Vitek VT-4212 BK - Мультыварка

VT-4212 BK - Мультыварка Vitek - Бясплатнае кіраўніцтва карыстальніка

Знайдзіце кіраўніцтва да прылады бясплатна VT-4212 BK Vitek у фармаце PDF.

📄 56 старонак Беларуская BE Спампаваць 💬 Пытанне ШІ 10 пытанняў ⚙️ Характарыстыкі
Notice Vitek VT-4212 BK - page 43
Прагледзець кіраўніцтва : Беларуская BE Čeština CS Deutsch DE English EN Қазақша KK Română RO Русский RU Українська UK
Pick your language and provide your email: we'll send you a specifically translated version.
Тып прадуктуМультыварка
БрэндVitek
МадэльVT-4212 BK
Электрасілкаванне220-240 В ~ 50/60 Гц
Максімальная спажываная магутнасць900 Вт
Ёмістасць чашы5 л
Антыпрыгарнае пакрыццёТак
Праграмы гатавання14: Рыс, Суп, Жэле, Награванне, Варэнне, Смажанне, Малочная каша, Каша, Ёгурт, Выпечка, На пару, Тушэнне, Мультыварка (35-150°C), Падтрыманне цяпла
Адкладзены стартДа 24 гадзін (недаступна для Выпечка, Смажанне, Ёгурт)
Функцыя падтрымання цяплаДа 24 гадзін (не для Ёгурт і Мультыварка ніжэй за 75°C)
ДысплейЛічбавы LED
Панэль кіраванняСэнсарныя кнопкі з індыкатарамі
Тып вечкаАўтаматычнае з кнопкавым адчыненнем
Паравы клапанЗдымны, рэгулюемы
Зборнік кандэнсатуТак
Ручка для пераноскіТак
У камплекцеЛапатка, палаўнік, мерны шклянка, паравы кошык, 6 ёгуртавых кубачкаў з вечкамі
Функцыі бяспекіАўтаматычнае адключэнне, абарона ад перагрэву, рэкамендуецца ўстаноўка ПЗП
Матэрыял чашыАлюміній з антыпрыгарным пакрыццём
Змест упакоўкіМультыварка, шнур сілкавання, чаша, паравы кошык, палаўнік, лапатка, мерны шклянка, 6 ёгуртавых кубачкаў з вечкамі, інструкцыя

Часта задаваемыя пытанні - VT-4212 BK Vitek

Як наладзіць адкладзены старт?
Выберыце патрэбную праграму і ўсталюйце час гатавання. Затым націсніце кнопку АДКЛАДЗЕНЫ СТАРТ (18) і выкарыстоўвайце кнопкі - і + (15/20), каб усталяваць час (у гадзінах), калі вы хочаце, каб гатаванне скончылася. Прыбор запусціцца аўтаматычна, каб скончыць у гэты час. Заўвага: гэтая функцыя недаступная для праграм Выпечка, Смажанне і Ёгурт.
Якія праграмы гатавання ёсць у мультываркі?
Мадэль VT-4212 BK прапануе 13 аўтаматычных праграм: Рыс, Суп, Жэле, Награванне, Варэнне, Смажанне, Малочная каша, Каша, Ёгурт, Выпечка, На пару, Тушэнне і Мультыварка (рэгулюемая тэмпература 35-150°C). Акрамя таго, ёсць функцыя Падтрыманне цяпла.
Ці можна выкарыстоўваць функцыю падтрымання цяпла для Ёгурта?
Не, функцыя Падтрыманне цяпла аўтаматычна актывуецца пасля гатавання, але яна недаступная для праграмы Ёгурт. Акрамя таго, для праграмы Мультыварка, калі вы ўсталюеце тэмпературу ніжэй за 75°C, падтрыманне цяпла не актывуецца. Каб пазбегнуць псавання, адключайце падтрыманне цяпла адразу пасля завяршэння праграм Выпечка і Ёгурт.
Як чысціць паравы клапан?
Спачатку адключыце мультыварку і дайце ёй астыць. Зніміце паравы клапан (6), пацягнуўшы яго ўверх. Адкрыйце клапан, павярнуўшы яго ніжнюю частку ў становішча 'АСЛАБЛЕННЕ'. Вымыйце яго ў цёплай вадзе з нейтральным мыйным сродкам, прамыйце і старанна высушыце. Сабярыце назад, павярнуўшы ніжнюю частку па гадзіннікавай стрэлцы да пстрычкі (становішча 'T') перад устаноўкай.
Ці можна мыць чашу для гатавання ў посудамыйнай машыне?
Не, чаша (12) не прызначана для мыцця ў посудамыйнай машыне. Мыйце яе ўручную мяккай губкай і нейтральным мыйным сродкам, затым прамыйце і высушыце. Пазбягайце выкарыстання абразіўных сродкаў або металічных прыстасаванняў, якія могуць пашкодзіць антыпрыгарнае пакрыццё.
Што рабіць, калі мультыварка не ўключаецца?
Праверце, каб шнур сілкавання быў надзейна ўключаны ў мультыварку і працоўную разетку. Пераканайцеся, што чаша правільна ўсталявана і вечка зачынена. Калі яна ўсё яшчэ не ўключаецца, націсніце кнопку СТОП (19) для скіду. Калі праблема не знікне, звярніцеся ў аўтарызаваны сэрвісны цэнтр.
Ці можна гатаваць без вадкасці ў чашы?
Не, ніколі не эксплуатуйце мультыварку без дастатковай колькасці вадкасці ў чашы. Сухое награванне можа пашкодзіць прыбор і антыпрыгарнае пакрыццё. Заўсёды дадавайце як мінімум колькасць вады або іншай вадкасці, указаную ў рэцэптах.
Як наладзіць час гатавання ўручную?
Пасля выбару праграмы выкарыстоўвайце кнопкі - (15) і + (20), каб павялічыць або паменшыць час гатавання. Утрымлівайце для хуткай рэгулявання. Заўвага: рэгуляванне часу недаступнае для праграмы Рыс; яна выкарыстоўвае зададзены час.
Што такое праграма Мультыварка?
Праграма Мультыварка дазваляе вам усталяваць уласную тэмпературу гатавання (ад 35°C да 150°C) і час (ад 5 хвілін да 10 гадзін). Двойчы націсніце кнопку МУЛЬТЫВАРКА, затым выкарыстоўвайце -/+, каб спачатку ўсталяваць тэмпературу, потым час. Гэта ідэальна для рэцэптаў, якія патрабуюць пэўнага ўзроўню цяпла.
Як прадухіліць прыгаранне?
Пазбягайце занадта малой колькасці вадкасці, асабліва для праграм, такіх як Каша або Малочная каша. Часам змешвайце інгрэдыенты пластыкавай лапаткай. Для праграмы Смажанне сочыце за працэсам і спыніце, калі гатова. Пасля гатавання адключайце Падтрыманне цяпла для Выпечка і Ёгурт каб пазбегнуць перагатавання.

