MONITOR AUDIO C150 - гучнік

C150 - гучнік MONITOR AUDIO - Бясплатнае кіраўніцтва карыстальніка

Знайдзіце кіраўніцтва да прылады бясплатна C150 MONITOR AUDIO у фармаце PDF.

📄 170 старонак Беларуская BE 💬 Пытанне ШІ ⚙️ Характарыстыкі
Notice MONITOR AUDIO C150 - page 146
Прагледзець кіраўніцтва : Français FR Беларуская BE Deutsch DE English EN Español ES Italiano IT 日本語 JA Қазақша KK Nederlands NL Polski PL Português PT Русский RU 中文 ZH
Памочнік па кіраўніцтве
Працуе на ChatGPT
Чаканне вашага паведамлення
Інфармацыя аб прадукце

Марка : MONITOR AUDIO

Мадэль : C150

Катэгорыя : гучнік

SKIP

Часта задаваемыя пытанні - C150 MONITOR AUDIO

Спампуйце інструкцыі для вашага гучнік у фармаце PDF бясплатна! Знайдзіце сваё кіраўніцтва C150 - MONITOR AUDIO і вазьміце сваю электронную прыладу назад у рукі. На гэтай старонцы апублікаваны ўсе дакументы, неабходныя для выкарыстання вашай прылады. C150 брэнда MONITOR AUDIO.

КІРАЎНІЦТВА КАРЫСТАЛЬНІКА C150 MONITOR AUDIO

Дзякуем за набыццё акустычнай сістэмы Monitor Series. Каб стварыць Monitor Series, мы падабралі самыя лепшыя матэрыялы і прымянілі ўвесь наш вопыт у сферы распрацоўкі акустычных сістэм, які налічвае не адно дзесяцігоддзе. Новая серыя прадстаўлена ў лаканічным і мінімалістычным стылі з акцэнтам на лепшыя традыцыі Monitor Audio з System R Series — і ўсё гэта ў новай сучаснай упакоўцы. Серыя ўключае новыя кампактныя палічныя або падлогавыя калонкі. Калонкі таксама даступныя ў большых памерах для выкарыстання ў большых памяшканнях і ў электрычных ланцугах з большай

