Maxwell MW-3802 PK - Мультыкукер

MW-3802 PK - Мультыкукер Maxwell - Бясплатнае кіраўніцтва карыстальніка

Знайдзіце кіраўніцтва да прылады бясплатна MW-3802 PK Maxwell у фармаце PDF.

📄 52 старонак Беларуская BE Спампаваць 💬 Пытанне ШІ 10 пытанняў ⚙️ Характарыстыкі
Notice Maxwell MW-3802 PK - page 41
Прагледзець кіраўніцтва : Беларуская BE Čeština CS Deutsch DE English EN Қазақша KK Română RO Русский RU Українська UK
Pick your language and provide your email: we'll send you a specifically translated version.
Тып прадукту Мультыварка
Брэнд Maxwell
Мадэль MW-3802 PK
Ёмістасць 5 л
Спажыванне энергіі 800 W
Напружанне 220-240 V, 50/60 Hz
Памеры (Д х Ш х В) 280 x 260 x 260 мм
Вага 3,5 кг
Функцыі прыгатавання Рыс, Павольнае варэнне, Пара, Смажанне, Суп, Каша, Тушэнне
Тып кіравання Лічбавы з LED дысплеем
Таймер 24-гадзінны таймер адтэрміноўкі
Функцыя падтрымання цяпла Так
Матэрыял унутранай рондалі Алюміній з антыпрыгарным пакрыццём
Матэрыял вечка Загартаванае шкло
Функцыі бяспекі Абарона ад перагрэву, аўтаматычнае адключэнне
Камплектацыя Мерны кубак, лапатка для рысу, паровы кошык
Чыстка Унутраная рондаль можна мыць у посудамыйнай машыне; знешнія паверхні праціраць
Рамантапрыдатнасць Запасныя часткі даступныя ад вытворцы
Гарантыя 1 год
Сертыфікаты CE

Часта задаваемыя пытанні - MW-3802 PK Maxwell

Ці магу я варыць рыс у Maxwell MW-3802 PK?
Так, мультыварка мае спецыяльную функцыю Рыс для ідэальнага прыгатавання рысу.
Як чысціць унутраную рондаль?
Унутраную рондаль можна мыць у посудамыйнай машыне. Для ручнога мыцця выкарыстоўвайце мяккую губку з мяккім мыйным сродкам. Пазбягайце абразіўных мыйных сродкаў, каб не пашкодзіць антыпрыгарнае пакрыццё.
Які максімальны час прыгатавання для павольнага варэння?
Функцыю павольнага варэння можна наладзіць да 12 гадзін у залежнасці ад рэцэпту.
Ці ёсць таймер адтэрміноўкі?
Так, вы можаце ўсталяваць 24-гадзінны таймер адтэрміноўкі для пачатку гатавання пазней.
Ці можна рыхтаваць гародніну на пару?
Вядома. Выкарыстоўвайце ўключаны паровы кошык і абярыце функцыю Пары для здаровага прыгатавання на пару.
Што робіць функцыя падтрымання цяпла?
Пасля гатавання мультыварка аўтаматычна пераключаецца ў рэжым падтрымання цяпла для падтрымання тэмпературы ежы да падачы.
Ці здымаецца вечка для чысткі?
Вечка не здымаецца, але яе можна праціраць. У некаторых мадэлях унутраное вечка можа быць здымным; глядзіце інструкцыю.
Што рабіць, калі прыбор пераграваецца?
Мультыварка мае абарону ад перагрэву, якая аўтаматычна выключыць прыбор. Дайце яму астыць перад паўторным запускам.
Ці можна выкарыстоўваць металічныя прыборы?
Не, выкарыстоўвайце драўляныя або сіліконавыя прыборы, каб не падрапаць антыпрыгарнае пакрыццё.
Дзе можна знайсці запасныя часткі?
Запасныя часткі, такія як унутраная рондаль і паровы кошык, даступныя ў упаўнаважаных сэрвісных цэнтрах Maxwell або ў інтэрнэт-крамах.

Пытанні карыстальнікаў аб MW-3802 PK Maxwell

0 пытанне пра гэтую прыладу. Адкажыце на тыя, што ведаеце, ці задайце сваё.