Пытанні карыстальнікаў аб VT-4212 BK Vitek

0 пытанне пра гэтую прыладу. Адкажыце на тыя, што ведаеце, ці задайце сваё.

Задаць новае пытанне аб гэтай прыладзе

Электронная пошта застаецца прыватнай: яна выкарыстоўваецца толькі для таго, каб паведаміць вам, калі хто-небудзь адказвае на ваша пытанне.

Пакуль няма пытанняў. Будзьце першым, хто запытае.

Спампуйце інструкцыі для вашага Мультыварка у фармаце PDF бясплатна! Знайдзіце сваё кіраўніцтва VT-4212 BK - Vitek і вазьміце сваю электронную прыладу назад у рукі. На гэтай старонцы апублікаваны ўсе дакументы, неабходныя для выкарыстання вашай прылады. VT-4212 BK брэнда Vitek.

КІРАЎНІЦТВА КАРЫСТАЛЬНІКА VT-4212 BK Vitek

Мультипісіргіш – 1 дн.

Желілік бау – 1 дн.

Тостаған – 1 дн.

Асноўнае прызначэнне мультываркі - хуткае і якаснае прыгатаванне ежы.

АПИСАННЕ

  1. Корпус
  2. Панэль кіравання
  3. Дысплей
  4. Вечка
  5. Кнопка адкрыця вечка
  6. Паравы клапан
  7. Ручка для пераноскі
  8. Зборнік кандэнсату
  9. Гняздо для падключэння сеткавага шнура
  10. Награвальны элемент
  11. Датчык тэмпературы
  12. Чара для прыгатавання прадуктаў

Панэль кіравання

  1. Індыкатар рэжыму «ПРЫГАТАВАННЕ»
  2. Індыкатар «ПАДТРЫМАННЕ ТЭМПЕРАТУРЫ»
  3. Кнопка памяншэння наладжвальнага значэння «-»

  4. Кнопкі праграм прыгатавання

  5. Кнопка «МУЛЬТЫПОВАР»

  6. Кнопка «АДКЛАДЗЕНЫ СТАРТ»

  7. Кнопка «ПАДТРЫМАННЕ ТЭМПЕРАТУРЫ/СТОП»

  8. Кнопка павелічэння наладжвальнага значэння «+»

Аксэсуары

  1. Лапатка
  2. Палоўнік
  3. Мерная шклянка
  4. Латок для прыгатавання на пары
  5. Шкляначкі для ёгурта
  6. Вечкі шкляначак для ёгурта

ЎВАГА!

Для дадатковай абароны ў сетку сілкавання мэтазгодна ўсталяваць прыладу ахоўнага адключэння (ПАА) з намінальным токам спрацоўвання, які не перавышае 30 мА, для ўсталёўкі ПАА звярніцеся да адмыслоўца.

