Vitek VT-1558 W - Паравары

VT-1558 W - Паравары Vitek - Бясплатнае кіраўніцтва карыстальніка

Знайдзіце кіраўніцтва да прылады бясплатна VT-1558 W Vitek у фармаце PDF.

📄 64 старонак Беларуская BE Спампаваць 💬 Пытанне ШІ 10 пытанняў ⚙️ Характарыстыкі
Notice Vitek VT-1558 W - page 49
Прагледзець кіраўніцтва : Беларуская BE Čeština CS Deutsch DE English EN Қазақша KK Română RO Русский RU Українська UK
Pick your language and provide your email: we'll send you a specifically translated version.
Тып прадукту Параварка
Брэнд Vitek
Мадэль VT-1558 W
Колер Белы
Памеры (прыбл.) 30 x 25 x 35 см
Вага (прыбл.) 2 кг
Электрасілкаванне 220-240 У, 50/60 Гц
Спажываная магутнасць 800 Ут
Ёмістасць рэзервуара для вады 1 л
Колькасць ярусаў 2
Матэрыял Нержавеючая сталь і пластык
Функцыі Параварка, аўтаматычнае адключэнне, абарона ад выкіпання
Тып кіравання Механічны таймер
Індыкатарныя лямпы Уключэнне і награванне
Чыстка Здымныя дэталі можна мыць у посудамыйнай машыне
Функцыі бяспекі Аўтаматычнае адключэнне, абарона ад выкіпання, халодныя ручкі
Уключаныя аксэсуары Латкі для варкі на пару, міска для рысу, трымальнік для яец
Гарантыя 1 год
Наяўнасць запасных частак Звярніцеся ў службу падтрымкі Vitek
Мовы інструкцыі Некалькі моў, уключаючы англійскую

Часта задаваемыя пытанні - VT-1558 W Vitek

Як карыстацца параваркай Vitek VT-1558 W?
Напоўніце рэзервуар для вады да максімальнай адзнакі, пакладзіце ежу ў латкі для варкі на пару, усталюйце таймер і націсніце старт. Параварка аўтаматычна адключыцца па заканчэнні.
Ці магу я прыгатаваць рыс у гэтай параварцы?
Так, выкарыстоўвайце ўключаную міску для рысу. Дадайце рыс і ваду, пастаўце яе ў ніжні латок і варыце на пару ў адпаведнасці з тыпам рысу.
Як чысціць параварку?
Адключыце ад сеткі і дайце астыць. Вымыйце латкі, вечка і міску для рысу цёплай мыльнай вадой або ў посудамыйнай машыне. Пратрыце аснову вільготнай анучай. Не апускайце аснову ў ваду.
Якая ёмістасць рэзервуара для вады?
Ёмістасць рэзервуара для вады складае 1 літр, што забяспечвае дастаткова пары прыкладна на 60 хвілін.
Колькі ў яе ярусаў?
Яна пастаўляецца з 2 ярусамі для варкі на пару, што дазваляе гатаваць некалькі страў адначасова.
Ці ёсць у яе аўтаматычнае адключэнне?
Так, параварка аўтаматычна адключаецца, калі таймер дасягае нуля або калі вада заканчваецца, дзеля бяспекі.
Ці магу я выкарыстоўваць ваду з-пад крана?
Так, але выкарыстанне дыстыляванай або фільтраванай вады можа паменшыць утварэнне накіпу. Калі выкарыстоўваеце ваду з-пад крана, рэгулярна выдаляйце накіп.
Як выдаліць накіп з параваркі?
Змяшайце роўныя часткі вады і белага воцату, напоўніце рэзервуар і запусціце цыкл варкі на пару. Затым старанна прамыйце чыстай вадой.
Ці не ўтрымлівае параварка BPA?
Так, усе дэталі, якія кантактуюць з ежай, зроблены з матэрыялаў, якія не ўтрымліваюць BPA.
Якое спажыванне магутнасці?
Спажываная магутнасць складае 800 Вт, што забяспечвае хуткае награванне і эфектыўную варку на пару.