Задаць новае пытанне аб гэтай прыладзе

Электронная пошта застаецца прыватнай: яна выкарыстоўваецца толькі для таго, каб паведаміць вам, калі хто-небудзь адказвае на ваша пытанне.

Пакуль няма пытанняў. Будзьце першым, хто запытае.

Спампуйце інструкцыі для вашага Мультыкукер у фармаце PDF бясплатна! Знайдзіце сваё кіраўніцтва MW-3802 PK - Maxwell і вазьміце сваю электронную прыладу назад у рукі. На гэтай старонцы апублікаваны ўсе дакументы, неабходныя для выкарыстання вашай прылады. MW-3802 PK брэнда Maxwell.

КІРАЎНІЦТВА КАРЫСТАЛЬНІКА MW-3802 PK Maxwell

BEL Інструкцыя па эксплуатацыі 41

uz Foydalanish qoidalari 46

www.maxwell-products.com, www.maxwell-products.ru

Мультиварка

MW-3802 PK

Maxwell MW-3802 PK - 1

МУЛЬТИВАРКА

Описание

  1. Корпус мультываркі

  2. Панэль кіравання

  3. Дысплэй

  4. Клавіша адчынення вечка

  5. Накрыўка параадвода

  6. Засцерагальны экран

  7. Фіксатары засцерагальнага экрана

  8. Чаша

  9. Вечка мультываркі

  10. Адтуліна выхаду пары

  11. Ручка для пераноскі

  12. Месца для ўсталявання трымальніка лапаткі і апалоніка

  13. Гняздо для падключэння электрычнага шнура

  14. Награвальны элемент

  15. Датчык тэмпературы

  16. Лапатка

  17. Апалонік

  18. Трымальнік лапаткі і апалоніка

  19. Мерны кубак

  20. Латок для гатавання на пары

  21. Электрычны шнур

Панэль кіравання

  1. Кнопка «Падагрэў»

  2. Індыкатар рэжыму «Падагрэў»

  3. Кнопка «Скасаванне»

  4. Кнопка «Адкладзены старт»

  5. Індыкатар функциї адкладзенага старту

  6. Кнопка «Гадзіны»

  7. Кнопка «Хвіліны»

  8. Кнопка «Таймер»

  9. Кнопка «Меню»

  10. Кнопка «Старт»

  11. Индыкатар працы

Увага!

Для дадатковага засцеражэння мэтазгодна ў ланцугу сілкавання ўсталяваць прыладу засцерагальнага адключэння (ПЗА) з намінальным токам спрацоўвання, які не перавышае 30 мА; для ўсталявання ПЗА звярніцеся да адмыслоўца. Усе рэцэпты носяць рэкамендацыйны характер, бо патрэбныя для рэцэптаў аб'ёмы і суадносіны інгрэдыентаў могуць вар'іравацца ў залежнасці ад рэгіянальнай спецыфікі прадуктаў і вышыні над узроўнем мора.

МЕРЫ БЯСПЕКІ

Перад падключэннем і выкарыстаннем прылады ўважліва прачытайце інструкцью. Неабходна выконваць усе папярэджанні і рэкамендацыі на эксплуатацыі прылады, прыведзенья ў гэтай інструкцыі. Захавайце інструкцью,

выкарыстоўвайце яе ў далейшым у якасці даведачнага матэрыялу.

- Перад выкарыстаннем прыбора ўважліва агледзьце электрычны шнур і гняздо для падключэння электрычнага шнура, размешчанае на корпусе прыбора, упэўніцеся, што яны не маюць пашкоджанняў. Не выкарыстоўвайце прыбор пры наяўнасці дэфектаў электрычнага шнура або пашкоджанняў гнязда для падключэння электрычнага шнура.

- Перад уключэннем прылады ўпэўніцеся ў тым, што напружанне ў электрычнай сетцы адпавядае рабочаму напружанню прылады.

- Электрычны шнур аснашчаны «еўравілкай»; уключайце яе ў разетку, якая мае надзейны кантакт зазямлення.

- Пры падключэнні прылады да электрычнай сеткі не выкарыстоўвайце пераходнікі.