Як і ў Silver Series, з мадэлямі Monitor 200 і 300 пастаўляюцца апорныя ножкі, што, у сваю чаргу, прыдае больш элегантны выгляд і дазваляе займаць менш месца на падлозе, забяспечваючы пры гэтым большую стабільнасць. Уступ 145 Шыпы і апоры 146 Размяшчэнне 146 Размяшчэнне 2-канальнай сістэмы 146 Размяшчэнне AV-сістэм 146 Atmos 147 Схема падключэння 148 Заглушкі фазаінвертарных партоў 149 Запуск акустычнай сістэмы 149 Панэль узмацняльніка і сродкі кіравання MRW-10 150 Размяшчэнне / першпачатковая ўстаноўка MRW-10 152 Наладка MRW-10 152 Пры падключэнні да AV-рэсівера 152 Пры падключэнні да стэрэафанічнага ўзмацняльніка 152 Пошук і ліквідацыя няспраўнасцей 154 Звесткі пра ўладальніка 154 Гарантыя 155Monitor Series146 Шыпы і апоры (Толькі для Monitor 200 і 300) Калі калонка ўстанаўліваецца на падлозе, пакрытай дыванам, неабходна ўвярнуць шыпы ў апоры і вынасны камплект. Замацуйце іх на корпусе калонкі, выкарыстоўваючы пастаўленыя балты (А і В). Праверце становішча калонкі з дапамогай спіртавога ўзроўню. Калі калонка стаіць няўстойліва, адкруціце ножку, якая не дастае да падлогі, і праверце яшчэ раз. Працягвайце, пакуль корпус не будзе стаяць роўна і ўстойліва. Выкарыстоўвайце заціскную гайку, каб зафіксаваць пазіцыю ножак і прадухіліць нежаданыя вібрацыі. Упэўніцеся, што пад дывановым пакрыццём не схаваныя правады і кабелі сілкавання, каб не пашкодзіць іх шыпамі. Калі вы не выкарыстоўваеце шыпы, размясціце самаклейныя гумавыя ножкі, якія ўваходзяць у камплект, на ніжняй частцы вынаснога элемента. Размяшчэнне Размяшчэнне 2-канальнай сістэмы Падчас выкарыстання 2-канальнай сістэмы слухач і калонкі павінны размяшчацца ў вяршынях роўнастаронняга трохвугольніка. Адлегласць паміж калонкамі павінна складаць 6-10 футаў (1,8-3 м). Ідэальная адлегласць ад задняй сценкі вар'іруецца ў залежнасці ад дынаміка і густаў, аднак яна павінна быць не меншай за 3 футы (91 см) ад бакавых сценак. Падчас усталявання сістэмы настойліва рэкамендуецца эксперыментаваць, бо асяроддзе і асабістыя густы могуць істотна адрознівацца. Пры недастатковым узроўні нізкіх частот паспрабуйце, напрыклад, пасунуць калонкі бліжэй да сцяны. Ці наадварот, калі вызначаецца лішак нізкіх частот. Калі гэта не магчыма, выкарыстоўвайце заглушкі фазаінвертарных партоў, якія ўваходзяць у камплект пастаўкі, каб паменшыць празмерныя нізкія частоты. Пры страце стэрэагуку паспрабуйце крыху звузіць заглушкі ў насавой частцы. Павінна здавацца, што гук зыходзіць з сярэдняй зоны паміж калонкамі, а не з іх саміх. Размяшчэнне AV-сістэм Глядзіце ілюстрацыю на наступнай старонцы, каб вызначыць ідэальныя вуглы і пазіцыю кожнай калонкі ў сістэме аб'ёмнага гучання. Калонкі павінны быць на адлегласці ад сцяны. Кіруйцеся асабістым густам. Калі пры прайграванні музыкі (без сабвуфера) узровень нізкіх частот празмерны або ўзнікае нізкачастотны гул, паспрабуйце трохі адсунуць калонкі ад сцяны (сцен). Калі гэта немагчыма, неабходна адрэгуляваць частату падзелу для дынамікаў і/ці сабвуфера. Паспрабуйце таксама перамясціць

Цэнтральны дынамік мадэлі Monitor C150 павінен быць накіраваны на гледача і размяшчацца прыблізна на ўзроўні яго вушэй.

2. Заднія калонкі сістэмы

аб'ёмнага гучання Сістэма аб'ёмнага гучання 7.1 выкарыстоўвае бакавыя (пазіцыя 1) і заднія калонкі (пазіцыя 2) для стварэння панарамнага гучання (360°), падчас наладкі сістэмы 5.1 вы можаце размясціць калонкі ў пазіцыю (1) або (2). Atmos Пры арганізацыі сістэмы Atmos, для каналаў Atmos, мы рэкамендуем выкарыстоўваць нашы дынамікі C265-IDC. СЧ/ВЧ блок у іх выкананы па тэхналогіі IDC (двайнога канцэнтрычнага выпраменьвальніка). Гэта забяспечвае лепшыя характарыстыкі рассейвання, што ідэальна падыходзіць для сістэмы Atmos. Больш падрабязную інфармацыю аб C265-IDC можна знайсці на нашым вэб-сайце: monitoraudio.com Глядзіце ніжэй ідэальныя варыянты размяшчэння двух або чатырох калонак. 90°-90°110°-110° 135° -135°150°-150°

65° 100° 30° 125° 150° 135° 45° 55° 2 дынамікі Atmos (на адной лініі с пярэднім левым

