выпадку, калі на вечку сокавыціскалкі ўсталяваны фіксатар.
- Падчас працы забараняецца прапіхваць прадукты ў гарлавіну вечка пальцамі ці іншымі прадметамі. Для гэтай мэты карыстайцеся только штурхачом.
- Не нахіляйце твар над адкрытай гарлавінай пры ўключенай прыладзе, кавалачкі гародніны/садавіны могуць выляцець з гарлавіны і нанесці траўму карыстачу.
- Забараняецца карыстацца сокавыціскалкай без кантэйнера для мякаці.
- Сокавыціскалка не прызначана для драбнення ці змешвання прадуктаў.
- Забараняецца разбіраць сокавыціскалку, калі вілка сеткавага шнура ўстаўлена ў электрычную разетку.
- Не бярыцеся за вілку сеткавага шнура мокрымі руками.
- Адкрывайце фіксатар толькі пасля выключэння прыбора і поўнага прыпынку кручэння фільтра-таркі.
- Пры з'яўленні кропель вільгаці ці соку на корпусе сокавыціскалкі выключыце яе, адключыце ад электрасеткі і пратрыце корпус сухой тканінай.
- Пасля канчатка працы выключыце прыладу і выміце вілку сеткавага шнура з разеткі.
- Забараняецца пакідаць уключаную прыладу без нагляду.
- Не дазваляйце дзецям выкарыстоўваць сокавыціскалку ў якасці цацкі.
• Дадзеная прылада не прызначана для выкарыстання дзецьмі і людзьмі з абмежаванымі магчымасцямі; у вылучных выпадках асоба, якая адказвае за бяспеку, павінна даць адпаведныя і зразумелыя інструкцыі пра беспечнае
Беларускі
выкарыстанне прылады і тых небяспеках, якія могуць узнікаць пры яе няправільным выкарыстанні.
- Забараняецца апускаць маторны блок у ваду ці любья іншыя вадкасці, а таксама прамываць яго пад бруёй вады. Для ачысткі маторнага блока карыстайцеся злёгку вільготнай тканінай, пасля чаго вытрыце яго насуха.
- Не карыстайцеся прыладай пры пашкоджанні сеткавага шнура, вілкі сеткавага шнура ці любых іншых здымных дэталяў. Не рамантуйце прыладу самастойна, у выпадку з'яўлення непаладак звяртайцеся ў аўтарызаваны (упаўнаважаны) сэрвісны цэнтр.
- Прылада прызначана толькі для хатняга выкарыстання, забараняецца камерцыйнае выкарыстанне сокавыціскалкі.
Перад першым выкарыстаннем
– Выміце сокавыціскалку з пакавання.
- Старанна прамыйце ўсе здымныя дэталі, якія будуць кантактаваць з прадуктами, і прасушыце іх.
Нататка: Выконвайце асцярожнасць, калі трымаеце ў руках фільтр-тарку (4), паверхня дыскавай таркі вельмі вострая.
Прыгатаванне соку
Перад першым уключэннем пераканайцеся, што праçoўная напруга прылады адпавядае напрузе электрасеткі.
Садавіна і гародніна, прызначаныя для перапрацоўкі, павінны быць свежымі.
Перад адціскам соку выдаліце неядомыя часткі ў гародніны ці садавіны, такія як пладаножкі, цвёрдая лупіна ці костачкі, напрыклад, вішнёвыя ці персікавыя.
Вымыйце гародніну/садавіну, парэжце їх на кавалачкі, якія б лёгка праходзілі Ў гарлавіну (2).
- Усталюйце маторны блок (9) на роўную сухую і ўстойлівую паверхню.
- Перад зборкай пераканайцеся, што перамыкач рэжымаў працы ўсталяваны ў становішча «0», а вілка сеткавага шнура не ўстаўлена ў разетку.
-
Усталюйце соказборнік (6) на маторны блок (9).
-
Усталюйце сеткаваты фільтр (5) у соказборнік (6).
- Усталюйце фільтр-тарку (4) у сеткаваты фільтр (5).
Нататка: Выкарыстанне сокавыціскалкі забараняецца пры выяўленні механічных пашкоджанняў на фільтры-тарцы (4) ці на сеткаватым фільтры (5).
– Усталюйце вечка (3) на соказборнік (6) і зафіксуйце яе, усталяваўшы фіксатар (8) у вертыкальнае становішча.
– Усталюйце на месца кантэйнер для мякаці (11).
- Адкрыйце вечка (12) ёмістасці для соку (14) і ўсталюйце ў яе сепаратар (13).
- Усталюйце ёмістасць (14) пад носік для зліву соку (7).