- Сачыце за тым, каб адзін канец электрычнага шнура быў шчыльна ўстайлены ў гняздо на корпусе прылады, а другі канец шнура - гэта значыць вілка - у электрычную разетку.

- Выкарыстоўвайце толькі той электрычны шнур, які ўваходзіць у камплект пастаўкі, і не выкарыстоўвайце электрычны шнур ад іншых прылад.

- Не дапускайце дакранання электрычнага шнура да гарачых паверхняў і вострых кантаў мэблі. Пазбягайце пашкоджання ізаляцыі электрычнага шнура.

- Забараняецца датыкацца мокрымі рукамі да электрычнага шнура і да вілкі электрычнага шнура.

- Не апускайце прыладу, электрычны шнур і вілку электрычнага шнура ў ваду або ў любья іншыя вадкасці.

- Адключаючы прыладу ад электрасеткі, ніколі не торгайце за электрычны шнур, вазьміцеся за электрычную вілку шнура і акуратна выміце яе з разеткі.

- Выкарыстоўвайце толькі тыя здымныя дэталі, якія ўваходзяць у камплект пастаўкі.

- Размяшчайце прыладу на роўнай цеплаўстойлівай паверхні воддаль ад крыніц вільгаці, цеплыні і адкрытага агню.

- Устанаўлівайце прыладу так, каб доступ да электрычнай разеткі быў вольным.

- Выкарыстоўвайце прыладу ў месцах з добрай вентыляцый.

- Не падвяргайце прыбор уздзеянню прамых сонечных прамянёў.

- Забараняецца выкарыстойваць прыбор па-за памяшканнямі.

- Не размяшчайце прыбор у непасрэднай блізкасці ад сцяны і сценак мэблі.

БЕЛАРУССКАЯ

  • У выпадку падзення мультываркі ў ваду неадкладна адключыце яе ад электрычнай сеткі. Пры гэтым ні ў якім выпадку не дакранайцеся да вады. Па пытаннях далейшага выкарыстання прыбора звярніцеся ў аўтарызаваны (упаўнаважаны) сэрвісны цэнтр.
  • Не ўстаўляйце пабочныя прадметы ў адтуліны або паміж дэталямі прылады.
  • Сачыце за тым, каб краі адзення або пабочныя прадметы не патрапілі паміж вечкам і корпусам мультываркі.
  • Не пакідайце мультыварку без нагляду, заўсёды выключайце прыладу і адключайце яе ад сеткі, калі вы ёю не карыстаєцеся.
  • Каб прадухіліць небяспеку атрымання траўмаў, не нахіляйцеся над адтулінай выхаду пары і над адкрытай чашай.
  • Будзьце крайне асцярожныя, адчыняючы вечка мультываркі.
  • Захоўвайце ў чысціні накрыўку параадвода, а ў выпадку забруджвання чысціце яе.
  • Катэгарычна забараняецца эксплуатацыя мультываркі без установленай чашы, забараняецца ўключаць прыбор без прадуктаў і без наяўнасці дастатковай колькасці вадкасці ў чашы для прыгатавання прадуктаў.
  • Забараняецца выкарыстойваць мультыварку без засцерагальнага экрана, установленага на вечку.
  • Забараняецца выкарыстоўваць мультыварку з пашкоджанай сіліконавай пракладкай на засцерагальным экране.
  • Пры прыгатаванні прадуктаў выконвайце рэкамендацыі, прыведзенья ў кнізе рэцэптаў, наконт колькасці сухіх прадуктаў і аб'ёму неабходнай вадкасці.
    • Не вымайце чашу падчас працы прылады.
  • Не накрывайце мультыварку падчас працы.
  • Забараняецца пераносіць прыладу падчас працы. Выкарыстоўвайце ручку для пераноскі, папярэдне адключўшы прыладу ад сеткі і даўшы ёй астыць.
  • Калі ўзнікне неабходнасць выняць гарачую чашу, выкарыстоўвайце кухонныя рукавіцы.
    • Рэгулярна праводзьце чыстку прыбора.
  • Дзеля бяспекі дзяцей не пакідайце поліэтыленавыя пакеты, якія выкарыстоўваюцца ў якасці ўпакоўкі, без нагляду.