4 дынамікі Atmos (на адной лініі с пярэднім левым і правым)Monitor Series148 Bi-Wire ці Bi-Amp Аднапроваднае падключэнне Аднапроваднае падключэнне Схема падключэння Мадэлі Monitor 50 і С150 маюць адну пару клем дынамікаў (глядзіце адпаведны малюнак), што дазваляе падключэнне адным

Мадэлі Monitor 100, 200 і 300 маюць па дзве пары клем і могуць быць падключаны да аднаго проваду (выкарыстоўваючы дадатны і адмоўны кабель), як паказана на малюнку. ЗАЎВАГА! У гэтай канфігурацыі ПАВІННЫ выкарыстоўвацца клемныя звенні, якія ўваходзяць у камплект. Двухправадное падключэнне bi-wiring выконваецца шляхам злучэння двух пар кабеляў (двух дадатных і двух адмоўных) з адной парай клем на узмацняльніку. Некаторыя AV-узмацняльнікі падтрымліваюць падключэнне bi-amping. Працэс падключэння такі ж самы, што і bi-wiring, за выключэннем таго, што выкарыстоўваюцца дзве пары клем на AV-узмацняльніку. Bi-amping таксама можна выканаць пры выкарыстанні двух стэрэаўзмацняльнікаў. Эфект ад падключэння bi-wire ці bi-amping: больш чысты, роўны і шчыльны гук з больш выразнымі нізкімі частотамі. ЗАЎВАГА! У гэтай канфігурацыі клемныя звенні ПАВІННЫ быць зняты. Невыкананне гэтага правіла можа прывесці да пашкоджання ўзмацняльніка.БЕЛАРУСКАЯ monitoraudio.com 149 Заглушкі фазаінвертарных партоў УВАГА! Будзьце асцярожнымі, не ўстаўляйце заглушкі фазаінвертарных партоў занадта глыбока ў адтуліны фазаінвертара – гэта можа прывесці да іх падзення ўнутр корпуса акустычнай сістэмы. Усталяванне заглушак фазаінвертарных партоў можа быць карысным у выпадку усталявання акустычнай сістэмы ў невялікім памяшканні – каля 9 кв. метраў (80 кв. футаў) або ў памяшканні з павышанай аддачай на нізкіх частотах. Аднак перад гэтым рэкамендуецца эксперыментаваць з выбарам месца усталявання акустычнай сістэмы. Для аптымізацыі характарыстык акустычных сістэм, не размяшчайце дынамікі надта блізка да сцен або да вуглоў памяшкання. Калі размяшчэнне акустычнай сістэмы абумоўлена эстэтыкай памяшкання ці дызайнам, нізкія частоты вельмі акцэнтаваныя або калі дынамікі павінны быць размешчаны ў непасрэднай блізкасці (менш чым прапанаваны мінімум адлегласці, які вызначаны на старонцы 146) да задняй сценкі (напрыклад, на кніжнай паліцы, размешчанай у шафе або на падстаўцы блізка да сцяны), мы рэкамендуем ўсталяваць заглушкі фазаінвертарных партоў. Гэта аслабіць нізкачастотны гул і забяспечыць найлепшыя характарыстыкі акустычнай сістэмы ва ўмовах памяшкання. Гул звычайна ўзнікае тады, калі нізкачастотныя ваганні, выходзячы з акустычнай сістэмы, узбуджаюць ваганні ў памяшканні, акцэнтуючы адну ці некалькі частот. Усталяванне заглушак у адтуліны фазаінвертара не змяншае ступень распаўсюджання нізкачастотнага кампанента, аднак аддача нізкачастотнай энергіі зблізку частаты налады фазаінвертара змяншаецца. Пры гэтым аслабляецца нізкачастотны гул, павялічваецца празрыстасць і жвавасць гучання. Пры ўсіх абставінах настойліва рэкамендуецца эксперыментаваць з заглушкамі. Запуск акустычнай сістэмы Запусціце прайграванне звычайнай музыкі на нізкім ці сярэднім узроўні гучнасці на працягу прыблізна 50-70 гадзін. Нават пасля 70 гадзін вы зможаце вызначыць паляпшэнне гука. Гэта будзе адбывацца з цягам часу: як добрае віно, прадукцыйнасць будзе паляпшацца з часам. Калі вы хочаце, каб калонкі бесперапынна працавалі ў рэжыме цыклічнага паўтарэння, можна паменшыць гучнасць/прысутнасць, размясціўшы калонкі адну насупраць другой на адным ўзроўні і як мага бліжэй. Затым падключыце ўзмацняльнік да калонак, так каб адна з калонак знаходзілася ў нармальным рэжыме (у фазе): плюс да плюсу і мінус да мінусу (чырвоны да чырвонага і чорны да чорнага), а другая калонка была ў супрацьфазе: плюс да мінусу і мінус да плюсу.Monitor Series150 Панэль узмацняльніка і сродкі кіравання MRW-10 Тып асноўнай акустычнай сістэмы Вырабы Monitor Series Налады кіравання красоверам Малая падлогавая / палічная акустычная сістэма Monitor 50/ 100 60 - 100 Гц Падлогавая акустычная сістэма Monitor 200/ 300 50 - 80 Гц