МЕРЫ БЯСПЕКІ

Перад пачаткам эксплуатацыі электрапрыбора ўважліва прачытайце дадзеную інструкцью па эксплуатацыі і захавайце яе для выкарыстання ўякасці даведкавага матэрыялу.

Выкарыстоўвайце прыладу толькі па яе прамым прызначэнні, як выкладзена ў дадзенай інструкцыі. Няправільны зварот з самаварам можа прывесці да яго паломкі, прычыніць шкоду карыстачу ці яго маёмасці.

- Перад выкарыстаннем прыбора ўважліва агледзьце сеткавы шнур і раздым для падключэння сеткавага шнура, размешчаны на корпусе прыбора, упэўніцеся ў тым, што яны не маюць пашкоджанняў. Не выкарыстоўвайце прыбор пры пашкоджаным сеткавым шнуры або раздыме сеткавага шнура.

  • Перад уключэннем прылады пераканайцеся ў тым, што напружанне электрычнай сеткі адпавядае праçoўнаму напружанню прылады.
  • Сеткавы шнур забяспечаны «еўравілкай»; уключайце яе ў электрычную разетку, якая мае надзейны кантакт зазямлення.
  • Пры падключэнні прылады да электрычнай сеткі не выкарыстоўвайце пераходнікі.
  • Сачыце за тым, каб сеткавы шнур быў шчыльна устаўлены ў раздым на корпусе прылады і ў электрычную разетку.
  • Выкарыстойвайце только той сеткавы шнур, які ўваходзіць у камплект пастаўкі, і не выкарыстойвайце сеткавы шнур ад іншых прылад.
  • Выкарыстоўвайце толькі тья здымныя дэталі, якія ўваходзяць у камплект пастаўкі.
  • Размяшчайце прыладу на роўнай цеплаўстойлівай паверхні воддаль ад крыніц вільгаці, цеплыні і адкрытага агню.
  • Трэба ўстанавіць прыладу так, каб доступ да электрычнай разеткі быў свабодны.
  • Выкарыстоўвайце прыладу ў месяцах з добрай вентыляцый.
  • Не падвяргайце прыбор уздзеянню прамых сонечных промняў.
  • Не размяшчайце прыбор у непасрэднай блізкасці ад сцяны і мәблі. Свабодная прастора над мультываркай павінна быць не меней 30-40 см.
  • Не дапушчайце судатыкненння сеткавага шнура з гарачьмі паверхнямі і вострымі краямі мэблі. Не дапушчайце пашкоджання ізаляцыі сеткавага шнура.
  • Забараняецца брацца за сеткавы шнур і вілку сеткавага шнура мокрымі руками.
  • Не апускайце прыладу, сеткавы шнур і вілку сеткавага шнура ў ваду ці ў любья іншыя вадкасці.
  • Калі прылада звалілася ў ваду, неадкладна выміце сеткавую вілку з электрычнай разеткі, і только пасля гэтага можна дастаць прыбор з вады. Па пытännі далейшага выкарыстання прылады звярніцеся ў аўтарызаваны (упаўнаважаны) сэрвісны цэнтр.
  • Не ўстайляйце староннія прадметы ў адтуліну паравога клапана і сачьце за тым, каб староннія прадметы не патрапілі паміж вечкам і корпусам мультываркі.
  • Не пакідайце прыладу без нагляду, заўсёды выключайце прыбор і адключайце яго ад электрычнай сеткі, калі вы ім не карыстаєцеся.
  • У пазбяганне апёкаў не нахіляйцеся над паравым клапанам. Захоўвайце крайнюю асцярожнасць, адкрываючы вечка мультываркі падчас і непасрэдна пасля прыгатавання прадуктаў.
  • Пры працы мультываркі ў рэжьме «Смажанне», каб пазбегнуць атрымання апёкаў, не нахіляйцеся над чарай мультываркі.

Рызыка апёку парай!