Пытанні карыстальнікаў аб VT-1558 W Vitek

0 пытанне пра гэтую прыладу. Адкажыце на тыя, што ведаеце, ці задайце сваё.

Задаць новае пытанне аб гэтай прыладзе

Электронная пошта застаецца прыватнай: яна выкарыстоўваецца толькі для таго, каб паведаміць вам, калі хто-небудзь адказвае на ваша пытанне.

Пакуль няма пытанняў. Будзьце першым, хто запытае.

Спампуйце інструкцыі для вашага Паравары у фармаце PDF бясплатна! Знайдзіце сваё кіраўніцтва VT-1558 W - Vitek і вазьміце сваю электронную прыладу назад у рукі. На гэтай старонцы апублікаваны ўсе дакументы, неабходныя для выкарыстання вашай прылады. VT-1558 W брэнда Vitek.

КІРАЎНІЦТВА КАРЫСТАЛЬНІКА VT-1558 W Vitek

  1. Вечка
  2. Ёмістасць для варэння рысу
  3. Верхняя паравая чара
  4. Ніжняя паравая чара
  5. Паддон для збору кандэнсату
  6. Кольца награвальнага элемента
  7. Награвальны элемент
  8. Адтуліна для залівання вады
  9. Шкала ўзроўня вады
  10. Таймер
  11. Индыкатар працы
  12. Рэзервуар для вады
  13. Корпус параваркі

Перш чым пачаць карыстацца параваркай, уважліва прачытайце кіраўніцтва па эксплуатацыі.

  • Захавайце сапраўднае кіраўніцтва па эксплуатацыі ў якасці даведкавага матэрыялу.
  • Выкарыстоўвайце дадзены прыбор толькі па яго прызначэнні, як апісана ў інструкцыі.
  • Не пакідайце працуючы прыбор без нагляду
  • Выкарыстоўвайце только здымныя дэталі, якія ўваходзяць у камплект пастаўкі.
  • Перш чым падлучыць параварку да электрасеткі, пераканаєцеся, што напруга, паказаная на прыладзе, адпавядае напрузе электрасеткі.
  • Сеткавы шнур забяспечаны "еўравілкай"; уключайце яе ў разетку, якая мае надзейны контакт зазямлення.
  • У пазбяганне рызыкі ўзнікнення пажару не выкарыстоўвайце перахаднікі пры падлучэнні прыбора да электрычнай разеткі.
  • Не выкарыстоўвайце параварку па-за памяшканнямі.

  • Усталёўвайце прыладу на роўную ўстойлівую паверхню.

  • Не выкарыстоўвайце параваркузблізку сцен ці навясных шаф, бо выходзільная гарачая пара можа їх пашкодзіць.
  • Перад першым ужываннем прылады старанна прамыйце ўсе дэталі, якія будуць кантактаваць з харчовымі прадуктами.
    • Перад тым як уключыць параварку, запоўніце рэзервуар вадой, у адваротным выпадку прылада можа быць пашкоджана.
  • Перад уключэннем пераканайцеся, што ўсе здымныя дэталі ўсталяваны правільна.
  • Будзьце ўважлівыя пры працы з прыладай: любая вадкасць ці кандэнсат вельмі гарачыя.
  • Сцеражыцеся апёкаў выходзільнай парай, асабліва ў момант здымання вечка.
  • Для здымання вечка ці паравых чар выкарыстоўвайце кухонныя прyxваткі ці рукавічкі.
  • Не дакранайцеся падчас працы параваркі да вечка і паравых чар - яны вельмі гарачыя.
  • Каб выпусціць пару, павольна прыпадыміце вечка, патрымаеце вечка над паравой чарай для сцякання з яе кандэнсату.
  • Калі вы жадаеце праверыць прадукты на гатовасць, выкарыстоўвайце кухонныя прылады з доўгай ручкай.
    • Памятайце, што вада ўсярэдзіне рэзервуара можа быць гарачэй, калі ўсе астатнія кампаненты параваркі астылі.
  • Не выкарыстоўвайце параварку пры неўсталяваным паддоне, паравых чарах і вечку.
  • Не перасоўвайце прыладу, калі ў ёй знаходзяцца гарачыя прадукты.
  • Не дапушчаецца выкарыстанне ёмістасцяў параваркі у мікрахвалевых

БЕЛАРУСКІ

печах, а таксама на электрычных ці газавых плітах.