Увага! Не дазваляйце дзецям гуляць з поліэтыленавымі пакетамі або пакавальнай плёнкай. Небяспека ўдушша!

  • Не дазваляйце дзецям выкарыстойваць прыбор у якасці цацкі.
    • Гэтая прылада не прызначана для выкарыстання дзецьмі і людзьмі з

абмежаванымі магчымасцямі, калі толькі асобы, якія адкаєваюць за їх бяспеку, не далі ім адпаведныя і зразумелыя ім інструкців пра бяспечнае карыстанне прыладай і пра тыя небяспекі, якія могуць узнікаць пры яе няправільным выкарыстанні.

- Забараняецца выкарыстоўваць мультыварку пры наяўнасці пашкоджанняў электрычнай вілкі або электрычнага шнура, калі мультыварка працуе з перабоямі, а таксама пасля яе падзення. Не спрабуйце самастойна рамантаваць прыладу. Па ўсіх пытаннях рамонту звяртайцеся ў аўтарызаваны (упаўнаважаны) сэрвісны цэнтр.

У выпадку транспартавання або захоўвання мультываркі пры паніжанай тэмпературы необходима вытрымаць яе пры хатняй тэмпературы не меней за дзве гадзіны.

  • Перад уключэннем прылады ўпэўніцеся ў тым, што напружанне ў электрычнай сетцы адпавядае рабочаму напружанню прылады.
  • Выміце прыладу з упакоўкі, выдаліце ўсе пакавальныя матэрыялы і любья наклейкі.
  • Устанавіце мультыварку на роўнай цеплаўстойлівай паверхні воддаль ад усіх кухонных крышіц цеплыні (такіх як газавая пліта, электрапліта або варачная панэль).
  • Устанавіце прыладу так, каб ад сцяны да корпуса мультываркі заставалася адлегласць не меней за 20 см, а вольная прастора над ёй складала не меней за 30-40 см.
  • Не размяшчайце прыладу ў непасрэднай блізкасці да прадметаў, якія могуць быць пашкоджанья высокай тэмпературай пры выхадзе пары.

Увага! Не размяшчайце прыладу побач з ваннами, ракавінами або іншымі ёмістасцямі, напоўненымі вадой.

  • Зніміце накрывку параадвода (5), пацягнуўшы яе ўверх.
  • Адчыніце вечка мультываркі (9), націснуўшы на клавішу (4).
  • Зніміце засцерагальны экран (6) з сіліконавым ушчыльняльнікам, націснуўшы на фіксатары (7).
  • Вымыйце ўсе здымныя дэталі, засцерагальны экран (6) з сіліконавым ушчыльняльнікам, накрыўку параадвода (5), чашу (8), латок для гатавання на пары (20), апалонік (17), лапатку (16) і мерны кубак (19) мяккай губкай з дадаваннем нейтральнага мыйнага сродку, спаласніце праточнай вадой і прасушыце.

  • Корпус прылады пратрыце вільготнай тканінай, пасля чаго вытрыце насуха.

  • Устанавіце засцерагальны экран (6) з сіліконавым ушчыльняльнікам, установіце чашу (8), зачыніце вечка (9) і ўстанавіце на месца накрыўку параадвода (5).

Правілы карыстання чашай (8)

  • Выкарыстоўвайце мультыварку і ўсё яе дэталі строга паводле прызначэння.
  • Забараняецца выкарыстойваць чашу для прыгатавання прадуктаў (8), ставячы яе на награвальныя прыборы або варачные паверхні.
  • Не замяняйце чашу (8) іншай ёмістасцю.

- Сачыце за тым, каб паверхня награвальнага элемента (14) і дно чашы (8) заўсёды былі чыстымі і сухімі.

- Не выкарыстойвайце чашу (8) у якасці ёмістасці для змешвання прадуктаў. Ніколі не здрабняйце прадукты непасрэдна ў чашы (8), каб не дапусціць пашкоджання антыпрыгарнага пакрыця.

- Ніколі не пакідайце і не захоўвайце ў чашы (8) якія-небудзь пабочныя прадметы.