1. Стэрэафанічныя ўваходы RCA (левы і правы)

Гэта метад уводу сігналу, калі пры выкарыстанні стэрэафанічнага ўзмацняльніка падключэнне да папярэдняга каскаду ўзмацняльніка забяспечваецца парай высакаякасных сігнальных кабеляў. Пры выкарыстанні гэтага метаду неабходна задаць частату раздзялення. Мы рэкамендуем ўсталяваць дыскавы рэгулятар частаты раздзялення на прыкладна 80 Гц ў якасці зыходнай кропкі. Гэта значэнне залежыць ад памяшкання і густу слухача. ЗАЎВАГА! Каб пазбегнуць перашкод ад іншага электрычнага абсталявання, даўжыня кабелю не павінна перавышаць 10 метраў.

2. Уваход LFE (тып RCA)

Гэты ўваход выкарыстоўваецца для падключэння сабвуфера да AV-узмацняльніка/прыёмніка. У выпадку выкарыстання ўвахода LFE дыскавы рэгулятар частаты раздзялення не выкарыстоўваецца. У гэтым выпадку функцыю раздзялення частот выконвае падключаны AV-узмацняльнік/працэсар.

3. 12 вольтны ўваход трыгера ~ Цэнтральны вывад = +12 В пастаяннага току

Выкарыстоўваецца для знешняга кіравання уключэннем MRW-10 ад AV-узмацняльніка/рэсівера. 12-вольтны сігнал паступае ад AV-узмацняльніка/рэсівера і перадае MRW-10 каманду перайсці ў рэжым чакання. Гэта дазваляе больш дакладна кіраваць функцыяй аўтаматычнага ўключэння/ выключэння і больш эфектыўна выкарыстоўваць энергію. Пры выкарыстанні 12-вольтнага трыгера для правільнай работы Пераключальнік рэжымаў (8) павінен знаходзіцца ў пазіцыі Аўта. Пасля выключэння AV-рэсівера MRW-10 застанецца ўключаным на працягу 15 хвілін перад пераходам у рэжым чакання. Кабель пастаўляцца асобна.