  • Забараняецца пакідаць прыладу ўключенай у сетку без нагляду.
  • Адключайце прыладу ад сеткі, калі яна не выкарыстоўваецца, пры здыманні ці ўсталёўцы паравых чар, а таксама перад чысткай.

- Дайце прыладзе астыць перад чысткай, а таксама здыманнем/усталёўкай здымных дэталяў.

- Для адключэння параваркі усталюйце таймер установішча "OFF/выключана", а затым выміце сеткавую вілку з разеткі.

- Не дапушчайце, каб электрычны шнур звешваўся са стала, а таксама сачыце, каб ён не дакранаўся гарачых ці вострых паверхняў.

- Трымаеце прыбор і сеткавы шнур удалечыні ад гарачых паверхняў, крыніц цяпла і вострых прадметаў.

- Недазваляйцедзецямвыкарыстоўваць прыладу ў якасці цацкі.

- Захоўвайце прыбор у месцы недаступным для дзяцей і людзей з абмежаванымі магчымасцямі. Не дазваляйце ім карыстацца прыладай без нагляду.

- Дадзеная прылада не прызначана для выкарыстання дзецьмі і людзьмі з абмежаванымі магчымасцямі, калі толькі ім не дадзены адпаведныя і зразумелыя ім інструкцыі пра бяспечнае карыстанне прыладай і тых небяспеках, якія могуць узнікаць пры яе няправільным карыстанні людзьмі, якія адказваюць за їх бюспеку.

- У пазбяганне ўдару электрычным токам не апускайце прыбор, сеткавы шнур ці сеткавую вілку ў ваду ці іншыя вадкасці.

- Не карыстайцеся прыладай пры пашкоджанні сеткавага шнура, сеткавай вілкі, ці любых іншых пашкоджаннях. Не разбірайце і не

рамантуйце прыладу самастойна. Для рамонту прылады звярнецеся ў аўтарызаваны сэрвісны цэнтр.

- Прыбор прызначаны толькі для хатняга выкарыстання.

  • Выміце параварку і выдаліце пакавальны матэрыл.
  • Прамыйце паравыя чары (3, 4), ёмістасць для варэння рысу ці супу (2), вечка (1) і паддон для збору кандэнсату (5), выкарыстоўваючы мяккі мыйны сродак.
  • Старанна апаласніце і вытрыце.
  • Пратрыце ўнутраную паверхню рэзервуара для вады (12) вільготнай тканінай.
  • Усталюйце параварку на роўную і устойлівую паверхню.
  • Усталюйце кольца награвальнага элемента (6) на награвальны элемент (7) такім чынам, каб пазы на кольцы (6) знаходзіўся ўнізе.
  • Напоўніце рэзервуар (12) халоднай вадой да максімальнага ўзроўня MAX.
  • Напайненне рэзервуара вадой можна вырабляць двума спосабамі: - праз адтуліну для залівання вады (8) ці наліць ваду непасрэдна ў рэзервуар (12).
  • Калі падчас падрыхтоўкі вы выявілі, што колькасць налітай вады менш нормы, то можаце дадаць яе праз адтуліну (8), не здымаючы паравья чары (Мал. 1).
  • Выкарыстоўвайце адфільтраваную ваду, яна мае паніжаную калянасць, што дазволіць зменшыць ступень ўтварэння шумавіння на награвальным элементе.

Не залівайце ваду вышэй адзнакі MAX.

БЕЛАРУСКІ

Папярэджанне:

- Забараняецца дадаваць у ваду соль, перац, заправы, траву, віно, соусы ці іншыя вадкасці.

- Змяняйце ваду перад кожнымПАРАДЫ выкарыстаннем параваркі. • Гатуйце

- Усталюйце паддон для збору кандэнсату (5) на рэзервуар для вады (12) і пераканаєцеся, што ён усталяваны правільна.