– Устаўце вілку сеткавага шнура ў разетку.
- Уключыце сокавыціскалку, усталяваўшы перамыкач (10) у становішча «І» (нізкая хуткасць) ці ў становішча «ІІ» (высокая хуткасць).
Нататка:
Рэжым «І» (нізкая хуткасць) прызначаны для адціску соку з мяккай гародніны/садавіны - такіх як таматы, саспелыя грушы, трускаўка, апельсіны, злівы, вінаград, гарбуз, лук, агуркі і г.д.
Рэжым «Il» (высокая хуткасць) прызначаны для адціску соку з цвёрдай гародніны/садавіны - такой як артышокі, морква, яблыкі, перац, бурак, бульба, ананасы, шынкі, салера, шпінат, кроп, лук-парэй і г.д.
Увага! Пры працы з глейкімі ці досыць цвёрдымі прадуктамі ў пазбяганне прыпынку кручэння фільтра-таркі (4) і закліноўванні кручэння ротара электраматора рэкамендуецца выкарыстоўваць рэжым працы сокавыціскалкі на высокай хуткасці «ІІ».
- Сокавыціскалка ўключыцца толькі ў тым выпадку, калі ўсе здымныя часткі ўсталяваны правільна, а вечка (3) замацавана фіксатарам (8).
- Загружайце прадукты ў гарлавіну (2) вечкі (3) толькі падчас кручэння фільтра-таркі (4).
- Паступова апускайце папярэдне парэзаную гародніну ці садавіну ў гарлавіну (2) вечкі (3) і злёгку націскайце на їх штурхачом (1). Не націскайце занадта моцна на штурхач (1), паколькі гэта можа прывесці да зніжэння колькасці
Беларускі
атрымоўванага соку і нават да прыпынку кручэння фільтра-таркі (4). Чым павольней адбываецца апрацоўка гародніны ці садавіны, тым больш выйсце соку.
– Забараняецца апускаць пальцы ці любья іншыя прадметы ў гарлавіну (2) вечкі (3).
- Падчас працы перыядычна правярайце стан фільтра-таркі (4) і сеткаватага фільтра (5) на прадмет запарушвання сеткі мякаццю, пры неабходнасці прамывайце фільтр-тарку (4) і сеткаваты фільтр (5), перад здыманнем фільтраў неабходна выключыць сокавыціскалку і выняць вілку сеткавага шнура з разеткі.
- Сачыце за напаўненнем кантэйнера для мякаці (11), калі кантэйнер (11) запоўніўся, выключыце сокавыціскалку, выміце вілку сеткавага шнура з разеткі і выдаліце мякаць з кантэйнера (11).
УВАГА: Максімальна дапушчальны час бесперапыннай працы сокавыціскалкі - не больш за 2 хвіліны з наступным перапынкам не меней 3 хвілін.
- Пасля выкарыстання сокавыціскалкі выключыце яе, усталяваўшы перамыкач (10) у становішча «0» і выміце вілку сеткавага шнура з электрычнай разеткі.
Чыстка і догляд
Пасля канчатка працы ці перад чысткай заўсёды выключайце прыладу і адключайце яго ад электрасеткі.
Вырабляйце разборку і чыстку сокавыціскалкі пасля кожнага яе выкарыстання:
- Выміце штурхач (1) з гарлавіны (2) вечкі (3).
- Адпусціце фіксатар (8) і вызваліце вечка (3).
• Зніміце вечка (3). - Зніміце соказборнік (6) разам з сеткаватым фільтрам (5) і фільтрам-таркай (4).
– Рэкамендуецца прамываць усе здымныя дэталі цёплай вадой з нейтральным мыйным сродкам адразу ж пасля працы.
– Адтуліны фільтра-таркі (4) і сеткаватага фільтра (5) зручней прамываць з вонкавага боку, выкарыстойўваючы невялікую шчотку.
- Будзьце асцярожныя пры прамыванні фільтра-таркі (4): паверхня дыскавай таркі вельмі вострая.
- Не выкарыстоўвайце посудамыйную машыну для прамывання фільтра-таркі (4), сеткаватага фільтра (5) і іншых здымных дэталяў.
– Маторны блок (9) працірайце злёгку вільготнай тканінай, пасля чаго пратрыце яго насуха. Забараняецца апускаць маторны блок (9) у ваду ці любья іншыя вадкасці, а таксама прамываць яго пад бруёй вады. - Не выкарыстоўвайце для чысткі сокавыціскалкі цвёрдья губкі, абразіўныя сродкі для чысткі, а таксама растворальнікі.