Беларуская

  • Трымайце ў чысціні паравы клапан, у выпадку забруджвання чысціце яго.
  • Катэгарычна забараняецца эксплуатацыя прыбора без установленай чары і паравога клапана. Таксама забараняецца ўключаць мультыварку без прадуктаў або без дастатковага аб'ёму вадкасці ў чары.
  • Забараняецца выкарыстоўваць мультыварку пры наяўнасці пашкоджанняў сіліконавай пракладкі на ўнутраным боку вечка.
  • Выконвайце рэкамендацыі на колькасці сухіх прадуктаў і аб'ёму вадкасці.
  • Не вымайце чару падчас працы прылады.
  • Не накрывайце мультыварку падчас працы.
  • Ўвага! Пры гатаванні прадуктаў на пары сачыце за ўзроўнем вадкасці ў чары, далівайце ваду ў чару па меры неабходнасці. Не пакідайце прыладу без нагляду!
  • Забараняецца пераносіць прыладу падчас працы. Выкарыстойўвайце ручку для пераноскі, папярэдне адключыўшы прыладу ад электрычнай сеткі, выняўшы чару з прадуктамі і даўшы ёй астыць.
  • Падчас працы награваюцца вечка, чара, а таксама дэталі корпуса, не датыкайцеся да іх. Калі ўзнікне неабходнасць выняць гарачую чашу, выкарыстойўвайце кухонныя рукавіцы.
    • Рэгулярна праводзьце чыстку прыбора.
  • Не дазваляйце дзецям выкарыстоўваць прыбор у якасці цацкі.
  • З меркаванняў бяспекі дзяцей не пакідайце поліэтыленавыя пакеты, выкарыстоўваныя ў якасці пакавання, без нагляду.
  • Ўвага! Не дазваляйце дзецям гуляць з поліэтыленавымі пакетамі ці ўпаковачнай плёнкай. Небяспека ўдушша!
    • Дадзеная прылада не прызначана для выкарыстання дзецьмі і людзьмі з абмежаванымі магчымасцямі, калі толькі асобам, якія адказваюць заїхбяспеку, недадзены адпаведныя і зразумелыя інструкцыі пра бяспечнае карыстанне прыладай і тых небяспеках, якія могуць узнікаць пры яе няправільным карыстанні.
  • Забараняецца выкарыстойваць прыбор па-за памяшканнямі.
  • Каб пазбегнуць пашкоджанняў, перавозьце прыладу толькі ў завадской упакоўцы.
  • Адключаючы прыладу ад электрасеткі, ніколі не тузайце за сеткавы шнур, вазьміцеся за сеткавую вілку і акуратна выміце яе з разеткі.
  • Забараняецца выкарыстоўваць прыладу пры наяўнасці пашкоджанняў сеткавай вілкі ці сеткавага шнура, калі прылада працуе з перабоямі, а таксама пасля яе падзення. Не справуйце самастойна рамантаваць прыладу. Па ўсіх пытаннях рамонту звяртайцеся ў аўтарызаваны (упаўнаважаны) сэрвісны цэнтр.
  • Захоўвайце прыладу ў сухім прахалодным месцы, недаступным для дзяцей.
  • Мультыварку і яе здымныя дэталі выкарыстоўвайце строга па прызначэнні.
  • Забараняецца усталёўваць чару (12) на награвальныя прыборы ці варачныя паверхні.
  • Забараняецца замест чары (12) выкарыстоўваць іншую ёмістасць для прыгатавання прадуктаў.
  • Сачыце за тым, каб паверхня награвальнага элемента (9) і дно чары (12) заўсёды былі чыстымі і сухімі.
  • Каб пазбегнуць пашкоджанняў антыпрыгарнага пакрыця, забараняецца здрабняць цвёрдья прадукты непасрэдна ў чары (12).
  • Ніколі не пакідайце і не захоўвайце ў чашы (12) якія-небудзь пабочныя прадметы.
  • Падчас прыгатавання прадуктаў у чары (12) змешвайце іх толькі лапаткай (21) або апалонікам (22). Вы таксама можаце выкарыстаць драўляныя, пластыкавыя або сіліконавыя кухонныя аксэсуары.
  • Забараняецца перамешваць прадукты ў чары (12) металічнимі прадметамі, якія могуць падрапаць антыпрыгарнае пакрыщё.
  • Прыгатаваўшы стравы з выкарыстаннем запраў і специй, адразу пасля прыгатавання вымыйце чару (12).
  • Не змяшчайце чару (12) пад халодную ваду адразу пасля завяршэння прыгатавання, дайце ёй астыць. Гэта дапаможа пазбегнуць пашкоджання антыпрыгарнага пакрыця.
  • Чаша (12) не прызначаная для мыця ў пасудамыечнай машыне.

Пасля транспартоўкі або захоўвання мультываркі пры паніжанай тэмпературы яе неабходна вытрымаць пры пакаёвай тэмпературы не меней двух гадзін.

  • Дастаньце прыладу з упакоўкі, зніміце ўсе ўпаковачныя матэрыялы і любья наклейкі, якія замінаюць звычайнай працы мультываркі.
    – Устанавіце мультыварку на роўнай цеплаўстойлівай паверхні воддаль ад усіх кухонных крышіц цеплыні (такіх як газавая пліта, электрапліта або варачная панэль).
    – Устанавіце прыладу так, каб ад сцяны да корпуса мультываркі заставалася адлегласць не менш за 20 см, а вольная прастора над ёй складала не менш за 30-40 см.
    – Не размяшчайце прыладу ў непасрэднай блізкасці да прадметаў, якія могуць быць пашкоджанья высокай тэмпературай пры выхадзе пары.

Ўвага! Не размяшчайце прыбор зблізку ванн, ракавін або іншых ёмістасцяў, напоўненых вадой.