- Усталюце на паддон для збору кандэнсату (5) адну ці дзве паравыя чары (3-4).

- Накрыйце паравую чару вечкам (1).

- Устаўце вілку сеткавага шнура ў разетку.

• Павярніце ручку таймера (10) па гадзіннікавай стрэлцы і ўсталюйце патрэбны час працы параваркі, пры гэтым загарыцца індыкатар (11).

- Па сканчэнні ўсталяванага часу параварка аўтаматычна адключыцца, раздасца гукавы сігнал і індыкатар (11) загасне.

- Адключыце параварку ад сеткі і дайце прыладзе астыць.

УВАГА!

- Не дакранайцеся падчас працы параваркі да вечка і паравых чар - яны вельмі гарачыя.

- Каб не абпаліцца, выкарыстоўвайце кухонныя прыхваткі ці рукавічкі для здымання вечка і паравых чар. Павольна прыпадыміце вечка, каб выпусціць пару, патрымаеце вечка над паравой чарай для сцякання з яе кандэнсату.

- Калі вы жадаеце праверыць прадукты на гатовасць, выкарыстойўвайце кухонныя прылады з доўгай ручкай.

- Памятайце, што вада ўсярэдзіне рэзервуара можа быць гарачэй, калі ўсе астатнія кампаненты параваркі астылі.

- Не выкарыстоўвайце параварку пры неўсталяваным паддоне, паравых чарах і вечку.

ЛАРАДЫ

- Гатуйце мяса, рыбу і марскія прадукты да поўнай гатовасці.

• Заўсёды выкарыстоўвайце толькі размарожаныя прадукты, выключэнне складае гародніна, рыба і морапрадукты.

- Калі вы карыстаєцеся адначасова дзвюма паравымі чарамі, то кладзіце мяса, птушку ці рыбу ў ніжні кошык, каб якая вылучаецца вадкасць не трапляла на прадукты, змешчаныя ў іншай паравой чары.

- Дадавайце свежую ці сухую траву ў паддон для збору кандэнсату (5), каб надаць прадуктам дадатковы смак.

Абярыце траву на свой густ: чабор, кінза, базілік, кроп, кары і эстрагон, часнык, кмен, хрэн - гэта ўсяго толькі невялікі пералік вядомай травы. Вы можаце камбінаваць траву для надання прадуктам новых смакаў. Пры выкарыстанні свежай травы неабходна парэзаць яе і павялічыць агульную колькасць у два-тры разы (у парайнанні з сухімі).

ПРЫГАТАВАННЕ ЯЙКАЎ

Падрыхтуйце параварку да працы.

- Пакладзіце яйкі ў паглыбленні дна ніжняй паравой чары (4) і накрыйце яе вечкам (1).

- Уключыце параварку, усталяваўшы ручку таймера (10) на необходимы час працы.

ПРЫГАТАВАННЕ РЫСУ

Падрыхтуйце параварку да працы.

- Усталюйце ў паравую чару ёмістасць для варэння рысу (2).

- Засыпце 1 кубак рысу ў ёмістасць (2) і заліце 1 1/2 кубкі вады. Максімальная

БЕЛАРУСКІ

колькасць рысу не павінна перавышаць 250 г.

  • Зачыніце паравую чару вечкам (1).
  • Уключыце параварку, усталяваўшы ручку таймера (10) на необходимы час працы.

Для страў з працяглым часам прыгатавання:

  • Кантралюйце ўзровень вады падчас прыгатавання прадуктаў.
  • Пры неабходнасці дадавайце ваду праз адтуліну для залівання вады (8), не здымаючы паравыя чары.
  • Паказаны ў табліцах час прыгатавання ежы варта разглядаць толькі як рэкамендуемы, ён можа адрознівацца з-запамерукавалкаў, аб'ёмупрадуктаў і асабістага густу. Па меры засваення параваркі вы самі зможаце падбіраць жаданы час прыгатавання прадуктаў.
  • Адзін пласт прадуктаў рыхтуецца хутчэй, чым некалькі, таму неабходна павялічваць час прыгатавання адпаведна аб'ёму прадуктаў.
    • Для дасягнення лепшага выніку імкніцеся, каб кавалачкі прадуктаў былі аднолькавага памеру, змяшчайце таўсцейшыя кавалачкі бліжэй да краёў паравой чары.
  • Не запаўняйце паравую чару цалкам - пакідайце прастору для мінання пары.
  • Пры прыгатаванні вялікай колькасці прадуктаў неабходна перыядычна їх змешваць. Выконвайце пры гэтым падвышаную асцярожнасць, выкарыстоўвайце кухонныя прыхваткі ці рукавічкі для абароны рук ад гарачай пары і кухонныя прылады з доўгай ручкай.
  • Не кладзіце соль ці спецыі непасрэдна

на прадукты падчас іх прыгатавання.

  • Вадкасць, якая назапашваецца ў паддоне (5), выдатна падыходзіць для прыгатавання супоў ці можа выкарыстоўвацца ў якасці булёна. Але будзьце асцярожныя: яна вельмі гарачая.
  • Выкарыстоўвайце толькі цалкам размарожанья прадукты.

Пры выкарыстанні дзвюх паравых чар адначасова:

  • Заÿсёды кладзіце самыя буйныя кавалачкі прадуктаў у ніжнюю чару.
  • Кандэнсат, які ўтвараецца ў верхняй паравой чары, будзе сцякаць у ніжнюю чару, таму пераканайцеся ў сумяшчальнасці смакаў гатуемых прадуктаў.
  • Пры прыгатаванні мяса, курыцы і гародніны заўсёды кладзіце мяса ў ніжнюю чару, каб сок волкага мяса не трапляў на гародніну.
  • Час прыгатавання прадуктаў у верхняй чары звычайна на 5 хвілін даўжэй.
  • Калі вы гатуеце прадукты з розным часам гатовасці, пакладзіце ў ніжнюю чару тыя, якія рыхтуюцца даўжэй. Калібудуцьгатовыя прадуктыў верхняй чары, вы можаце зняць яе, а ніжнюю чару накрыйце вечкам і працягвайце падрыхтоўку прадуктаў.

ЧЫСТКА ПАРАВАРКІ

  • Перад чысткай выключыце параварку, адключыце яе ад сеткі і дайце ёй цалкам астыць.
  • Забараняецца апускаць у ваду сеткавы шнур, сеткавую вілку і корпус параваркі.
  • Не выкарыстоўвайце пры чыстцы паравых кошыкаў, паддона, верхняга вечка і карпусы параваркі абразіўныя чассячыя сродкі.
    • Рэкамендуецца мыць паравья чары, ёмістасць для прыгатавання

БЕЛАРУСКІ

рысу, паддон і вечка ў цёплай вадзе са сродкам для мыця посуду. Не выкарыстоўвайце пасудамыйную машыну для мыця здымных дэталяў.

  • Працірайце корпус параваркі вільготнай тканінай.
    • Рэгулярна мыйце паравья чары.

ЗДЫМАННЕ ШУМАВІННЯ

Падчас эксплуатацыі параваркі на награвальным элементе можа ўтварыцца шумавінне. Гэта натуральны працэс, які залежыць ад калянасці выкарыстоўванай вады. Для звычайнай працы параваркі неабходна рэгулярна здымаць шумавінне з награвальнага элемента.

- Напоўніце рэзервуар для вады растворам харчовага воцату ў суадносінах 1 частка воцату на 3 часткі вады, да адзнакі MAX.

ВАЖНА: не выкарыстоўвайце хімічныя прэпараты для выдалення шумавіння.

  • Усталюйце паддон (5), адну паравую чару (3 ці 4), зачыніце яе вечкам (1) і ўключыще параварку на 5-10 хвілін.
  • Па канчатку працы таймера адключыце параварку ад сеткі і дайце ёй цалкам астыць, перад тым як зліць раствор воцату.
  • Прамыйце рэзервуар халоднай вадой, яшчэ раз заліце ваду, паддон (5), адну паравую чару (3 ці 4), зачыніце яе вечкам (1), уключыце параварку і ўсталюйце таймер на 5 хвілін.
  • Адключыце параварку, дайце ёй цалкам астыць, зліце ваду, прасушыце паддон, паравую чару і вечка і прыбярыце прыбор да наступнага выкарыстання.