– Некаторыя прадукты, напрыклад морква ці бурак, могуць афарбаваць здымныя дэталі сокавыціскалкі, для выдалення слядоў фарбавальніка можна выкарыстоўваць сухую тканіну, змочаную ў алеі, пасля ачысткі дэталяў прамыйце їх цёплай вадой з мяккім мыйным сродкам і прасушыце.
Карысныя парады
– Выкарыстоўвайце толькі свежую гародніну і садавіну, бо ў іх утрымоўваецца больш соку.
- Для прыгатавання соку можна выкарыстойваць розную гародніну (морква, агуркі, бурак, сцеблы салеры, шпінат, памідоры) ці садавіну (яблыкі, вінаград, ананасы).
– Ягады рэкамендуецца мыць непасрэдна
перед адціскам соку, бо яны хутка
губляюць свежасць.
- Чысціць тонкую скурку з садавіны ці гародніны няма неабходнасці, зразаць варта толькі тоўстую лупіну, напрыклад, у ананасаў ці буракоў.
– Пры адціску яблычнага соку выразаць у яблыкаў асяродак не абавязкова.
- Пры прыгатаванні яблычнага соку памятайце, што яго насычанасць залежыць ад гатунку яблыкаў.
- Выбірайце гатунак яблыкаў, з якіх атрымліваецца сок, які адказвае Вашым патрабаванням.
- Піце сок адразу пасля яго прыгатавання. Пры працяглым захоўванні на паветры сок губляе свае смакавыя якасці і харчовую каштоўнасць.
– Яблычны сок хутка цямнее, але калі дадаць у яго некалькі кропель цытрынавага соку, гэта прыпыніць працэс пацымнення соку.
Беларускі
- Калі сок будзе захоўвацца ў халадзільніку, то пераліце яго ў чыстую ёмістасць з вечкам, каб ён не ўвабраў пахі прадуктаў, якія захоўваюцца ў халадзільніку. Захоўваць сок у металічнай ёмістасці непажадана, бо сок можа набыць адпаведны прысмак.
– Не рэкамендуецца перапрацоўваць у сокавыціскалцы садавіну з высокім утрыманнем крухмалу ці пекціну, такія як бананы, папая, авакада, інжыр, абрыкосы, манга, чырвоная і чорная парэчка. Для перапрацоўкі гэтай садавіны карыстайцеся іншымі кухоннымі прыладамі.
– Сокавыціскалка не прызначана для перапрацоўкі вельмі цвёрдых і кудзелістях прадуктаў, такіх як какос, рабарбар ці айва.
Захоўванне
– Перад тым як прыбраць сокавыціскалку на захоўванне, пераканайцеся, што яна адключана ад электрасетцы.
- Выканайце патрабаванні профіля «ЧЫСТКА І ДОГЛЯД».
- Захоўвайце прыладу ў сухім прахалодным месцы, недаступным для дзяцей.
Камплектацыя
Тэхнічныя характерыстыкі
Электрасілкаванне: 220-240 В \~ 50/60 Гц
Максімальная спажываная магутнасць: 800 Вт
Вытворца захоўвае за сабой права змяняць дызайн і тэхнічныя характерыстыкі прылады без папярэдняга апавяшчэння.
Тэрмін службы прыбора - 3 гады
гарантыя
Падрабязнае апісанне умоў гарантыйнага аブルгоўвання могут быць атрыманы у таго дылера, ў якога была набыта тэхніка. Пры звароце за гарантыйным аブルгоўваннем абавязкова павінна быць прад'яўлена купчая альбо квітанцыя аб аплаце.

Дадзены выраб адпавядае
выказаны й дырэктыве ЕС 89/336/
EEC, і палажэнням закона аб
прытрымліванні напружання
(73/23 EC)
Ўзбек
SHARBAT CHIQARGICH
Asosiy qismlari
- Turtgich
- Qopqoq og'zi
- Qopqoq
- Qirg'ich filtr
- To'rli filtr
- Sharbat to'plagich
- Sharbat tushadigan jo'mrak
- Mahkamlagich
- Motor bloki
- Ishlashini o'zgartirish murvati (I-0-II)
- Sharbati olingan et yig'iladigan konteyner
- Sharbat idish qopqog'i
- Ajratgich (ko'pikni ajratgich)
- Sharbat idish
XAVFSIZLIK QOIDALARI
Дата вытворчасці вырабу паказана ў серыйным нумары на таблічке з тэхнічнимі дадзенымі. Серыйны нумар прадстаўляе сабою адзінаццатае число, першья чатыры лічбы якога абазначаюць дату вытворчасці. Напрыклад, серыйны нумар 060бxxxxxxx азначае, што выраб быў зроблен ў чэрвені (шосты месяц) 2006 года.