Беларуская

– Адкрыйце вечка (4), націснуўшы на кнопку (5) і выміце чару (12).
– Зніміце паравы клапан (6), а затым расчыніце яго, павярнуўшы ніжнюю частку ў становішча «LOOSEN».
- Прамыйце цёплай вадой з нейтральным мыйным сродкам усе здымныя дэталі: паравы клапан (6), чару (12), лапатку (21), апалонік (22), мерную шклянку (23), латок для гатавання на пары (24), шкляначкі (25) і і вечкі (26). Затым апаласніце їх праточной вадой.
– Перад тым як гатаваць ёгурт прадэзінфіцыруйце шкляначкі (25) і вечкі (26), для гэтага абліце іх кіпенем.
– Старанна прасушыце ўсе здымныя дэталі.
– Корпус прылады пратрыце вільготнай тканінай, пасля чаго вытрыце насуха.
– Збярыце паравы клапан (6), павярнуўшы ніжнюю частку клапана па гадзіннікавай стрэлцы да фіксацыі (становішча «Т»). Усталюйце паравы клапан (6) на месца.

Кнопкі праграм прыгатавання (16)

Для выбару праграмы прыгатавання націсніце адпаведную кнопку (16) адзін ці два разы. На дысплэі (3) будзе адлюстроўвацца працягласць праграмы, усталяваная па змаўчанні.

Прыклад: Націсніце кнопку «РЫС/СУП» адзін раз, каб выбраць праграму «Рыс», індыкатар кнопкі будзе гарэць зялёным колерам.

Націсніце кнопку «РЫС/СУП» два разы, каб выбраць праграму «Суп», індыкатар кнопкі будзе гарэць чырвоным колерам.

Ўвага!

– Мультыварка аўтаматычна пераходзіць ў праçoўны рэжым прыблізна праз 10 секунд пасля таго, як вы націснулі адну з кнопак (16), змянілі час працы праграмы кнопкамі (15) «-»/ (20) «+» ці ўсталявалі час адкладзенага старту кнопкай (18) «АДКЛАДЗЕНЫ СТАРТ», пры гэтым загарыщца індыкатар (13) «ПРЫГАТАВАННЕ».
– Для скідання настроек ці адмены праграмы АБАВЯЗКОВА націсніце кнопку (19) «СТОП» (на дысплеі адлюструющая знакі «8888»)!
– Не пакідайце ўключены ў сетку прыбор без нагляду!

Кнопка (17) «МУЛЬТЫПОВАР»

Праграма «Мультыповар» дазваляе самастойна устанавіць тэмпературу і працягласць прыгатавання прадуктаў.

– Націсніце кнопку (17) «МУЛЬТЫПОВАР».
- Паўторна націсніце на кнопку (17) «МУЛЬТЫПОВАР», на дысплеі (3) адлюструюцца знакі «100°», кнопкамі (15) «-» і (20) «+» устанавіце жаданую тэмпературу гатавання прадуктаў дьяпазоне ад 35°C да 150°C.
- Кнопкамі (15) «-» і (20) «+» устанавіце працягласць працы.

Кнопкі (15) «-» i (20) «+»

Націскаючы або ўтрымліваючы кнопкі (15) «-» і (20) «+», усталюйце працягласць прыгатавання ці тэмпературу прыгатавання прадуктаў (толькі для праграмы «Мультыповар»), а таксама усталюйце час адкладзенага старту.

Нататка: Наладжванне працягласці прыгатавання для праграмы «Рыс» не даступна.

Праграмы прыгатавання і їх працягласць

ПраграмаПрацягласць (у гадзінах)Усталявана па змаўчанні (у гадзінах)Адкладзены стартПадтрыманне тэмпературы
Рыс--++
Суп1:00 – 4:001:00++
Халадзец4:00 – 8:004:00++
Разаграванне0:15 – 0:400:20++
Варэнне0:10 – 2:001:10++
Смажанне0:05 – 0:450:20-+
Малочная каша0:20 – 1:100:55++
Каша0:20 – 1:100:55++
Ёгурт6:00 – 12:008:00--
Выпечка0:40 – 2:000:45-+
На пары0:30 – 2:300:30++
Тушэнне0:30 – 2:301:10++
Мультыповар Тэмпература 35°C – 150°C Па змаўчанні 100°C0:05 – 10:000:30++ (калі карыстальнікам усталяваная тэмпература ад 75°C)

Беларуская

Нататка:

– Не адкрывайце вечка (4) да канчатку працы праграмы «Выпечка».
– Каб не дапусціць падгарання і псавання прадуктай, адключыце падтриманне тэмпературы пасля завяршэння працы праграм «Выпечка» і «Ёгурт». Для гэтага націсніце кнопку (19) «СТОП».
– Ў праграме «Смажанне» прылада працуе па аналогії з кухоннай плітой. Сачыце за працэсам прыгатавання. Адключыце мультыварку, калі прадукты будуць прыгатаваны.
– Рэцэпты страў глядзіце ў кнізе рэцэптаў (кніга уваходзіць у камплект пастаўкі). Усе рэцэпты носяць рэкамендацыйны характер, бо аб'ёмы і суадносіны інгрэдыентаў могуць вар'їравацца ў залежнасці ад рэгіянальнай спецыфікі прадуктаў і вышыні над узроўнем мора.