ЗАХОЎВАННЕ

Для выгоды пры захоўванні параваркі, змясціце ніжнюю паравую чару (4) у верхнюю (3), пастаўце ў яе ёмістасць для варэння рысу (2) і накрыйце вечкам (1).

Захоўвайце параварку ў сухім прахалодным месцы, недаступным для дзяцей.

  • Час прыгатавання залежыць ад аб'ёму прадуктаў, вольнага месца ў чары, іх свежасці і вашага густу.
  • Час падрыхтоўкі паказана ў разліку на ніжнюю чару, прадукты ў верхняй чары рыхтуюцца даўжэй, прыблізна на 5 хвілін.
  • Пры большим ці меншым аб'ёме прадуктаў адпаведна павялічвайце ці памяншайце час прыгатавання прадуктаў.

ГАРОДНІНА

  • Адрэжце тоўстыя сцеблы ў капусты браколі ці тоўстыя кветаножкі ў каляровай капусты.
  • Рыхтуйце зялёную ліставую гародніну максимальна кароткі час - яна хутка губляе свой колер.
  • Дадавайце соль і спецыі пасля прыгатавання.
  • Замарожаную гародніну не абавязкова размарожваць перад прыгатаваннем у параварцы.

БЕЛАРУСКІ

Гародніна ВідBara/КолькасцьштукТраваЧаспрыгатавання(хвіліны)Рэкамендацыі
АртышокіСвежыя3сярэдніх эстрагонкропчаснык45-50 Адрэжце сцеблы
СпаржаСвежаяЗамарожаная400 г400 глімонніклаўровы лістчабор13-1516-18Пакідайце вольную прастору для мінання пары
БрокаліСвежаяЗамарожаная400 г400 гчасныкчырвоныперацэстрагон16-1815-18
Морква(парэзаная)Свежая 400 ганісмятакроп20-22Памешвайце прыгатаванні
КаляроваякапустаСвежаяЗамарожаная400 г400 гразмарынбазілікэстрагон16-1818-20Памешвайце прыгатаванні
ШпінатСвежыЗамарожаны250 г250 гчаборчаснык8-1018-20Памешвайце прыгатаванні
Бабы Свежыя400 гкмінкроп18-20Памешвайце прыгатаванні
ГарохСвежыЗаморожаны(стручковы)400 г400 гбазілікмаяранмята10-1215-18Памешвайце прыгатаванні
Бульба Свежая400 г Кроп 20-22

МЯСА I ПТУШКА

• Гатаванне прадуктаў на пару мае перавагу ў тым, што падчас прыгатавання тлушч выпальваецца з прадуктаў і сцякае ў паддон. Але перад прыгатаваннем прадуктаў пажадана выдаліць лішні тлушч. Мяса для грылю ідэальна падыходзіць для падрыхтоўкі на пары.
- Замарынуйце ці заліце соусам мяса ці птушку перад гатаваннем.
• Правярайце прадукты на гатовасць, пратыкаючы іх.
- Выкарыстоўвайце свежую ці сухую траву падчас прыгатавання прадуктаў для надання ім дадатковага густу.

Прадукты ВідВага/КолькасцьштукТраваЧаспрыгатавання(хвіліны)Рэкамендацыі
Курыцапаляндвіца, ножкі250 г (4 шт.)450 гкарыразмарынчабор12-1530-35
Свінінавыіразка,паляндвіца,стэйкі ці кавалкіпаляндвіцы400 г(4 шт.,таўшчыня2,5 см)карылімоннікчабор5-10
Ялавічынакавалкі паляндвіцы,паляндвічнаячастка ці азадак250 гкарычырвоныперацчабор8-10