4. Кіраванне частатой раздзялення

Функцыя кіравання частатой раздзялення працуе толькі пры выкарыстанні стэрэафанічнага ўваходу RCA (1) і прызначаецца для задання верхняга парога частаты (нізкачастотнага складніка) для сабвуфера. Кіраванне частатой раздзялення ажыццяўляецца ў адпаведнасці з памерам ці з магутнасцю асноўнай/дапаможных акустычных сістэм на нізкіх частотах. Пры выкарыстанні акустычных сістэм Monitor Series гэта значэнне павінна задавацца ў дыяпазоне 50-100 Гц (у залежнасці ад дадатковых дынамікаў). Рэкамендуецца эксперыментаваць. Notes:1. ICONS/TEXT TO BE SILKSCREENEDIN WHITE - RAL 9003

5. Рэгулятар гучнасці

Гэты рэгулятар дазваляе настройваць гучнасць з мэтай дасягнення збалансаванага агульнага гучання. Каб дасягнуць збалансаванага гучання неабходна прайграць знаёмы ўрывак з музыкальнага твора ці кінафільма. Пачніце з мінімальнай гучнасці; павышаючы ўзровень гучнасці, усталюйце збалансаваны гук. Калі выкарыстоўваецца AV-працэсар ці AV-прыёмнік/узмацняльнік, сістэму можна наладзіць з дапамогай функцыі выпрабавальнага тона са спісу функцый наладкі. (Глядзіце раздзел наладкі ў кіраўніцтве па карыстанні AV-працэсарам ці AV-прыёмнікам/узмацняльнікам.) Калі сабвуфер правільна наладжаны, вам будзе даволі складана вызначыць яго месцазнаходжанне ў памяшканні.

6. Пераключальнік нізкіх частот

Гэты пераключальнік прызначаны для выбару гучання на нізкіх частотах у адпаведнасці з густам слухача. Існуюць тры рэжымы: «Музыка» (Music), «Фільмы» (Movies) і «Удар» (Impact). Рэжым «Фільмы» характарызуецца адносна плоскай АЧХ у дыяпазоне да 35 Гц. У рэжыме «Музыка» узровень зніжаны — у параўнанні з рэжымам «Фільмы» — на 2 дБ, і паніжаецца ў дыяпазоне да 30 Гц. У рэжыме «Удар» узровень на 3 дБ вышэй, чым у рэжыме «Фільмы», і камфортна паніжаецца ў дыяпазоне да 40 Гц.

7. Пераключальнік фазы

Кіраванне фазай прызначана для сінхранізацыі любога запазнення паміж сігналамі сабвуфера і асноўнай/дапаможнай акустычнай сістэмай. Калі сабвуфер знаходзіцца ў фазе з асноўнай/ дапаможнай акустычнай сістэмай, гук атрымліваецца насычаным. Рэгулюйце фазу, седзячы на месцы праслухоўвання. Пры гэтым можа спатрэбіцца дапамога іншай асобы. У выніку правільнай настройкі становіцца амаль немагчыма вызначыць месца знаходжання сабвуфера. Для атрымання аптымальных вынікаў рэкамендуецца эксперыментаваць. Аднак трэба адзначыць, што ў большасці выпадкаў пераключальнік фазы павінен знаходзіцца ў становішчы 0 градусаў.

8. Пераключальнік рэжыму магутнасці з функцыяй аўтаматычнага ўключэння

Калі гэты пераключальнік знаходзіцца ў пазіцыі «Уключаны» (On), сабвуфер пастаянна ўключаны пры любых умовах. У пазіцыі «Аўта» (Auto) сабвуфер аўтаматычна ўключаецца пры паступленні адпаведнага сігнала. Сабвуфер будзе заставацца ўключаным на працягу 15 хвілін пасля вышэйзгаданага сігнала перш чым пераключыцца ў рэжым чакання да паступлення новага сігнала. Дадатковыя заўвагі адносна функцыі аўтаматычнага ўключэння Пры выкарыстанні функцыі аўтаматычнага ўключэння, сабвуфер «вызначае» тып сігналу, што яго ўключыў. У большасці выпадкаў, пры выкарыстанні стэрэаўвахода ці ўвахода LFE гэта неістотна. Аднак, у выпадку выкарыстання абодвух вышэйазначаных уваходаў, іх пераключэнне немагчыма, пакуль сабвуфер не ўвойдзе ў рэжым чакання. Гэта можна зрабіць уручную — выключыўшы і зноў уключыўшы яго, або дачакацца сканчэння адпаведнага інтэрвалу часу (15 хвілін), перш чым пераключыць уваходы.