- Падчас прыгатавання прадуктаў у чашы (8) змешвайце їх толькі пластыкавым апалонікам (17) або лапаткай (16). Можно выкарыстоўваць таксама драўляныя, пластыкавыя або сіліконавыя аксесуары.

- Не выкарыстоўвайце металічныя прадметы, якія могуць пашкодзіць антыпрыгарнае пакрыщё чашы (8).

- Увыпадкупрыгатавання страўз выкарыстаннем прыпраў і спецый рэкамендуецца вымыць чашу (8) адразу пасля выкарыстання.

- Закончыйшы прыгатаванне прадуктаў, не змяшчайце чашу (8) адразу пад халодную ваду, каб пазбегчы пашкоджання антыпрыгарнага пакрыця, — дайце ёй спачатку астыць.

- Чаша (8) не прызначаная для мыця ў пасудамыечнай машыне.

Кнопкі панэлі кіравання (2)

Кнопка (22) «Падагрэў»

Пасля заканчэння праграмы прыгатавання прадуктаў уключаецца рэжым «Падагрэў». Вы можаце самастойна ўключыць рэжым падагрэву прыгатаваных прадуктаў, націснуўшы кнопку (22) «Падагрэў», пры гэтым загарыцца індыкатар (23). Для выключэння рэжыму падагрэву націсніце кнопку (24) «Скасаванне», рэжым «Падагрэў» адключыцца і індыкатар (23) пагасне.

Заўвага: – рэжым працы «Падагрэў» не

прызначаны для разагравання холодных падуктаў.

Кнопка (24) «Скасаванне»

Кнопка (24) «Скасаванне» прызначеная для скіду няправільна выбраных праграм прыгатавання і адключэння праграм, якія ўжо працуюць. Націсніце на кнопку (24) «Скасаванне», прыгтым раней усталяваная праграма прыгатавання выключыцца і індыкатар праграмы «Малочная каша» будзе міргаць.

Кнопка (25) «Адкладзены старт»

Кнопка (25) «Адкладзены старт» выкарыстоўваецца для ўключэння рэжыму ўсталявання часу, к якому працэс прыгатавання прадуктаў будзе завершаны. Усталяванне часу ажыцяўляеща кнопкамі (27) і (28).

Кнопкі (27) «Гадзіны» і (28) «Хвіліны»

Кнопкі (27, 28) выкарыстаўваюцца для змены ў програмах часу прыгатавання прадуктаў і ўсталявання часу, к якому працэс прыгатавання будзе завершаны.

Кнопка (29) «Таймер»

Націсніце кнопку (29) «Таймер» для змены часу прыгатавання прадуктаў, пры гәтым на дысплэі (3) адлюструецца надпіс «Таймер» і будзе міргаць значэнне часу прыгатавання, усталяванага па змаўчанні. Для ўсталявання необходимага часу прыгатавання прадуктаў выкарыстоўвайце кнопкі (27) «Гадзіны» і (28) «Хвіліны» (гл. табліцу).

Кнопка (30) «Меню»

Паўторнымі націсканнямі кнопкі (30) «Меню» выберыце адну з праграм прыгатавання: Малочная каша, Тушэнне, Суп, На пары, Варка, Выпяканне, Крупы, Хлеб. Выбар праграмы прыгатавання пацвярджаецца адпаведным індыкатарам, які загараецца на дысплэі (3); на дысплэі (3) таксама адлюструюцца значкі «- - -», індыкатар (32) кнопкі (31) «Старт» будзе міргаць. Пры неабходнасці вы можаце ўсталяваць неабходны час прыгатавання ўручную (гл.табліцу).

ПраграмаМагчымая працягласць працы праграмы (у гадзінах)Час праграмы, усталяваны па змаўчанні (у гадзінах)
Малочная каша0:05 – 1:300:10
Тушэнне0:20 – 12:001:00
Суп1:00 – 8:001:00
На пары0:05 – 2:000:15
Варка0:05 – 2:000:40
Выпяканне1:00 – 8:001:00
Крупы 0:05-4:00 0:35
Хлеб 1:00-6:00 5:00

Кнопка (31) «Старт»

Націсніце кнопку (31) «Старт» для ўключэння выбранай праграмы прыгатавання, пры гэтым на дысплэі (3) адлюструецца працягласць працы праграмы, усталяваная па змаўчанні, пры гэтым індыкатар (32) будзе гарэць пастаянна. Для адключэння праграмы прыгатавання націсніце кнопку (24) «Скасаванне», пры гэтым індыкатар (32) пагасне, а на дысплэі (3) будзе міргаць індыкатар праграмы «Малочная каша».