Выключэнне праграмы/адмена няправільна ўведзенных настроек праграмы

Выкарыстойвайце кнопку (19) для скіду няправільных налад да пачатку гатавання або для выключэння праграмы гатавання/рэжиму падтримання тэмпературы.

Падтрыманне тэмпературы

Калі гатаванне будзе завершанае, прылада аўтаматычна пяройдзе ў рэжым падтримання тэмпературы, пры гэтым загарыцца індыкатар (14). Прылада падтрымлівае тэмпературу гатовай стравы да 24 гадзін. Дадзеная функция недаступная для праграм «Ёгурт» і «Мультыповар» (калі карыстальнікам усталяваная тэмпература ніжэй 750С).

Для пераходу з рэжиму чакання ў рэжым падтрымання тэмпературы націсніце кнопку (19). Каб адключыць падтрыманне тэмпературы, націсніце кнопку (19) яшчэ раз.

Нататкі:

– Не выкарыстоўвайце функцию падтрымання тэмпературы для разагравання холодных прадуктай.
– Каб не допусціць падгарання і псавання прадуктаў, адключыце функцью падтримання тэмпературы адразу пасля працы праграмы «Выпечка» і «Ёгурт».

Вы можаце ўсталяваць час, праз які гатаванне ежы будзе завершана. Час адкладзенага старту усталёўваецца у гадзінах. Дадзеная функция не даступная для праграм «Выпечка», «Смажанне» і «Ёгурт».

- Выбярыце праграму і ўстанавіце працягласць прыгатавання (гл. частку «Выкарыстанне мультываркі»).

  • Націсніце кнопку (18) «АДКЛАДЗЕНЫ СТАРТ», затым кнопкамі (15) «-» і (20) «+» устанавіце час, пасля якога гатаванне будзе завершана.
  • Прылада аўтаматычна пяройдзе ў праçoўны рэжым прыблізна праз 10 секунд пасля завяршэння налады (індыкатар кнопкі (18) будзе гарэць, а на дысплеі (3) пачнецца зваротны адлік часу да завяршэння гатавання)

Прыклад:

Калі вы ўсталявалі час да завяршэння гатавання 1 гадзіна, а працягласць абранай праграмы складае 55 хвілін, прылада пяройдзе ў рэжым прыгатавання праз 5 хвілін пасля завяршэння налады (індыкатар (14) «ПАДТРЫМАННЕ ТЭМПЕРАТУРЫ» загасне, будзе гарэць індыкатар (13) «ПРЫГАТАВАННЕ»).

ВЫКАРЫСТАННЕ МУЛЬТЫВАРКІ

  1. Пакладзіце прадукты ў чару (12), прытрымліваючыся рэкамендацый у рэцэпце (гл. кнігу рэцэптаў).

Нататка: Сачыце за тым, каб інгрэдыенты і вадкасці не перавышалі адзнаку максімальнага узроўню «10» і не былі ніжэй адзнакі мінімальнага ўзроўню «4». Адзнака максімальнага ўзроўню для каш (акрамя рысу) складае «8».

Агульны прыклад закладкі круп і неабходная колькасць вады (у якасці прыкладу выкарыстоўваецца рыс).

– Адмерайце рыс мернай шкляначкай (23) (у адной мернай шкляначцы змяшчаецца прыблізна 160 гр. рысу), прамыйце яго і засыпце ў каструлю.
– Дадайце ваду, выкарыстойваючы шкалу з пазнаками ў шкляначках (CUP).

Прыклад: Насыпаўшы чатыры мерныя кубачкі рысу, наліце вады да меткі «4 CUP».

– Для прыгатавання вадкіх малочных каш рэкамендуемая прапорцыя рысу і вады складае 1:3.
2. Пераканайцеся, што вонкавая паверхня чашы (12) чыстая і сухая, усталюйце чашу (12) у працоўную камеру прылады. Усталёўвайце чашу без перакосаў так, каб яна шчыльна датыкалася да паверхні награвальнага элемента (9).

Нататка:

  • Не выкарыстоўвайце чару (12) для мыцця круп і не рэжце ў ёй прадукты, гэта можа пашкодзіць антыпрыгарнае пакрыццё;
  • Пераканайцеся ў тым, што ў праçoўнай камеры і на дне чары (12) няма старонніх прадметаў, забруджванняў ці вільгаці.
  • Перад выкарыстаннем вытрыце вонкавую паверхню і дно чары (12) насуха.
  • У сярэдзіне награвальнага элемента (9) знаходзіцца датчык тэмпературы (10). Сачыце за тым, каб руху датчыка (10) нішто не замінала.
  • Калі Вы гатуєце прадукты на пары, наліце ваду ў чару (12) так, каб кіпячая вада не дакраналася

Беларуская

дна латка (24). Устанавіце латок (24) з прадуктамі ў чашу (12).