9. Выключальнік электрасілкавання

Калі сабвуфер не будзе выкарыстоўваецца доўгі час, выключальнік электрасілкавання трэба ўстанавіць у выключанае становішча (O). Каб сабвуфер працаваў, гэты пераключальнік павінен знаходзіцца ва ўключаным становішчы (On). УВАГА! Паколькі выключальнік электрасілкавання знаходзіцца на задняй панэлі, апарат павінен быць устаноўлены на адкрытым месцы, каб забяспечыць свабодны доступ да гэтага выключальніка.

10. Месца знаходжання IEC-злучальніка сілкавання/ засцерагальніка

Сабвуфер абсталяваны двухкантактнай уваходнай разеткай для падключэння да сеткі электрасілкавання. Выкарыстоўвайце ТОЛЬКІ адпаведны кабель электрасілкавання, які адпавядае патрабаванням МЭК і пастаўляецца разам з сабвуферам. Сабвуфер абсталяваны вонкавым сеткавым засцерагальнікам. Для замены перагарэўшага падчас працы засцерагальніка на яго трымальніку маецца запасны засцерагальнік. Для замены засцерагальніка неабходна адлучыць кабель электрасілкавання, асцярожна выняць арыгінальны засцерагальнік з яго трымальніка, які знаходзіцца пад уваходным гняздом (10a) электрасілкавання. Калі засцерагальнік перагарае зноў, рэкамендуецца звярнуцца за дапамогай да ўпаўнаважанага спецыяліста па абслугоўванню. НЕ спрабуйце зноў замяніць засцерагальнік, паколькі гэта можа прывесці да сур'ёзнага пашкоджання ўзмацняльніка.Monitor Series152

11. Селектар напружання сілкавання

Устанаўліваецца на заводзе ў адпаведнасці са спецыфікацыяй сеткі электрасілкавання вашай краіны. Забараняецца змяняць становішча селектара напружання сілкавання, паколькі гэта можа прывесці да незваротнага пашкоджання вырабу і нават да пажару. Каб прадухіліць выпадковую змену становішча гэтага селектара, ён зачыняецца празрыстай пластмасавай накрыўкай. Размяшчэнне / першпачатковая ўстаноўка MRW-10 Не падключайце сабвуфер да сеткі, пакуль усе сігнальныя кабелі не будуць падключаны, а ножкі замацаваны. Прымацуйце ножкі да ніжняй часткі MRW-10 з дапамогай пастаўленых балтоў, якія прымацоўваюцца ў адтуліны на корпусе. Выберыце адпаведнае месца для сабвуфера, пажадана, не ў самым вуглу памяшкання, бо гэта можа выклікаць нізкачастотны гуд. Пасля вызначэння месца, неабходна праверыць даўжыню кабеляў — яна павінна быць дастатковай для падключэння без нацяжэння. Даўжыня кабелю павінна быць меншай за 10 метраў, каб пазбегнуць перашкод. УВАГА! Забараняецца далучаць і адлучаць уваходныя/выхадныя кабелі RCA пры ўключаным сабвуферы. Для першапачатковай наладкі перавядзіце пераключальнік рэжыму ў пазіцыю «Укл» і пакіньце 12 В трыгер кабелю (калі выкарыстоўваецца) адключаным. Пасля далучэння ўваходных кабеляў і ўсталявання пераключальніка рэжыму ў пазіцыю «Укл», сабвуфер можна далучыць да электрычнай сеткі і ўключыць выключальнік электрасілкавання. Наладка MRW-10 Пры падключэнні да AV-рэсівера Большасць AV-узмацняльнікаў маюць аўтаматычныя сістэмы наладкі. Калі ўзмацняльнік мае аўтаматычную працэдуру наладкі, запусціце яе, паставіўшы ўзровень гучнасці на 10-12 гадзін, выключальнік павінен быць ў пазіцыі «Укл». Пасля завяршэння аўтаматычнай наладкі, праверце правільнасць задання параметраў сабвуфера на AV-узмацняльніку. Частата раздзялення павінна быць прыблізна такой жа, як вызначана ў табліцы на старонцы 150, а ўзровень павінен быць не большым/меншым за +/- 3 дБ. У адваротным выпадку рэкамендуецца выканаць наладку. Зараз прайграйце розныя вядомыя вам урыўкі музыкі/ фільмаў, паступова павялічваючы ўзровень гучнасці да сярэдняй, як толькі вы ўпэўніцеся, што ўсё працуе правільна. Пры падключэнні да стэрэафанічнага ўзмацняльніка Стэрэафанічныя ўваходы L і R могуць патрабавацца, калі выкарыстоўваецца 2-канальны стэрэафанічны ўзмацняльнік, або ўзмацняльнік без выхаду LFE. Падключыце 2 злучальных кабелі (левы і правы) ад узмацняльніка да ўваходаў, пазначаных L і R. З папярэдняга/інтэграванага ўзмацняльніка, які настроены на нізкім узроўні, настройце сабвуфер з выкарыстаннем прапанаванага ніжэй кіраўніцтва перад прайграваннем любой музыкі / тэставых танальных сігналаў.