Выкарыстанне мультываркі

– Устанавіце чашу (8) у праçoўную камеру прылады. Упэўніцеся ў тым, што чаша (8) установўленая без перакосаў і шчыльна датыкаецца да паверхні награвальнага элемента (14).

Заўвага:

– Не выкарыстоўвайце чашу (8) для мыця круп і рэзання прадуктаў, гэта можа пашкодзіць антыпрыгарнае пакрыццё.
– Упэўніцеся, што ў працоўнай камеры і на дне чашы (8) няма пабочных прадметаў, забруджванняў і вільгаці.
– Перад выкарыстаннем вытрыще вонкавую паверхню і дно чашы (8) насуха.
– У сярэдзіне награвальнага элемента (14) знаходзіцца датчык тэмпературы (15). Сачыце за тым, каб вольнаму перамяшчэнню датчыка нішто не замінала.
- Калі вы гатуєце прадукты на пары, наліце ў чашу (8) ваду такім чынам, каб вада, якая кіпіць, не дакраналася дна латка (20). Устанавіце латок (20) з прадуктамі ў чашу (8).
– Пасля прыгатавання прадуктай на пары не вымайце прадукты руками, карыстайцеся кухоннымі аксесуарамі або прыналежнасцямі.
– Загрузіце прадукты ў чашу (8), кіруючыся рэкамендацыямі ў рэцэпце (гл. кнігу рэцэптаў).

Заўвага:

- Сачыце за тым, каб аб'ём інгрэдыентаў і вадкасцяў быў не вышэй узроўню максимальнай адзнакі «10» і не ніжэй адзнакі мінімальнага ўзроўню «2».

Агульны прыклад закладвання прадуктаў (у якасці прыкладу разгледжаныя крупы) і необходимая колькасць вады

Адмерайце крупу мерным кубкам (19) (у адным мерным кубку змяшчаецца прыблізна 160 грамаў круп), прамыйце яго і змясціце ў каструлю. Дадайце ваду да адпаведнага ўзроўню:

- Для прастаты выкарыстойвайце шкалу з метками ў кубках (CUP). На шкале ёсць меткі, якія абазначаюць прапорцыі круп і вады.

Напрыклад: Насыпаўшы чатыры мерныя кубкі круп, наліце вады да меткі «4 кубкі» (CUP).

– Для прыгатавання рэдкіх малочных каш рэкамендуецца прапорцыя рысу і вады 1:3.
– Зачыніце вечка мультываркі (9) да шчаўчка.
– Устаўце раздым электрычнага шнура ў гняздо (13), размешчанае на корпусе мультываркі, а вілку электрычнага шнура ўстаўце ў разетку.

Праграмы аўтаматычнага прыгатавання прадуктаў

  • Паўторнымі націсканнямі кнопкі (30) «Меню» выберыце адну з програм прыгатавання: «Малочная каша», «Тушэнне», «Суп», «На пары», «Варка», «Выпяканне», «Крупы», «Хлеб». Выбар праграмы прыгатавання пацвярджаецца адпаведным індыкатарам, які загараецца на дысплэі (3).
  • Пры неабходнасці можна ўсталяваць неабходны час прыгатавання ўручную (гл. табліцу). Націсніце кнопку (29) «Таймер», пры гәтым на дысплэі (3) адлюструецца надпіс «Таймер» і будзе міргаць значэнне часу, усталяванага па змаўчанні. Для ўсталявання часу прыгатавання прадуктаў выкарыстоўваюцца кнопкі (27) «Гадзіны» і (28) «Хвіліны».
  • Націсніце кнопку (31) «Старт» для ўключэння выбранай праграмы прыгатавання, пры гэтым на дысплэї (3) адлюструецца працягласць працы праграмы, усталяваная па змаўчанні, а індыкатар (32) будзе гарэць пастаянна.
  • Для адключэння праграмы прыгатавання націсніце кнопку (24) «Скасаванне», пры гэтым індыкатар (32) пагасне, а на дысплэі (3) будзе міргаць індыкатар праграмы «Малочная каша».