  1. Зачыніце вечка (4) да пстрычкі.
  2. Устаўце раздым сеткавага шнура ў гняздо (9), а вілку сеткавага шнура - у электрычную разетку.
  3. Выбярыце праграму прыгатавання, націснуўшы адпаведную кнопку адзін ці два разы. Глядзіце частку «Кнопкі праграм прыгатавання (16)». Наладзьце праграму «Мультыповар» так, як апісана ў частцы «Кнопка (17) «Мультыповар».
  4. Працягласць гатавання ў кожнай праграме усталявана па змаўчанні, але можа быць зменена (акрамя праграмы «РЫС»). Каб наладзіць працягласць прыгатавання націскайце ці ўтрымлівайце кнопкі (15) «-» і (20) «+».

Нататка: Наладжванне працягласці прыгатавання не даступна ў праграме «Рыс», перайдзіце да наступнага кроку настроек.

  1. Наладзьце функцью адкладзенага старту, як апісана ў частцы «Кнопка (18) «Адкладзены старт». Прапусціце дадзены крок, калі жадаеце пачаць прыгатаванне неадкладна.
  2. Мультыварка аўтаматычна ўключыцца ў рэжым прыгатавання праз 10 секунд пасля завяршэння налады, пры гэтым загарыцца індыкатар (13) «ПРЫГАТАВАННЕ».

Ўвага!

  • Мультыварка аўтаматычна пераходзіць ў праçoўны рэжым прыблізна праз 10 секунд пасля таго, як вы націснулі адну з кнопак (16), змянілі час працы праграмы кнопкамі (15) «-»/ (20) «+» ці ўсталявалі час адкладзенага старту кнопкай (18) «АДКЛАДЗЕНЫ СТАРТ», пры гэтым загарыцца індыкатар (13) «ПРЫГАТАВАННЕ».
  • Для скідання настроек ці адмены праграмы АБАВЯЗКОВА націсніце кнопку (19) «СТОП» (на дысплеі адлюструюцца знакі «8888»)!
  • Не пакідайце ўключены ў сетку прыбор без нагляду!
  • Сачыце за працэсам гатавання, прадукты памешвайце пластыкавай лапаткай (21) або пластыкавым апалонікам (22). Не выкарыстойувайце металічныя прадметы, якія могуць падрапаць антыпрыгарнае пакрыщє чары (12).
  • Калі вы хочаце спыніць гатаванне, націсніце кнопку (19) «СТОП».

Ўвага!

  • Ніколі не пакідайце працуючую прыладу без нагляду.
  • Каб пазбегнуць апёкаў, захоўвайце асцярожнасць, адчыняючы вечка (4). Не нахіляйцеся над паравым клапанам (6) падчас працы мультываркі, не размяшчайце адкрытыя ўчасткі цела над гарачай чарай (12)!
  • Пры першым выкарыстанні мультываркі магчыма з'яўленне старонняга паху ад награвальнага элемента, гэта дапушчальна.

  • Пасля завяршэння працы праграмы прыгатавання прадуктаў мультыварка пяройдзе ў рэжым падтрымання тэмпературы, пры гэтым загарыцца індыкатар (14) «ПАДТРЫМАННЕ ТЭМПЕРАТУРЫ».

Нататкі:

  • Нягледзячы на тое, што прылада падтрымлівае тэмпературу гатовай стравы да 24 гадзін, не рэкамендуецца пакідаць прыгатаванья прадукты ў чары надоўга, бо гэта можа прывесці да їх псавання.
  • Не выкарыстоўвайце рэжым падтрымання тэмпературы для разагравання холодных прадуктаў.
  • Пасля прыгатавання прадуктаў на пары не вымайце прадукты руками, карыстайцеся кухоннымі аксэсуарами.

РЭКАМЕНДАЦЫИ

Вы можаце выкарыстоўваць праграмы «Ёгурт» і «Мультыповар» для расстойкі цеста.

Расстойка цеста - этап прыгатавання цеста непасрэдна перад выпечкай. Падчас расстойвання адбываецца інтэнсіўнае браджэнне, аднайляецца структура цеста, пры гэтым яно значна павялічваецца ў аб'ёме. Адным з асноўных умоў паспяховага працэсу расстойвання цеста з'яўляецца адсутнасць скразнякоў і падтриманне нязменнай тэмпературы (каля 40°C), што і забяспечваецца ў програмах «Ёгурт» і «Мультыповар».

Рэцэпт цеста:

400 г муки

350 мл малака (можна змяшаць з вадой)

Соль

Цукар

  • Усе сухія інгрэдьенты змяшаць, затым дадаць малако. Старанна вымесіць цеста і выкласці ў чару (12).
  • Выбярыце праграму «Ёгурт» ці «Мультыповар».
  • Кнопкамі (15) «-» і (20) «+» устанавіце працягласць працы 1 гадзіна.
  • Для праграмы «Мультыповар» установіце тэмпературу 35°C -45°C (гл. частку «Кнопка (17) «Мультыповар»).
  • Прыблізна праз 10 секунд пасля завяршэння налады прылада пяройдзе ў рэжым прыгатавання.
    Нататка: Для атрымання найлепшага выніку не адкрывайце вечка мультываркі (4) да завяршэння праграмы.