БЕЛАРУСКІ

РЫБА | МОРАПРАДУКТЫ

  • Рыба гатовая, калі мяса лёгка адлучаецца ад костак.
  • Марожаная рыба і морапрадукты могуць рыхтавацца без папярэдняга размарожвання, трэба толькі павялічыць час прыгатавання.
  • Выкарыстоўвайце лустачкі цытрыны падчас прыгатавання морапрадуктаў для надання ім вытанчанага смаку.
Прадукты ВідВага/КолькасцьштукТраваЧаспрыгатавання(хвіліны)Рэкамендацыі
МалюскіСвежыя 250 /400 гмаяранлімоннік8 -10 Сачыще за іх гатовасцю
Крэветкі Свежыя 400 глімоннікчаснык6-8Рыхтуйце іх дапачырванення панцыра
Мідыі Свежыя 400 глімоннікчаснык8-10Рыхтуйце дарасчынення ракавін
Рыбнае філеМарожанаеСвежає250 г250 ггарчыцамаяран10-126-8Рыхтуйце да падзелуна кавалачкі

РЫС

Выкарыстоўваючы чару для варэння рысу, заліце ваду ў рэзервуар, а ў чару для рысу можна наліць іншую вадкасць - напрыклад, булён. Вы можаце дадаць у чару заправы, сечаны лук, пятрушку, міндаль ці нарэзанья грыбы.

Прадукты ВідВага/Колькасць штукТраваЧас прыгатавання (хвіліны)
РысБелы 200г/300 мл35 -40Максімальная колькасць рысу не больш за 250 г

Максімальная спажываная магутнасць: 900 Вт

Ёмістасць чары для вады: 1,5 л

Ёмістасць чары для прыгатавання рысу/супу/іншых прадуктаў 1.2 л

Вытворца пакідае за сабой права змяняць характерыстыкі прыбора без папярэдняга паведамлення.

Тэрмін службы прыбора - 5 гадоў

Гарантыя

Падрабязнае апісанне умоў гарантыйнага absлугоўвання могут быць атрыманы у таго дылера, ў якога была набыта тэхніка. Пры звароце за гарантыйным absлугоўваннем абавязкова павінна быць прад'яўлена купчая альбо квітанцыя аб аплаце.

Vitek VT-1558 W - Гарантыя - 1

Дадзены выраб адпавядае патрабаванням ЕМС, якія выказаны ўдырэктыве ЕС 89/336/EEC, і палажэнням закона аб прытрымліванні напружання (73/23 EC)

ЎЗБЕК

QASQON

ASOSIY QISMLARI

  1. Qopqoq
  2. Guruch pishiriladigan idish
  3. Ustki bug'lash idishi
  4. Ostki bug'lash idishi
  5. Tomchi yig'iladigan patnis
  6. Qizituvchi vosita xalqasi
  7. Qizituvchi vosita
  8. Suv quyish joyi
  9. Suv miqdori ko'rsatgichi
  10. Taymer
  11. Ishlayotganini ko'rsatish chirog'i
  12. Suv idish
  13. Qasqon korpusi

XAVFSIZLIK QOIDALARI

Дата вытворчасці вырабу паказана ў серыйным нумары на таблічке з тэхнічнымі дадзенымі. Серыйны нумар прадстаўляе сабою адзінаццатае число, першья чатыры лічбы якога абазначаюць дату вытворчасці. Напрыклад, серыйны нумар 0606xxxxxxx азначае, што выраб быў зроблен ў чэрвені (шосты месяц) 2006 года.

UZ

Жихоз ишлаб чикарилган муддат техник хусусиятлар кürсатилган лавхачадаги серия ракамида кürсатилган. Серия раками ўн битта сондан иборат булиб уларнинг биринчи түрттаси ишлаб чикарилган вактни ифода этади. Мисол учун 0606xxxxxxx серия раками жихоз 2006 йилнинг июн ойида (олтинчи ойда) ишлаб чикарилганлигини билдиради.

Vitek VT-1558 W - UZ - 1

Памочнік па кіраўніцтве
Падтрымліваецца Anthropic
Чаканне вашага паведамлення
Інфармацыя аб прадукце

Марка : Vitek

Мадэль : VT-1558 W

Катэгорыя : Паравары