  • Настройце гучнасць каля 10 гадзін (Старонка 150)
  • Частата павінна наладжвацца ў адпаведнасці з вашымі асноўнымі дынамікамі (звярніцеся да табліцы на старонцы 150)

8 Ом 8 Ом 8 Ом 8 Ом 8 Ом Максімальны ўзровень гучнасці (пары) 109 дБА 111 дБА 112 дБА 115 дБА 111 дБА Магутнасць (RMS) 70 Вт 100 Вт 120 Вт 150 Вт 100 Вт Рэкамендуемая

узмацняльніка 15-70 Вт 30-100 Вт 30-120 Вт 40-150 Вт 20-100 Вт Канструкцыя корпуса Акустычны фазаінвертар з заднім портам, выкананым па тэхналогіі HiVe II Акустычны фазаінвертар з заднім портам, выкананым па тэхналогіі HiVe II Двухкамерны акустычны пярэднім і заднім партамі, выкананымі па тэхналогіі HiVe II Акустычны пярэднім і заднім партамі, выкананымі па тэхналогіі HiVe II Герметычны корпус Кіруючая прылада СЧ/НЧ: 1 x 5,5" MMPII, ВЧ: 1 x 25 мм чорны купал C-CAM СЧ/НЧ: 1 x 6,5" MMPII, ВЧ: 1 x 25 мм чорны купал C-CAM НЧ: 1 x 5,5" MMPII СЧ/НЧ: 1 x 5,5" MMPII ВЧ: 1 x 25 мм чорны купал C-CAM НЧ: 2 x 6,5" MMPII СЧ/НЧ: 1 x 6,5" MMPII ВЧ: 1 x 25 мм чорны купал C-CAM СЧ/НЧ: 2 x 5,5" MMPII ВЧ: 1 x 25 мм чорны купал C-CAM Частата раздзялення 2,8 кГц 3,3 кГц НЧ: 650 Гц СЧ/ВЧ: 2,2 кГц НЧ: 700 Гц СЧ/ВЧ: 3,3 кГц 3,9 кГц Знешнія памеры В x Ш x Г (з рашоткай) 206 x 206 x 237,8 мм (8 1/8 x 8 1/8 x 9 3/8”) 310 x 201 x 298,3 мм (12 3/16 x 7 15/16 x 11 3/4”) 850 x 174 x 299,3 мм (33 7/16 x 6 7/8 x 11 13/16”) 970 x 201 x 299,3 мм (38 3/16 x 7 15/16 x 11 13/16”) 174 x 455 x 187,8 мм (6 7/8 x 17 15/16 x 7 3/8”) Знешнія памеры (з рашоткай і клемамі) (В x Ш x Г)