Для ўсталявання часу, к якому прадукт павінен быць прыгатаваны:

Прыклад: Вы кладзяцеся спаць а 23 гадзіне і хочаце, каб сняданак быў гатовы к 8:30 раніцы (адтэрміноўка павінна складаць 9 гадзін 30 хвілін).

Усталяванне часу, к якому прадукт павінен быць прыгатаваны:

– уключыце мультыварку а 23 гадзіне;
– выберыце неабходную праграму прыгатавання;
– націсніце кнопку (25) «Адкладзены старт», на дысплэі (3) загарыцца надпіс «Адкладзены» («Отложенный»), індыкатар (26) будзе міргаць, акрамя таго, будзе міргаць індыкатар (32);
– для усталявання часу выкарыстоўвайце кнопкі (27) «Гадзіны» і (28) «Хвіліны»;

Заўвага: - крок усталявання часу: гадзіны – адна гадзіна; хвіліны – 10 хвілін.

БЕЛАРУССКАЯ

– Націсніце кнопку (31) «Старт», пры гәтым індыкатар (32) пагасне, а індыкатар (26) будзе свяціцца пастаянна;
– на дысплэі (3) будзе ісці адлік часу да заканчэння прыгатавання;
– працэс прыгатавання будзе завершаны к 8:30;
— пасля завяршэння прыгатавання ўключыцца рэжым «Падагрэў», пры гэтым загарыцца індыкатар (23).

Заўвага:

– Пасля заканчэння працэсу прыгатавання мультыварка пераключаецца ў рэжым «Падагрэў» і падтрымлівае тэмпературу гатовай стравы да 24 гадзін, не рэкамендуецца пакідаць прыгатаванья прадукты надоўга ў чашы мультываркі, бо гэта можа стаць прычынай псавання прадуктаў.
– Не выкарыстоўвайце рэжым «Падагрэў» для разагравання холодных прадуктаў.

Увага!

  • Каб пазбегчы апёкаў пры адчыненні вечка мультываркі (9) будзьце крайне асцярожныя, не нахіляйцеся над накрыўкай параадвода (5) у працэсе працы мультываркі, не размяшчайце адкрытыя ўчасткі цела над чашай (8)!
  • Пры першым выкарыстанні мультываркі можа з'явіцца пабочны пах ад награвальнага элемента, гэта допушчальна.
  • Сачыце за гатоўнасцю прадуктаў у працэсе прыгатавання, пры неабходнасці памешвайце прадукты пластыкавым апалонікам (17) або лапаткай (16). Не выкарыстоўвайце металічныя прадметы, якія могуць падрапаць антыпрыгарнае пакрыщцё чашы (8).

Чыстка і догляд

  • Выміце вілку электрычнага шнура з разеткі і дайце мультыварцы астыць.
  • Пратрыце корпус (1) і вечка (9) злёгку вільготнай тканінай, пасля чаго вытрыце насуха.
  • Усе здымныя дэталі, уключаючы чашу для прыгатавання прадуктаў (8), вымыйце мяккай губкай з дадаваннем нейтральнага мыйнага сродку, спаласніце праточной вадой.
  • Забараняецца змяшчаць чашу для прыгатавання прадуктаў (8) у пасудамыечную машыну.
    • Для паўнавартаснай чысткі накрыўкі параадвода (5) зніміце яе з вечка (9).
  • Разбярыце накрыйку (5), павярнуўшы ніжнюю частку супраць гадзіннікавай стрэлкі ў становішча «ореп», і зніміце ніжнюю частку.

  • Прамыйце верхнюю і ніжнюю часткі накрыўкі параадвода (5) з дадаваннем нейтральнага мыйнага сродку, спаласніце і прасушыце.