ЧЫСТКА | ДОГЛЯД

  • Выміце вілку сеткавага шнура з электрычнай разеткі і дайце прыладзе астыць.
  • Пратрыце корпус (1) і вечка (4) злёгку вільготнай тканінай, пасля чаго вытрыце насуха.

Беларуская

  • Па меры запаўнення зборніка кандэнсату (8) злівайце з яго ваду.
  • Усе здымныя дэталі вымыйце мякай губкай з нейтральным мыйным сродкам, апаласніце праточнай вадой.
    • Старанна прасушыце паравы клапан (6) перад тым, як устанавіць яго на месца.
  • Забараняецца змяшчаць чару (12) у посудамыйную машыну.
  • Пратрыце паверхню награвальнага элемента (только ў астыўшым стане), ні ў якім разе не дапускайце траплення вады ўнутр корпуса.
  • Не апускайце корпус прыбора, сеткавы шнур і вілку сеткавага шнура ў ваду ці ў любья іншыя вадкасці.
  • Не выкарыстоўвайце для чысткі прыбора і аксэсуараў абразіўныя і агрэсіўныя мыйныя рэчывы.

ЗАХОЎВАННЕ

• Адключыце прыладу і ажыццявіце яго чыстку.
- Захоўвайце прыладу ў сухім прахалодным месцы, недаступным для дзяцей.

КАМПЛЕКТ ПАСТАЎКІ

Мультыварка – 1 шт.

Максімальная спажываная магутнасць: 900 Вт

Аб'ём чашы: 5 л

Вытворца пакідае за сабой права змяняць характерыстыкі прыбора без папярэдняга апавяшчэння.

Тэрмін службы прыбора - 3 гады

Гарантыя

Падрабязнае апісанне умоў гарантыйнага абслугоўвання могут быць атрыманы у таго дылера, ў якога была набыта тэхніка. Пры звароце за гарантыйным асслугоўваннем абавязкова павінна быць прад'яўлена купчая альбо квітанцыя аб аплаце.

Vitek VT-4212 BK - Гарантыя - 1

Дадзены выраб адпавядае

патрабаванням EMC, якія выказаны ў

дырэктыве 2004/108/EC, і палажэнням

закона аб прытрымліванні напружання

(2006/95/EC)

O'Zbekcha

KO'P XIL TAOM PISHIRGICH

Ko'p xil taom pishirgich asosan ovqatni tez va pishirishga mo'ljallangan.

QISMLARI

  1. Korpusi
  2. Ishlatish paneli
  3. Displey
  4. Qopqoq
  5. Qopqoqni ochadigan tugma
  6. Bug' klapani
  7. Ko'tarishga ishlatiladigan dastak
  8. Tomchi to'planadigan idish
  9. Elektr shnur ulanadigan o'rni

  10. Qizitgich

  11. Haroratni ko'rsatgich

  12. Ovqat pishadigan idish

Ishlatish paneli

  1. «PISHIRISH» chirog'i
  2. «ISSIQ TURISH» chirog'i
  3. To'g'rilanadigan raqamni kamaytiradigan tugma «-»
  4. Ovqat pishirish dasturlari tugmalari
  5. «KO'PXILOSHPAZ» tugmasi
  6. «BOSHLASHNI KEYINGA SURISH» tugmasi
  7. «ISSIQ SAQLASH/TO'XTATISH» tugmasi
  8. To'g'rilanadigan raqamni ko'paytiradigan tugma «+»

Qo'shimcha qismlari

  1. Kaftgir
  2. Cho'mich
  3. O'lchov idishi
  4. Bug'da pishirishga ishlatiladigan lappak
  5. Yogurt bardoqlari
  6. Yogurt bardoqlari qopqoqlari

DIQQAT!

Qo'shimcha himoya bo'lishi uchun jihoz quvvvat oladigan elektr manbaiga nominal ishlab ketadigan tok kuchi mA dan oshmaydigan himoya o'chirish moslamasini (HO'M) o'rnatish to'g'ri bo'ladi, HO'Mni o'rnatishga mutaxassis chaqing.

EHTIYOT CHORALARI

Дата вытворчасці вырабу паказана ў серыйным нумары на таблічке з тэхнічнимі дадзенымі. Серыйны нумар прадстаўляе сабою адзінаццатае число, першья чатыры лічбы якога абазначаюць дату вытворчасці. Напрыклад, серийны нумар 0606xxxxxxx азначае, што выраб біў зроблен ў чэрвені (шосты месяц) 2006 года.

UZ

Памочнік па кіраўніцтве
Падтрымліваецца Anthropic
Чаканне вашага паведамлення
Інфармацыя аб прадукце

Марка : Vitek

Мадэль : VT-4212 BK

Катэгорыя : Мультыварка