Вага вырабу 3,56 кг (7lb 14oz) 5,12 кг (11lb 4oz) 10,82 кг (23lb 12oz) 13,66 кг (30lb) 5,40 кг (11lb 14oz) Колер апрацоўкі Чорны, белы, арэхавы Чорны, белы, арэхавы Чорны, белы, арэхавы Чорны, белы, арэхавы Чорны, белы, арэхавы MRW-10 Найніжэйшая мяжа частаты Найвышэйшая мяжа частаты

эквалайзера нізкіх частот Выроўніванне

Энергаспажыванне (Завадскія налады) Спажываемая

Фільм/ Удар Фазаінвертар,

320 x 320 x 340 мм (12 5/8 x 12 5/8 x 13 3/8”) 10,54 кг (23lb 4oz)Monitor Series154 Пошук і ліквідацыя няспраўнасцей Пры ўзнікненні любых тэхнічных ці наладачных праблем з сабвуферам звяртайцеся да прыведзеных ніжэй інструкцый па пошуку і ліквідацыі няспраўнасцей. Сабвуфер не ўключаецца / адсутнічае сілкаванне.

  • Праверце падключэнне правадоў электрасілкавання да сабвуфера і ўключэнне ў разетку. Таксама праверце засцерагальнік вілкі (калі прымяніма), а таксама засцерагальнік сабуфера. Глядзіце старонку 150 для атрымання больш падрабязнай інфармацыі па замене засцерагальніка і яго месцазнаходжанні.
  • Ці ёсць сігнал на сабуферы? Калі сігнал прысутнічае, ці знаходзіцца выключальнік у пазіцыі «Аўта» або «Укл», а крыніца ўключана? Паспрабуйце адрэгуляваць узровень гучнасці крыніцы і перавесці пераключальнік у пазіцыю «Укл». Калі прылада па-ранейшаму не ўключаецца / адсутнічае сілкаванне, неадкладна звярніцеся да рэгіянальнага прадаўца / дыстрыб'ютара ці ў кампанію Monitor Audio. Адсутнічае гук з сабвуфера.
  • Ці правільна падключаны сігнальныя кабелі? Праверце. Калі магчыма, паспрабуйце замяніць іншым, вядомым рабочым камплектам.
  • Магчыма, узровень гучання занадта нізкі. Калі вы ўсё роўна не атрымліваеце сігналу, неадкладна звяжыцеся з мясцовым дылерам / дыстрыб'ютарам Monitor Audio. Звесткі пра ўладальніка Характарыстыкі вырабу

Серыйны нумар вырабу Дата продажу Дадзеныя дылера

Адрас электроннай пошты Нумар тэлефонуБЕЛАРУСКАЯ monitoraudio.com 155

Гарантуецца, што прылада і па якасці вырабу і па рабочых характарыстыках не будзе мець вытворчых дэфектаў на працягу пяці гадоў з даты пакупкі (гл. умовы ў Інструкцыі карыстальніка) у тым выпадку, калі прадукт быў дастаўлены ўпаўнаважаным рознічным прадаўцом Monitor Audio у адпаведнасці з дагаворам куплі-продажу спажывецкіх тавараў. Каб мы маглі хутка знайсці вашы гарантыйныя дадзеныя ў кліенцкай базе дадзеных, калі ў гэтым узнікне неабходнасць, зарэгіструйце свой прадукт(-ы) у інтэрнэце па адрасе: monitoraudio.com. Гэта зойме некалькі хвілін. Кампанія Monitor Audio пакідае за сабой права змяняць тэхнічныя характарыстыкі без апавяшчэння.MONITOR SERIES пайдаланушы нұсқаулығыҚАЗАҚША monitoraudio.com 157