  • Збярыце накрыўку параадвода (5), павярнуўшы ніжнюю частку ў становішча «close».
  • Устанавіце накрыўку параадвода (5) на месца.
  • Зніміце засцерагальны экран з сіліконавым ушчыльняльнікам (6), націснуўшы на фіксатары (7), старанна прамыйце засцерагальны экран (6) з выкарыстаннем невялікай колькасці нейтральнага мыйнага сродку; асаблівую ўвагу ўдзяліце сіліконаваму ўшчыльняльніку.
  • Пратрыце паверхню награвальнага элемента (толькі ў астылым стане), ні ў якім выпадку не дапускайце пападання вады ўнутр корпуса прылады.
  • Не апускайце корпус прылады, электрычны шнур і вілку электрычнага шнура ў ваду або ў любья іншыя вадкасці.
  • Не выкарыстоўвайце для чысткі прылады і аксесуараў абразіўныя і агрэсіўныя мыйныя рэчывы.
  • Захоўвайце прыладу ў сухім халаднаватым месцы, недаступным для дзяцей.

Камплектацыя

Тэхнічныя характерыстыкі

Электрасілкаванне: 220-240 В \~ 50 Гц

Максімальная спажываная магутнасць: 900 Вт

Аб'ём чашы: 5 л

Вытворца пакідае за сабой права змяняць характарыстыкі прыбора без папярэдняга апавяшчэння.

Тэрмін службы прыбора – 3 гады

Гарантыя

Падрабязнае апісанне умоў гарантыйнага аブルгоўвання могут быть атрыманы у таго дылера, ў якога была набыта тэхніка. Пры звароце за гарантыйным аブルгоўваннем абавязкова павінна быць прад'яўлена купчая альбо квітанцыя аб аплаце.

KO'P XIL TAOM PISHIRGICH

Asosiy qismlari

  1. Ko'p xil taom pishirgich korpusi
  2. Boshqarish paneli
  3. Displey
  4. Qopqog'ini ochadigan tugma
  5. Bug' chiqargich qopqog'i
  6. Berkitish to'sig'i
  7. Berkitish to'sig'i mahkamlagichlari
  8. Idishi
  9. Ko'p xil taom pishirgich qopqog'i
  10. Bug' chiqish joyi
  11. Ko'tarish uchun dastak
  12. Kaftgir bilan cho'michni biriktirgich joy

  13. Elektr shnur ulanadigan o'rni

  14. Qizitgich

  15. Harorat ko'rsatgichi

  16. Kaftgir

  17. Cho'mich

  18. Kaftgir bilan cho'michni biriktirgich

  19. O'lchov idishi

  20. Bug'da pishirish uchun ishlatiladigan lappak

  21. Elektr shnuri

Boshqarish paneli

  1. «Isssiq saqlash» tugmasi

  2. «Issiq saqlash» holatida ishlayotganini ko'rsatadigan chiroq

  3. «Bekor qilish» tugmasi

  4. «Boshlashni keyinga surish» tugmasi

  5. Boshlash keyinga surilganini ko'rsatadigan chiroq

  6. «Soat» tugmasi

  7. «Daqiga» tugmasi

  8. «Taymer» tugmasi

  9. «Menyu» tugmasi

  10. «Boshlash» tugmasi

  11. Ishlayotganini ko'rsatadigan chiroq

Diqqat!

Qo'shimcha himoya bo'lishi uchun jihoz oladigan elektr manbaiga nominal ishlab tok kuchi 30 mA dan oshmaydigan himoya o'chirish moslamasini (HO'M) o'rnatish to'g'ri bo'ladi, HO'Mni o'rnatish uchun mutaxassisni chaqing.

Дата вытворчасці вырабу паказана ў серыйным нумары на таблічке з тэхнічнымі дадзенымі. Серыйны нумар прадстаўляе сабою адзінаццатае число, першья чатыры лічбы якога абазначаюць дату вытворчасці. Напрыклад, серыйны нумар 0606xxxxxxx азначае, што выраб быў зроблен ў чэрвені (шосты месяц) 2006 года.

UZ

Змест Націсніце на загаловак, каб атрымаць доступ да яго
Памочнік па кіраўніцтве
Падтрымліваецца Anthropic
Чаканне вашага паведамлення
Інфармацыя аб прадукце

Марка : Maxwell

Мадэль : MW-3802 PK

Катэгорыя : Мультыкукер